13.05.2022
13.05.2022

Рэцэпты сакавітых катлет ад блогера. Падборка самых нечаканых інгрэдыентаў

logo
Рэцэпты
0 89
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Аўтары:
Вікторыя Аскера-Дубовік, 
Настасся Мясаедава

Катлета — гэтае слова настолькі смачна гучыць, што ў галаве не толькі з’яўляюцца думкі пра ежу, але і ў роце адчуваецца асаблівы прысмак. Катлета была прыдумана ў Францыі, і ў перакладзе з французскай мовы азначае «рабрынка».

Раней катлета ўяўляла сабой вельмі цікавую страву. Бралі рабрынку, ялавічную ці свіную, і абкручвалі яе двума пластамі мясной мякаці, каб атрымалася як бы аладка па форме. Затым гэтую катлету смажылі. Костачка ўнутры была неабходна, бо так катлету было зручна есці рукамі.

Затым, калі з'явіліся сталовыя прыборы — нажы і відэльцы, костачка ўнутры стала не патрэбна. З’явіліся і іншыя змены. Некаторыя кухары сталі адбіваць мяса, а затым паніраваць катлету перад цеплавой апрацоўкай.

Сёння катлета — папулярнае блюда як у розных сталовых, кафэ і рэстаранах, так і за абедзенным сталом. Дарэчы, з часам у яе з'явілася шмат сваякоў — біфштэксы, рыбныя катлеты, біткі, шніцалі, фрыкадэлькі, зразы, біточкі…

Кулінарны блогер з Бешанковіч Настасся Мясаедава ведае кошт смаку і часу, таму аддае перавагу простым, але вельмі смачным катлетам, якія стануць улюбёнцамі для ўсёй вашай сям’і. Дзяўчына прапануе некалькі рэцэптаў:

Сакавітыя катлеты з мяса курынага сцягна

Мяса курынага сцягна мяккае, сакавітае і крыху з тлушчам. Тое, што трэба для катлет! У аўтара было пакаванне курыных сцёгнаў вагой 750 гр. Настасся ачысціла іх ад скуркі і зрэзала косць. На выхадзе атрымалася роўна 500 гр чыстага мяса.

Катлеты з курынага сцягна 1

Інгрыдыенты:

  • 500 гр мяса курынага сцягна
  • 2 ст л паніровачных сухароў
  • 2 ст л смятаны ( ці адна велізарная, як у аўтара)
  • 1 яйка С2
  • Маленькая цыбуліна
  • Соль і спецыі па гусце

Спосаб прыгатавання:

Сухары змяшаць са смятанай і пакінуць на хвілін 10 . За гэты час здрабніць у блэндары альбо на мясасечцы мяса, цыбулю і яйка. Дадаць да сухароў, змяшаць і пакінуць адпачыць на 15-20 хвілін.

Катлеты з мяса сцягна 2

Намачыць рукі вадой, сфарміраваць невялікія катлеткі (яны паднімуцца і набухнуць). Абсмажыць на вялікім агні з двух бакоў да скарыначкі. Затым заліць падліўкай: 0,5 шклянкі вады ды гарбатная лыжка смятаны, затым соль. На кожную катлету выкласці маленькі кавалачак сметанковага масла, накрыць вечкам і тушыць да выпарэння вадкасці. Трэба, каб яна кіпела.

Рыбныя тэфтэлі

Гатуецца з падліўкай як у дзіцячым садку.

Рыбныя тэфтэлі

Інгрыдыенты:

  • Фарш рыбны 400 гр
  • Морква
  • Лук
  • 1 яйка
  • 3 ст л аўсяных камякоў
  • Соль ды спецыі

Для падліўкі:

  • 2 ст л мукі з горкай
  • 500 мл вады
  • 2 ст л з горкай смятаны
  • 1 ст л кетчупа
  • Соль

 Спосаб прыгатавання:

Узбіць у блэндары аўсянку і яйка, цыбулю і моркву. Змяшаць з фаршам. Калі блэндара няма, то аўсяніку замачыць у кіпені на 5 хвілін, потым зліць лішнюю вадкасць. А моркву і лук нацерці на дробнай тарцы.

Сфармірваць тэфтэлі, абкачаць у муцэ і абсмажыць на вялікім агні з двух бакоў да залацістага колеру.

Рыбныя тэфтэлі 2

На сухой патэльні пасмажыць муку да жоўтага колеру. Увесь час памешвайце і не ператрымайце, каб не згарэла. Змяшаць ваду, кетчуп і смятану, выліць у муку і змяшаць да растварэння ўсіх камячкоў. Уключыць агонь, перакласці ў падліўку тэфтэлі і тушыць на павольным агні 40 хвілін пад вечкам.

Крабавыя катлеткі

Вельмі просты рэцэпт.

Крабавыя катлеткі

Інгрыдыенты:

  • Крабавыя палачкі 400 гр
  • Вараныя яйкі 2 шт
  • 1 сырое яйка
  • 100 гр сыра
  • 2 зубчыка часнаку
  • Паніровачныя сухары

Спосаб прыгатавання:

Усё здрабняем у блэндары або націраем на тарцы.  Фармуіруем катлеткі, абвальваем у паніровачных сухарах і адпраўляем на патэльню.

Крабавыя катлеткі 2

Смажым пад вечкам з двух бакоў на невялікім агні некалькі хвілін. Гатова!

Прыемнага апетыту!

Яшчэ некалькі смачных і простых рэцэптаў ад кулінарнага блогера Настассі Мясаедавай:
Карысныя цукеркі і казінакі для прыгожай фігуры. Топ-3 незвычайных рэцэпта
Аладкі на сняданак. Топ-4 простых рэцэпта ад кулінарнага блогера

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 89

Глядзіце таксама