З узросту 25 гадоў многія працэсы ў арганізме чалавека пачынаюць паступова зніжаць абароты. Напрыклад, сінтэз гіялуронавай кіслаты, якая выконвае функцыі галоўнага ўвільгатняльніка скуры і адказвае за яе тургор, свежасць і ззянне, рэзка запавольваецца. Ужо гадоў праз 10 вынікі гэтай «марудлівасці» ў літаральным сэнсе аказваюцца на твары: скура робіцца менш пругкай, ззянне – прыглушаным, а да вачэй падбіраюцца першыя маршчынкі…
На шчасце, у сучасным свеце ёсць спосабы адтэрмінаваць сустрэчу з узроставымі зменамі. Калі выкарыстаць іх з розумам, не давядзецца разарацца на дарагія «ўколы прыгажосці» або класціся «пад нож» пластычнага хірурга. Папоўніць дэфіцыт натуральнага ўвільгатняльніка скуры можна звонку, пры дапамозе сываратак-мезакактэйляў на аснове гіялуронавай кіслаты. Гэты метад справядліва адносяць да безін'екцыйнай тэрапіі: эфект імгненны, пралангаваны, а болю ніякага.
Што такое безін'екцыйная карэкцыя? Як яна працуе? Ці ўсім падыходзіць? Як доўга захоўваецца эфект і ці ёсць рызыка перашчыраваць? Пра гэта і многае іншае – наша гутарка з Юліяй Шалюта, касметолагам фармацэўтычнай кампаніі «Фармлэнд», якая з'яўляецца вытворцам лінейкі прадуктаў для безін'екцыйнай тэрапіі ГіялМатрыкс.
Роля гіялуронавай кіслаты для чалавека
Гіялуронавая кіслата мае каласальнае значэнне для скуры. Валодаючы дзіўнай гіграскапічнасцю (па розных дадзеных, 1 малекула гіялуронкі ўтрымлівае ад 700 да 1 тысячы малекул вады), яна забяспечвае адэкватнае ўвільгатненне, ліквідуючы павярхоўныя маршчыны і прадухіляючы заўчаснае з'яўленне глыбокіх. Скура не толькі выглядае свежай і пругкай – яна такая і ёсць.
Галоўны вораг гіялуронавай кіслаты – узрост, калі запускаюцца незваротныя натуральныя працэсы старэння.
Сываратка спецыяльнага прызначэння
Таму арыентаванасць на патрэбы любога тыпу скуры, незалежна ад узросту – адметная асаблівасць лінейкі ГіялМатрыкс.
Аснова 7 відаў сываратак-мезакактэйляў ГіялМатрыкс – гіялуронавая кіслата 2-х тыпаў: высока- і нізкамалекулярная.
Высокамалекулярная ўтрымлівае большы аб'ём вільгаці, але «працуе» ў асноўным на паверхні скуры. Нізкамалекулярная валодае здольнасцю пранікаць у больш глыбокія пласты эпідэрмісу. Даказана, што пры спалучэнні некалькіх тыпаў гіялуронавай кіслаты забяспечваецца максімальна эфектыўнае ўвільгатненне скуры звонку і знутры.
- Сываратка № 1 не ўтрымлівае гіялуронавую кіслату і з'яўляецца базавай у лінейцы. Яна абсалютна ўніверсальная і падыходзіць для любога ўзросту і тыпу скуры, які мае патрэбу ў дадатковым увільгатненні.
У астатнія мезакактэйлі, акрамя гіялуронавай кіслаты, уключаныя таксама актыўныя кампаненты, накіраваныя на вырашэнне спадарожных праблемаў скуры.
- Так, сываратка № 2 узбагачаная калагенам. Гэта яшчэ адзін натуральны і магутны рухавік маладосці і прыгажосці. Пры прымяненні сывараткі ўвільгатняльны эфект гіялуронкі ўзмацняецца ўласцівасцямі калагену інтэнсіўна падцягваць скуру і супрацьстаяць узроставаму птозу.
- Сываратка № 3 утрымлівае ствалавыя клеткі вінаграда. Іх рэгенератыўныя здольнасці аказваюць актыўнае амаладжальнае дзеянне за кошт здольнасці ствалавых клетак дыферэнцыравацца і ператварацца ў іншыя клеткі (скуры).
- Гексапептыд-19 «Botox like» – пептыд апошняга пакалення – уваходзіць у склад сывараткі №4. Ён прадухіляе ўтварэнне актыўных мімічных маршчынаў і разгладжвае тыя, што ўжо ёсць. Мезакактэйль можа служыць неінвазіўнай і бяспечнай альтэрнатывай ін'екцый для жадаючых «скінуць» з твару пару-тройку пражытых гадоў.
- Сываратка № 5 змяшчае экстракты асятровай ікры і гінгка білоба. Ідэальны кактэйль для адчувальнай скуры з шырокім спектрам карысных уласцівасцяў: антыаксідантным, рэгенеруючым, ахоўным, заспакаяльным.
- Сываратка № 6, дзякуючы ўключэнню ў склад ДНК зародкаў пшаніцы, не толькі ўвільгатняе скуру, але і абараняе ад наступстваў павышанай інсаляцыі ды іншых негатыўных уздзеянняў навакольнага асяроддзя.
- Кафеін у сываратцы № 7 танізуе скуру і напаўняе яе энергіяй, служыць надзейным бар'ерам супраць ацёкаў і цёмных кругоў пад вачыма.
Салонны догляд у хатніх умовах
Сывараткі на аснове гіялуронавай кіслаты актыўна выкарыстоўваюць у касметычных кабінетах. Прафесіяналы любяць ужываць іх як самастойны сродак і ў якасці апошняга этапа салонных працэдур догляду: чыстак, пілінгаў, ультрафонафарэзу і г.д.
Але ГіялМатрыкс таксама можна свабодна набыць у аптэчных сетках Беларусі. Гэта ўпэўнены крок вытворцы насустрач спажыўцу, каб не замяніць салонныя працэдуры, але зрабіць іх больш даступнымі і эканамічнымі.
Упакоўка сываратак змяшчае 5 ампул па 5 мл – колькасць, разлічаная на адзін курс прымянення.
Самастойна 1-2 мл сывараткі наносяць як звычайны крэм пасля ачышчэння і танізавання скуры. У залежнасці ад частаты выкарыстання (напрыклад, штодня раніцай і ўвечары або толькі 1 раз у дзень), курс можа вар'іравацца ад 2 тыдняў да 1 месяца. Затым варта зрабіць перапынак 2 тыдні ці 1 месяц адпаведна. Эфект увільгатнення захоўваецца на працягу месяца.
У звычайны крэм сываратку дадаюць з разліку 2 мл на 50 мл крэму і выкарыстоўваюць звыклым спосабам.
Больш глыбокае і інтэнсіўнае ўвільгатненне скуры з дапамогай мезаролера прадугледжвае курс з 6-8 працэдур не часцей за 2 разы на тыдзень. Для хатняга ўжывання падыходзіць мезаролер з даўжынёй іголак не больш за 0,2 мм. Перад выкарыстаннем яго папярэдне апрацоўваюць антысептыкам. Пасля 1-2 курсаў – замяняюць на новы. Амаладжальны эфект захоўваецца да 6 месяцаў. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць мезаролер пры запаленай скуры, актыўных высыпаннях, алергіі на металы.
Фота – Віталь Гіль.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by