Карась — гэта рыба сямейства карпавых. Яна дастаткова распаўсюджаная і папулярная. З карася можна прыгатаваць шмат смачных блюд. Паколькі ён змяшчае мала тлушчу і шмат бялку, з’яўляецца палезеным для фігуры і здароўя.
Пахудзенне з гэтай рыбай будзе праходзіць эфектыўна і лёгка. Акрамя таго, карасі малакаларыйная, таму не дабавяць вам лішніх кілаграмаў. Яшчэ рэгулярнае ўжыванне гэтага прадукта дапамагае знізіць узровень цукру ў крыві.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўва гатуе вельмі смачныя карасі ў смятане. Пакрокавым рэцэптам яна падзялілася з намі.
Інгрэдыенты
- Карасі
- Цыбуля
- Кроп
- Смятана
- Гарчыца
- Соль
- Спецыі
Спосаб прыгатавання
Карасёў пачысціць і абавязкова выдаліць жабры.
Вострым нажом зрабіць глыбокія надрэзы па спіне па ўсёй даўжыні.
Рыбку пасаліць, нацерці спецыямі і пакінуць марынавацца на 15-20 хвілін.
Цыбулю парэзаць паўкольцамі і абсмажыць на алеі да празрыстасці, пасаліць.
У смятану дадаць гарчыцу, соль, спецыі і дробна парэзаную зеляніну.
Большую частку абсмажанай цыбулі выкласці ў форму, меньшую разам з алеем, на якім яна смажылася, дадаць ў смятану.
У кожную рыбу пакласці невялікі кавалачак сметанковага масла і пару галінак свежага кропу.
Выкласці рыбу ў форму на цыбулю, зверху паліць соўсам.
Выпякаць пры 200 градусах прыкладна гадзіну. Ужываць з любым гарнірам, паліўшы яго цыбульна-смятанным соусам.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/leshch-farshyravany-krupami-garodninaj-pakrokavy-recept/