Site icon Слушна

Чым здзівіць труса падчас навагодняга застолля? Гатуем салат «Морква»

Салат "Морква" Рыцэпт маркоўнага салата

Ва ўсіх сем'ях падрыхтоўцы святочных страў да навагодняга і каляднага застолля надаецца шмат увагі. Гаспадыні хочуць паказаць усе свае ўменні і падаць да ўрачыстага стала лепшыя пачастункі.

2023 год паступіць у распараджэнне Чорнага Вадзянога Труса, таму меню святочнага стала павінна адпавядаць запатрабаванням жывёлы. Гэтым разам мы прапануем рэцэпт смачнага салата «Морква», які, безумоўна, можна назваць лайфхакам кулінарнага меню навагодняй вечарыны.

Рыцэпт маркоўнага салата

Інгрэдыенты для салата "Морква" - Рыцэпт маркоўнага салата

Інгрэдыенты

  • Бульба (адварная) — 2 штукі
  • Морква (адварная) — 2-3 штукі
  • Яйкі (адварныя) — 1-2 штукі
  • Вэнджаная курыца (кумпяк або іншыя часткі) — 1 штука альбо 100 г
  • Салёны ці марынаваны агурок (сярэдні) – 1 штука
  • Цыбуля — 1 штука (па гусце)
  • Маянэз — па гусце
  • Соль — па гусце
  • Перац — па гусце
  • Пятрушка (для дэкору)

Стравы навагодняй ночы. Захоўваючы вернасць традыцыям здаровага меню

Падрыхтоўка інгрэдыентаў

Зварыць бульбу (2 штукі), моркву (2-3 штукі), яйкі (1-2 штукі). Астудзіць і ачысціць.

Бульбу націраем на буйнай тарцы, яйкі таксама. Моркву націраем на сярэдняй тарцы. Солім па гусце. Калі морква вадзяністая — адціскаем лішнюю вадкасць.

Салёны або марынаваны агурок (1 штука) наразаем маленькімі кубікамі. Вэнджаную курыцу наразаем невялікімі кавалачкамі (замест вэнджанай курыцы можна выкарыстоўваць адварную: філе альбо вяндліну).

Калі любіце стравы з рэпчатым лукам, тады наразаем адну цыбуліну дробна квадрацікамі.

Смачны, як быццам торт. Рэцэпт маркоўнага кекса

Спосаб прыгатавання

Выкладваем інгрэдыенты пластамі, у форме морквы, акуратна прыціскаючы і выкладваючы. Маянэз можна дадаваць не ва ўсе пласты, у залежнасці ад вашых смакавых пераваг.

1-шы пласт — выкладваем бульбу, соль, перац, маянэз.

2-гі пласт — цыбуля. Калі не любіце цыбулю,можна без яе.

3-ці пласт — марынаваны агурок.

4-ты пласт — вэнджаная курыца.

5-ты пласт  —  маянэз.

6-ты пласт — яйкі, соль, перац.

7-мы пласт  —  маянэз.

8 пласт — морква на дробнай тарцы, усю паверхню накрываем ёю, лапаткай разраўноўваем, і робім ёю баразёнкі такія, як у морквы.

І апошняя дэталь — пятрушка. Яна выконвае ролю бацвіння.

З надыходзячымі святамі вас! Смачна есці

https://bel.24health.by/salaty-na-svyatochny-stol-top-8-smachnyx-receptau/

Exit mobile version