15.12.2023
15.12.2023

Тварожныя рагалікі. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Тварожныя рагалікі — гэта арыгінальная і нескладаная выпечка, з якой справіцца кожны аматар смачных дэсертаў. Рагалікі атрымліваюцца румяныя, сакавітыя, але не крохкія.

Рэцэпт смачнай выпечкі прапануе блогер, гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты

  • Тварог — 500 гр.
  • Мука — 300-350 гр.
  • Масла сметанковае — 200 гр.
  • Ванільны цукар — 10 гр.
  • Разрыхляльнік — 2 ч.л.
  • Соль — 0,5 ч.л
  • Цукар для падсыпкі (па смаку)
  • Любое густое павідла для начыння

Спосаб прыгатавання

Тварог разам з маслам прабіць пагружным блэндарам альбо перацерці праз сіта.

Павінна атрымацца мяккая, аднародная маса без камякоў.

У муку дадаць соль, разрыхляльнік, ванільны цукар.

Замясіць мяккае, эластычнае цеста, пакінуць на 30 хвілін у халодным месцы.

Стол злёгку прысыпаць мукой і цукрам, пакласці кавалак цеста і зверху яго таксама прысыпаць цукрам. Раскатаць цеста , моцна прыціскаючы.

Таўшчыня цеста павінна быць  2-3 мм. Падзяліце яго на лустачкі, у залежнасці ад таго , якога памеру вы хочаце печыва.

Скруціце рагалікі, пачынаючы з шырокага боку.

Па жаданню ў печыва можна пакласці любое начынне ( павідла, арэхі, ягады).

Рагалікі

Кожны рагалік зверху абмакнуць у цукар.

Выпякаць пры 180 градусах 20 хвілін да прыгожай скарынкі.

Смачна есці!

Рагалікі

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.