Site icon Слушна

Мядовы пернік з начыннем. Пакрокавы рэцэпт

мядовы пернік

Мядовыя пернікі ў цукровай глазуры — гэта смак, знаёмы з дзяцінства. Галоўнае надаць увагу цесту, каб зрабіць выпечку мяккай і духмямай.

Раней пернікі называлі мядовым хлебам і гатавалі з жытняй мукі, дадаючы ў цеста мёд, які складаў амаль палову ўсіх іншых інгрэдыентаў. У XII—XIII стагоддзях смак мядовага хлеба разнастаілі карэннямі і лясной травой, а са з'яўленнем пранасцяў з Блізкага Усходу ў цеста сталі дадаваць каляндру, імбір, кардамон і іншыя спецыі. У сучасным рэцэпце ў цеста кладуць не менш за 10% мёда і пакрываюць пернікі цукровай глазурай.

Пакрокавы рэцэпт мядовага перніка ад блогера Алены Браніславаўны пазнаёміць вас з усімі нюансамі гатавання.

Інгрэдынты

Інгрэдыенты да пернікаў

  • Мука — 500 гр.
  • Яйкі — 1 вялікае ці 2 маленькіх
  • Масла сметанковае — 100 гр.
  • Мёд — 100 гр.
  • Малако — 120 гр.
  • Цукар — 150 гр.
  • Соль
  • Спецыі для пернікаў (імбір, кардамон, мускатны арэх, гваздзік) па смаку

Для начыня

  • Любое густое павідла
  • Джэм
  • Варэнне
  • Вараная згушчонка

Для глазуры

  • Цукар — 70 гр.
  • Вада — 30 гр.
  • Сок лімона

Спосаб прыгатвання

Калі мед густы, растапіць яго на вадзяной бані. Масла таксама растапіць.

Злучыць яйка з цукрам і добра змяшаць, але не ўзбіваць.

Дадаць малако, масла, мёд.

Затым соду і спецыі.

Муку дадаваць паступова, можа сратрэбіцца меньш ці больш. Вельмі важна не забіць цеста мукой. Яно павінна быць мяккім і эластычным.

Пасля замеса цеста пакласьці ў міску, прыкрыць і паставіць адпачываць на 30 хвілін у лядоўню.

Цеста падзяліць на тры кавалачкі, два аднолькавых для пластоў і маленькі для ўпрыгожвання.

На пергаменце, на якім будзе выпякацца пернік, раскатаць два аднолькавыя пласты любой формы, таўшчынёй не больш 0,5 см.

На ніжні пласт выкласьці начынку тонкім слоем, не даходзячы да краёў цеста 1 см.

Прыкрыць верхнім пластом цеста, выраўняць, можна прыціснуць краі відэльцам.

Пры дапамозе вырубак можна выразаць упрыгожванні. Прыляпіць іх на сыры пернік з дапамогай вады.

Выпякаць пернік пры 180 градусах 20-25 хвілін. Не перасушыце.

Зварыць сіроп з цукру і вады.

Нацерці гарачы пернік гарачым сіропам, сіроп паступова будзе бялець.

Смачна есці!

Тварожныя рагалікі. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version