29.02.2024
29.02.2024

Эпілог у фарбах. Выстаўка кантрасных твораў Паўла Шаппо працуе ў Мінску

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Персанальная выстаўка мастака Паўла Шаппо пад назвай Obsession n.9 аб'яднала работы, напісаныя пад уплывам розных эмоцый. Убачыць выстаўку можна ў мастацкай галерэі «Арт-фабрыка».

Выстаўка

Рух — асноўны прынцып жыцця Паўла, канцэпцыя і вызначальная стратэгія яго мастацтва. Творчая дзейнасць мастака дынамічная і шматгранная, ён — мастак у шырокім сэнсе гэтага слова: мастак тэатра і кіно, жывапісец-станкавіст, дызайнер інтэр'ераў, сцэнарыст, пісьменнік — аўтар апавяданняў-мініятур, тонкіх і выразных па ўменні перадаць эмацыйны стан лірычнага героя.

 

Магутная энергетыка, яркая сумесь з эмоцый, думак і пачуццяў — вось першыя ўражанні ад творчасці Шаппо. У яго жывапісе арганічна спалучаюцца мінімалізм і цікавыя акцэнты, гульня колерам і паветрам на палатне.

Выстаўка Пвўла Шапо

 

Кожная карціна аўтара — гэта не выпадковы набор элементаў. Усё прадумана да драбнюткіх дэталяў, ад эмоцый на тварах персанажаў да глыбіні марскога неба, якое гатова распавесці сваю гісторыю. Трэба толькі прыслухацца.

Вольга

Павел лічыць, што праца мастака — гэта дарыць чалавецтву прыгожае. Аўтар упэўнены, мастацтва існуе, каб чалавек станавіўся чысцейшым, мудрэйшым і цудоўнейшым.

Выстаўка Паўла Шапо

Яго карціны, таксама як і сам мастак, вельмі яркія і выразныя. Яны запамінальныя і дзесьці крышку лірычныя. Зразумела толькі адно, калі ідзеш у чарговы раз на выстаўку Паўла Шаппо, ведаеш — унутры цябе пасля прагляду экспазіцыі адбудзецца сапраўдны выбух пачуццяў.

Уладзімір Шапо

Выстаўка быццам бы уяўляе сабой адну вялікую гісторыю, вытканую з асобных элементаў-карцін. Кожная работа з'яўляецца чарговым раздзелам аднайменнага мастацкага апавядання. Жывапіс, прадстаўлены на выстаўцы, адначасова мінімалістычны і поўны цікавых дэталяў, просты і пры гэтым напоўнены складаным спалучэннем эмоцый, думак і пачуццяў, іграе колерам і пустатой палатна адначасова.

Адкрыццё праекта

Obsession n.9  — серыя жывапісу, якая дае адчуць і расчыніць тую тонкую грань паміж эмацыйным і меланхалічным. Хутчэй гэта эпілог у фарбах. Час, калі чалавек адчувае што эмоцыі згасаюць, але магія і чары натхнення яшчэ недзе ў паветры. Ты яшчэ адчуваеш лёгкасць, і навокал усё так тонка і празрыста.

Выстаўка

Прадстаўленая выстаўка — адкрыла вялікі праект «SHAPPO 24», у межах якога ў галерэі «Арт Фабрыка» з лютага па лістапад пройдуць чатыры персанальныя выстаўкі прадстаўнікоў вядомай дынастыі Шаппо: Уладзіміра і яго сыноў, Аляксандра, Паўла і Антона. Наведвальнікі змогуць у гэты час  пазнаёміцца з творчасцю мастакоў і асэнсаваць іх творы.

Выстаўка Паўла Шапо

Павел Шаппо незвычайны чалавек, адзін з нямногіх, хто здольны спалучаць у сваёй галаве эстэтычную карцінку сучаснага кінематографа і вар'яцкую сумесь этнічных сімвалаў, сілуэтаў і колеру на сваіх палотнах.

Аляксандр Шапо

Мастак працуе як жывапісец, дызайнер інтэр'ераў і прастор, ён вядомы мастак-пастаноўшчык кіно і тэатра. Спіс выставак, у якіх мастак браў удзел, займае не адну старонку.

Выыстаўка Паўла Шапо

Работы аўтара набыты музеем сучаснага мастацтва Нью-Джэрсі, мастацкім музеем горада Віцебска, знаходзяцца ў калекцыі галерэй Беларусі, прыватных калекцыях Расіі, Літвы, Германіі, Францыі, Аўстрыі, Швейцарыі, Лівана.

Выстаўка

Праз канцэпцыю квадрата. Новая выстаўка керамікі і шкла прадстаўлена ў Палацы мастацтва

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама