Site icon Слушна

Ідэйна-вобразныя канцэпцыі Антона Шаппо. Асаблівасці творчага почырка мастака

Антон Шаппо

«Shappo 24» – выставачны праект, у межах якога ў галерэі «Арт Фабрыка» з лютага па лістапад пройдуць чатыры персанальныя выстаўкі прадстаўнікоў вядомай дынастыі Шаппо. У красавіку адкрылі выстаўку Антона Шаппо «April guardian», якая стала стала сапраўдным святам мастацтва менавіта для тых гледачоў, якія цікавяцца нестандартнай творчасцю.

Антон Шаппо

Антон Шапо — самы малодшы ў сям'і. Яму як мастаку ўласцівая цяга да эксперыментаў, наўмыснаму парушэнню класічных канонаў. Пры гэтым ён шмат увагі аддае тэхнічнай завершанасці работ. Нават рамы карцін з'яўляюцца часткай ідэйна-вобразных канцэпцый. Антон займаецца дызайнам інтэр'ераў. Але самая важная для мастака сфера — гэта жывапіс.

На карцінах мастак перадае пэўныя падзеі з жыцця, няхай гэта будзе ўражанні ад падарожжаў ці ўспамін аб выпадковай сустрэчы ў горадзе.

У экспазіцыю ўвайшлі вядомыя серыі работ творцы, створаныя ў розныя мастацкія перыяды, аднак адбылася і прэзентацыя новых твораў. Атрымалася яркая вясновая выстаўка, якая не выпадкова носіць такую назву. Экспазіцыя — гэта мікс поглядаў, уражанняў, творчасці, які кожны аматар прыгожага змяшае ў патрэбных яму прапорцыях.

На выстаўцы прадстаўлены жывапіс, прысвечаны падарожжам, адносінам да жанчыны і стаўленню, да сябе. Выстаўка — своеасаблівая рэтраспектыва, дзе знайшлося месца суму, самаіроніі…  Перажыванні аўтара знаходзяць сваё адлюстраванне ў жывапісе. Так раскрываецца не толькі творчы патэнцыял аўтара, але і прагледжваецца індывідуальнасць знакамітага прадстаўніка сям’і Шаппо.

Прафесійная пераемнасць дынастыі ва ўсе часы мела вялізную сацыяльную і культурную значнасць. Таму што дынастыя — гэта гарант высокай адказнасці і рэзультатыўнасці работы яе прадстаўнікоў. Жыццёвыя і эстэтычныя ідэалы, творчыя метады Уладзіміра Шапо заўсёды былі для яго дзяцей нагляднай, незаменнай школай усебаковай адукацыі і адпраўным пунктам іх мастацкага і асабістага станаўлення.

Прывабнасць мастацтва сям’і Шаппо заключаецца ў тым, што яно нікога не пакідае абыякавым. Кожны знойдзе для сябе нешта цікавае ў творчасці аўтараў. Што тычыцца работ Антона, яны «западаюць» у самае сэрца. На адной выстаўцы можна цалкам адчуць бязмежную сілу таленту і намаганняў аўтара.

Наступная выстаўка прадстаўнікоў дынастыі Шаппо адбудзецца ў чэрвені.

Эпілог у фарбах. Выстаўка кантрасных твораў Паўла Шаппо працуе ў Мінску

Exit mobile version