Разнастайнасць відаў яблычных пірагоў уражвае сваёй колькасцю. Напэўна, няма ніводнай гаспадыні, якая б не мела ў сваёй кулінарнай скарбонцы хоць адзін рэцэпт яблычнай выпечкі. Тым больш, такія дэсерты з’яўляюцца карыснымі для здароўя чалавека.
Частае ўжыванне печаных яблыкаў (нават у складзе пірага) спрыяе даўгалеццю і амаладжэнню чалавечага арганізма. Навукоўцы адзначаюць, што ў складзе яблык змяшчаецца рэчыва кверцэцін, якое амалоджвае арганізм і паляпшае працэс цыркулявання крыві, перашкаджае развіццю хваробы Альцгеймера і абараняе клеткі ад ракавых захворванняў. У плодзе змяшчаецца калій, гэты мінерал важны для здароўя чалавека і яго нервовай сістэмы. Пры недахопе калія значна парушаецца нармальны абмен вадкасцяў у арганізме чалавека.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе свой смачны і карысны рэцэпт яблычнай выпечкі амаль без цеста.
Яблычны пірог па-беларуску
Інгрэдыенты
- Яблыкі — 1 кг
- Яйкі — 3 шт
- Цукар — 50 гр
- Малако — 150 гр
- Мука — 120 гр
- Масла вяршковае растопленае — 50 гр
- Разрыхляльнік — 1 г л
- Сок ½ лімона, ваніль
Спосаб прыгатавання
Яблыкі ачысціць ад лупіны, выразаць сярэдзіну, парэзаць на тонкія кавалачкі.
Яйкі узбіць з цукрам да пявелічэння масы у тры разы. Дадаць малако і ўсе добра змяшаць.
Паступова дадаць, па замесе, муку (прасеяць з разрыхляльнікам) і яшчэ раз замясіць цеста, дадаючы растопленае вяршковае масла, сок лімона, ваніль.
Пакласці ў цеста парэзаныя яблыкі і акуратна перамяшаць рукой, каб яблычныя кавалачкі заставаліся цэлымі.
Форму для выпякання (выкарыстоўваю вогнетрывалую, дыяметрам 20 см) змазаць маслам і перакласці цеста.
Пірог змазаць яечным жаўтком.
Пірог з яблыкамі выпякаць у духоўцы пры 170 °C прыкладна адну гадзіну.
Гатовы яблычны пірог астудзіць. Можна падаваць з марожаным.
Смачна есці!
Чытайце яшчэ нашы карысныя рэцэпты:
Запечаныя яблыкі з тварагом, гарбузом і мёдам. Пакрокавы рэцэпт
Тварожны штолен-штрудзель з яблыкамі. Гатуем прысмакі на Раство
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by