25.08.2022
25.08.2022

Нарыхтоўкі на зіму. 5 альтэрнатыў рэцэптам, якія надакучылі

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Змест:

Захаваць прадукты да зімы можна нарыхтаваўшы іх улетку. Давядзецца загадзя папрацаваць, але вынік павінен быць цудоўным. Бо нарыхтоўкі – гэта экалагічныя прадукты і высокі кантроль якасці (сам абіраеш прадукты).

А яшчэ магчымасць выявіць сябе творча з карысцю для ўсёй сям'і і паэксперыментаваць. Апошняе можна пачынаць ужо зараз. Для гэтага мы падрыхтавалі 5 нясумных рэцэптаў нарыхтовак, якія магчыма вас здзівяць, але дакладна не расчаруюць.

да зместу

Хатнія нарыхтоўкі: арыгінальныя рэцэпты

Варэнне з мяты

Варэнне з мяты

Інгрэдыенты

  • Мята – 800 г
  • Цукар – 800 г
  • Вада – 400 мл
  • Агар-агар – 40 г
  • Шпінат – 400 г
  • Пятрушка – 400 г
  • Лёд
  • Лімон – 1 шт.

Спосаб гатавання

Прамыць і прасушыць мяту. Нарэзаць мяту разам са сцёбламі. Дадаць да мяты ўвесь цукар і ўсю ваду. Можна скарыстаць цёплую ваду, каб цукар хутчэй рассыціўся, а можна ўліць і халодную.

Усё перамяшаць і трохі пакамячыць мяту. Пакінуць мяту на 3 гадзіны, каб яна пусціла сок. Узяць рондаль і працадзіць у яго мяту праз марлю.

Паставіць мяту варыцца, уключыць вялікі агонь. Пачакаць пакуль вадкасць закіпіць. Дадаць агар-агар, добра перамяшаць. Варыць некалькі хвілін. Дадаць сок лімона, працягнуць варыць цягам 30 хвілін на маленькім агні.

Пакуль варыцца мята трэба папрацаць з зелянінай. Пятрушка і шпінат – гэта інгрэдыенты, якія дапамогуць зрабіць варэнне прыгожага зялёнага колеру.

Шпінат

Падрыхтаваць чару блэндара. Пакласці туды пятрушку і шпінат. Перабіць у блэндары зеляніну. Падрыхтаваць сатэйнік.

Працадзіць праз марлю ў сатэйнік перабітую зеляніну, выціснуць з зеляніны максімальную колькасць соку. Паставіць сатэйнік з сокам зяленіны на пліту. Нагрэць вадкасць, але не даводзіць да кіпення. Прыкладна, да 80С. Калі з вадкасці пойдзе пара, можна выключаць пліту.

Пакуль сок зеляніны выграваецца, узяць глыбокую ёмістасць, пакласці ў яе лёд. Падрыхтаваць вафлевы ручнік, пакласці яго ў ёмістасць з лёдам. Ручнік будзе выкарыстоўвацца па прынцыпе марлі.

Выліць прагрэты сок зяленіва ў ёмістасць з лёдам праз ручнік. Пакінуць зеляніну на некалькі хвілін.

Зняць пену з варэння. З ручніка зняць рэшткі зеляніны, пакласці да варэння. Гэта хларафіл, менавіта ён надасць варэнню прыгожы зялёны колер. Перамяшаць усе інгрэдыенты.

Выключыць пліту і прыбраць з пліты варэнне. Разліць варэнне па банках. Папярэдняе слоікі патрэбна прастэрылізаваць, а накрыўкі пракіпяціць.

Варэнне з мяты можа захоўвацца больш за год.

да зместу

Апельсінавы махіта

Апельсинавы махіта

Інгрэдыенты

  • Апельсін (вялікі) – 5 шт.
  • Лімон – 2 шт.
  • Цукар – 1250—1500 г
  • Мята – па смаку
  • Меліса – па смаку

Спосаб гатавання

Добра памыць і высушыць патрэбныя інгрэдыенты. Падрыхтаваць вялікі рондаль, паставіць кіпяціцца ў ім ваду. Падрыхтаваць слоікі. Для дадзенага рэцэпта трэба 5 слоікаў па 3 л.

Парэзаць апельсіны, пажадана на невялікія кавалкі. Раскласці апельсіны па слоіках, з разліку адзін апельсін у адзін слоік. Нарэзаць лімоны і раскласці ў роўнай прапорцыі ва ўсе слоікі. Падраць рукамі мяту і мелісу, раскласці па слоіках.

Дадаць цукар. На адзін слоік 250—300 г. Рэгуляваць саладосць на свой смак. Заліць у банкі кіпучую ваду. Наліць вады да краю горлачка слоіка.

апельсінавы махіта

Закатаць банкі. Перад тым як банкі перавярнуць, трэба іх злёгку паварочаць, каб добра растаў цукар. Перавярнуць банкі. Ахінуць. Пакінуць да поўнага астывання.

Апельсінавы махіта павінен добра настаяцца, каб атрымаўся напой з насычаным смакам. Таму ён выдатна падыходзіць у якасці нарыхтоўкі на зіму.

да зместу

Соус «Песта»

Соус "Песта"

Інгрэдыенты

  • Базілік – 200 г
  • Часнок – 1 зубчык
  • Алея аліўкавая – 45 г
  • Арэхі кедравыя – 40 г
  • Сыр «Пармезан» -- 50 г
  • Соль – 1 г. л

Спосаб гатавання

Памыць і высушыць базілік. Сушыць базілік доўга не трэба, максімум адна гадзіна на вольным паветры. Таму што базілік пачне цямнець, а цёмнае лісце непрыдатнае для соусу. Неабходна толькі лісце базіліку, сцёблы занадта кудзелістыя, у іх шмат вільгаці, з-за чаго соус будзе распластоўвацца. Базілік можна скарыстаць і зялёны, і фіялетавы.

Падрыхтаваць чару блэндара. Пакласці туды ўвесь базілік. Ачысціць часнок, пакласці да базіліку. Калі пакласці зашмат часнаку, то ён пераб'е водар базіліку. Таму на 200 г базіліку досыць 1 зубчыка часнаку.

Уліць аліўкавы алей. Дадаць кедравыя арэхі. На дробнай тарцы нацерці пармезан, пакласці да іншых інгрэдыентаў. Пасаліць.

Соус "Песта"

Усё перабіць у блэндары да аднароднай масы. Атрымаецца прыкладна 420 г соусу. На зіму яго патрэбна замарозіць. Для замарожвання падыдуць невялікія пластыкавыя слоічкі па 65—70 г. У іх і трэба раскласці соус. Узімку размарожваць соус парцыённа вельмі зручна. Запаўняць слоічкі лепш не цалкам, таму што пры замарожванні-размарожванні прадукты павялічваюцца ў аб'ёме.

Соус трэба адразу класці ў маразільнік, бо базілік хутка цямнее.

Соус «Песта» падыходзіць да мяса, яго дадаюць да макаронных вырабаў, скарыстоўваюць у якасці запраўкі для салаты, як соус для піцы.

да зместу

Вяленыя таматы

Вяленыя таматы

Інгрэдыенты

  • Таматы – 5 кг
  • Соль – па смаку
  • Цукар – па смаку
  • Часнок сухі – па смаку
  • Чабор – па смаку
  • Часнок – 2 галоўкі
  • Размарын сухі – па смаку
  • Аліўкавы алей халоднага адціску ці сланечнікавы

Спосаб гатавання

Памыць і абсушыць таматы. Нарэзаць таматы. Калі таматы сярэднія, то досыць распалавініць. Калі буйныя – на 4—6 частак. Падчас гатавання яны змяншацца ў памерах. Выразаць пладаножкі з таматаў не трэба. Для вялення выдатна падыходзяць спелыя памідоры мясістых гатункаў.

Вяліць таматы можна з дапамогай розных электрычных прылад.

Вяленне ў дэгідратары

Заслаць рашотку пергаментам. Выкласці таматы так, каб паміж часткамі была адлегласць. Дадаць да таматаў усе патрэбныя спецыі. Пырснуць на таматы алей

Паставіць таматы ў дэгідратар. Нагрэць да тэмпературы 50 С.

Вяліць таматы 6 гадзін.

Вяленыя таматы

Вяленне ў духоўцы

Заслаць рашотку пергаментам. Выкласці таматы так, каб паміж часткамі была адлегласць.

Дадаць да таматаў усе патрэбныя спецыі. Пырснуць на таматы алей.

Паставіць таматы ў духоўку. Нагрэць да тэмпературы 50 С. Каб у духоўцы цыркулявала паветра, патрэбна прыадчыніць дзверцы. Калі пры адкрыцці дзверцаў, духоўка перастае працаваць, то трэба паміж дзверцамі і духоўкай пакласці ручнік ці прыхопку і зачыніць дзверцы. Так утвараецца невялікая шчыліна, праз якую ў духоўку будзе трапляць паветра;

Вяліць таматы 6 гадзін. Дастаць вяленыя таматы.

Падрыхтаваць слоікі для нарыхтоўкі. Пачысціць часнок, пакласці некалькі зубчыкаў часнаку ў кожны слоік. Дадаць у бслоікі сухі размарын. Скласці ў слоікі таматы. Пакласці яшчэ па некалькі зубчыкаў часнаку ў кожны слоік. Напоўніць слоікі алеем, каб ён накрываў таматы. Закрыць слоікі.

Паставіць слоіка на рашотцы ў халодную духоўку. Разагрэць духоўку да 100 С. Грэць слоікі 15 хвілін пры 100 С. Выключыць духоўку, дастаць слоікі ці пакінуць іх у духоўцы з адкрытымі дзверцамі да поўнага астывання.

Вяленыя таматы 3

Пасля стэрылізацыі вяленыя таматы могуць захоўвацца год, але найхутчэй яны скончацца нашмат раней, бо вельмі смачныя. Выкарыстоўваюцць валеныя таматы і для гатавання страў, і ў якасці перакусу.

да зместу

Дыня ў цукровым сіропе

Дыня ў цукровым сіропе

Інгрэдыенты

  • Дыня (вялікая) – 1 шт
  • Вада – 1 л
  • Цукар – 400 г
  • Лімонавая кіслата – 1 г л
  • Ванілін – дробок

Спосаб гатавання

Добра прамыць дыню, абсушыць. Абіраць патрэбна дыню шчыльную і сакавітую. Разрэзаць напалову, з дапамогай лыжкі дастаць семачкі. Ачысціць дыню ад лупіны. Парэзаць дыню на кавалкі, каб было зручна ўкладаць у слоікі.

Слоікі добра памыць з содай і абсушыць. Накрыўкі пракіпяціць. Раскласці дыню па слоіках. У рондаль выліць ваду, усыпаць цукар, дадаць лімонавую кіслату і ванілін. Усё перамяшаць.

Паставіць рондаль на разагрэтую пліту. Пачакаць пакуль сіроп закіпіць. Пасля закіпання варыць сіроп некалькі хвілін. Заліць сіропам дыню па горлачка слоіка. Прыкрыць банкі накрыўкамі.

Дыня ў цукровым сіропе

 

Падрыхтаваць вялікі рондаль для стэрылізацыі. На дно рондаля пакласці ручнік, пасля паставіць слоікі і напоўніць рондаль вадой. Уключыць пліту. Пасля закіпання вады стэрылізаваць слоікі 10 хвілін.

Выключыць пліту. Дастаць слоікі, герметычна закрыць. Пакінуць слоікі да поўнага астывання.

Кансерваваная дыня добра захоўваецца ўсю зіму пры пакаёвай тэмпературы. Спрабаваць кансервацыю лепш праз 1,5-2 месяцы, калі дыня настаіцца.

https://bel.24health.by/yak-zaxavac-kavun-da-zimy-lepshyya-sposaby-naryxtouki/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Журналіст. У 2015 годзе скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Маладосць" з 2015 па 2017 год. Была галоўным рэдактарам часопіса "Горад жанчын" 5 гадоў. Цікавіцца тэмамі культурна-асветніцкай тэматыкі, здароўя, харчавання.
Глядзіце таксама