Незвычайная, але знаёмая ўсім страва на аснове духмянага гарбуза адрозніваецца лёгкасцю, высокай пажыўнай каштоўнасцю і вельмі прыемным далікатным густам. Таму кашу з гарбузом выбіраюць на сняданак ці вячэру.
Духмяную аранжавую кашу рыхтуюць па-рознаму: на аснове кавалачкаў гарбуза, з даданнем малака і вяршкоў, раслінных алеяў, цукру або мёда, а таксама з дадаткам травы. Ад рэцэпту залежыць і яе каларыйнасць.
Смачны рэцэпт кашы з гарбуза прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Інгрэдыенты
Гарбуз — 500 гр. ( ачышчаны )
Проса+рыс у любой прапорцыі — 1 шклянка (250 гр.)
Малако — 3 шклянкі (250 гр.)
Мёд — 1-2 ст.л. (можна замяніць на цукар)
Соль па смаку
Масла вяршковае — 100 гр.
Спосаб прыгатавання
Гарбуз памыць, знаць лупіну, выдаліць насенне. Парэзаць на кавалачкі альбо па жаданні нацерці на тарцы.
Скласці ў посуд , у якім будзе гатавацца каша.
Крупы добра прамыць. Можна варыць кашу толькі з просам ці толькі з рысам, альбо змяшаць іх у любой прапопцыі, галоўнае, каб атрымалася адна шклянка.
Дадаць мёд.
Заліць усё малаком, не перамешваючы.
Пасаліць, дадаць масла.
Абавязкова накрыць вечкам. Гатаваць на пліце , у духоўцы, у печы 20-30 хвілін.
Калі будзеце запякаць у духоўцы, то за 5 хвілін да гатоўнасці здыміце вечка і дадайце яшчэ кавалачак масла, пакіньце так кашу ў духоўцы на 5-10 хвілін, каб утварылася скарынка.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/duxmyany-borshch-z-krapivy-sakrety-prygatavannya/