26.04.2024
26.04.2024

Александрыйская велікодная булка. Пакрокавы рэцэпт

logo
Навiны
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Александрыйскае цеста для велікодных булак замешваюць па-асабліваму. Выпечка з яго атрымліваецца далікатнай, мяккай, з цяжкім і злёгку вільготным мякішам. З-за багацця здобы булкі  доўга не чарсцвеюць і захоўваюць арыгінальны смак.

Пакрокавы рэцэпт прапануе болегр і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты на шэсць булак

  • Мука — 800-850 гр.
  • Малако — 350 гр.
  • Цукар — 350 гр.
  • Яйкі — 3 шт .
  • Жаўток — адзін
  • Дрожджы свежыя — 35 гр.
  • Соль — 7 гр.
  • Рызынкі, цукаты, ванільны цукар, цэдра (па смаку)

Декоратівный мох

Для дэкаратыўнага моху

  • Яйка — 1 шт.
  • Мед вадкі — 30 гр.
  • Мука — 25 гр.
  • Разрыхляльнік — 5 гр.
  • Цукар — 15 гр.
  • Зялёная фарба

Для глазуры

  • Цукар — 180 гр.
  • Вада — 6 ст.л
  • Жэлацін — 1 ч.л.
  • Некалькі кропель лімоннага соку

Спосаб прыгатавання

Апара ставіцца з вечара. Яйкі, жаўток і цукар узбіць да бяла.

Дадаць мяккае сметанковае масла і узбіць.

У асобнай місцы змяшаць малако пакаёвай тэмпературы і дрожджы, змяшаць з яечна-масляной сумессю. Накрыць і пакінуць на стале ( не ў цяпле) на 10 -12 гадзін.

Раніцай апара будзе смачна пахнуць, будзе салодкая на смак, масла павінна быць зверху.

Апара

У апару дадаём ванільны цукар, соль, цэдру і рызынкі.

Паступова дадаем муку. Цеста павінна быць мяккім і ліпкім.

Мука

Добра вымешваем і адпраўляем на браджэнне пры тэмпературы 28-30 градусаў на 1,5 - 2 гадзіны.

Выбражанае цеста раздзяліць на кавалачкі і раскідаць па формам. У форму дыяметрам 13 см — 600 гр , дыяметрам 9 см— 300 гр..

Даць поўную расстойку, да павялічэння ўдвая, 1,5 гадзіны.

Выпякаць пры 180 градусах 30-40 хвілін , у залежнасці ад памеру формы. Гарачыя булкі пакласці на бок на рушнік, для таго, каб не абселі. Пры жаданні можна зняць папяровыя формы.

булкі

Для моха трэба ўзбіць да бяла, як на бісквіт, яйка з цукрам, дадайце фарбу і мед , яшчэ раз узбейце.

Мох

Дадайце муку, разрыхляльнік, перамяшайце, каб не было камякоў. Разлійце цеста па пластыкавых стаканах на 1/3 . Запякайце ў мікрахвалёўцы роўна 1 хвіліну ( не больш!!!) на максімальнай магутнасці.

Перавярніце стаканы і ахалодзьце мох.

Нажніцамі разрэжце стакан і дастаньце мох. Парвіце яго на кавалачкі патрэбнай велічыні.

Мох

Для глазуры. Заліце жэлацін 2 лыжкамі вады, дайце яму набухнуць. З цукру і 4 лыжак вады зварыце сіроп да растварэння цукру.

Жэлацін трэба разагрэць у мікрахвалёўцы, уліць у сіроп і узбіць да бяла, да кансістэнцыі густой смятаны.

Для упрыгожвання можна ўзяць, напрыклад, яйкі з шакаладу.

Яйкі з шакаладу

Змазаць верх булак глазурай, з моху зрабіць гняздо, пакласці яйкі . Ці ўпрыгожыць па свайму смаку.

Мох

Смачна есці!

Цудадзейны хлеб. Рэцэпт велікоднай булкі на бульбяным адвары

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.