Site icon Слушна

Кулеш альбо казацкая паходная каша. Пакрокавы рэцэпт

Кулеш

У многіх людзей кулеш асацыюецца з выездам на прыроду, вогнішчам, сяброўскімі вячоркамі на беразе ракі ці ў лесе. Прыгатаваць гэтую духмяную, сытную і наварыстую страву, якая ўяўляе сабой нешта сярэдняе паміж кашай і супам, можна і ў хатніх умовах. Сала зробіць кулеш максімальна апетытным.

Рэцэпт гэтай стравы не ўяўляе складанасці і не патрабуе адмысловых прадуктаў. Як прыгатаваць кулеш правільна і апетытна, расказала блогер, гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты  

Інгрэдыенты

  • Сала — 100 гр. ( абавязкова )
  • Мяса — 300 гр.
  • Пшано — 0,5 кг.
  • Морква — адна сярэдняя
  • Цыбуля — адна сярэдняя
  • Спецыі
  • Зеляніна па смаку

Спасаб прыгатавання

Сала парэзаць на дробныя кавалачкі і высмажыць яго да сухіх шкварак.

Мяса таксама парэзаць на кавалачкі сярэдняй велічыні, дастаць з казана сала, укінуць мяса і абсмажыць да румянай скарынкі.

Моркву і цыбулю парэзаць не вельмі дробна.

Злучыць у казане шкваркі, мяса і дадаць да іх моркву з цыбуляй.

Пшано прамыць некалькі разоў і дадаць да зажаркі.

Усе інгрэдыенты перамяшаць і заліць вадой, каб яна пакрывала пшано на 3-4 см.. Накрыць вечам, гатаваць на павольным агні 0,5 гадзіны.

Пасля зноў перамяшаць кашу, дадаць соль, спецыі і зеляніну. Гатаваць яшчэ 5-10 хвілін на агні без вечка.

Смасна есці.

Каша з гарбуза. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version