Site icon Слушна

Чаму тарталеткі лепшая закуска на святочны стол? Два ўніверсальныя рэцэпты

Тарталетки 1

Слова «tartelette» можна перавесці, як «міні-торцік». Сёння так называюць невялікія кошычкі з пясочнага або пластовага цеста і нават бульбы, у якіх падаюцца розныя сытныя мясныя, рыбныя, агароднінныя начынні, салаты, мусы, а таксама, напрыклад, салодкая садавіна і ягады з крэмам і г.д.

Сёння тарталеткі займаюць годнае месца сярод святочных закусак. Зручныя невялікія кошычкі, фаршаваныя апетытнымі начыннямі, выглядаюць вельмі арыгінальна і эфектна, таму іх звычайна рыхтуюць або заказваюць для большасці мерапрыемстваў і застолляў — ад фуршэтаў да бясед. Росту папулярнасці стравы спрыяе і іх вялізная разнастайнасць.

Закускі на святочны стол

Тарталеткі 3

Мяса, рыба, морапрадукты, сыры, ікра, грыбы, гародніна, садавіна – начыннем для тарталетак могуць паслужыць практычна любыя інгрэдыенты, усё залежыць ад фантазіі і здольнасцяў кулінара. Адна з галоўных умоў — прадукты павінны быць дастаткова добра здробненымі.

Тарталеткі могуць рыхтавацца асобна, а затым запаўняцца начыннямі, а могуць запякацца ў духавай шафе разам з начыннем альбо набывацца асобна.

Прапануем вам некалькі разнавіднасцяў тарталетак ад кулінарнага блогера.

Тарталеткі пясочныя несалодкія з курыцай

 Інгрэдыенты

  • вэнджаная курыца — 100 гр
  • кансерваваная кукуруза — 100 гр
  • свежы агурок
  • маянэз (або тварожны сыр+соль)

Спосаб прыгатавання

Усё нарэзаць кубікамі памерам з зярнятка кукурузы. Заправіць маянэзам. Або для карыснага варыянту змяшаць тварожны сыр, часнок і соль.

Напоўніць тарталеткі. Упрыгожыць галінкамі пятрушкі.

Пясочныя тарталеткі з крабавымі палачкамі

 Інгрэдыенты

  • Пясочныя тарталеткі (несалодкія)
  • Кансерваваная кукуруза
  • Адварныя яйкі
  • Крабавыя палачкі
  • Сыр
  • Маянэз

 Спосаб прыгатавання

Усе інгрэдыенты наразаем кубікамі памерам з кукурузінку, змешваем з маянэзам і напаўняем тарталеткі. Упрыгожваем па жаданні галінкамі зеляніны і маслінамі.

Смана есці!

Сушкі з фаршам, запечаныя ў духоўцы. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version