13.10.2023
13.10.2023

Гарбузовы кекс. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі набыты ці выгадаваны вамі гарбуз ніяк не ператвараецца ў карэту, прыгатуйце яго! Гэтая гародніна — натуральны сродак ачышчэння арганізма. Гарбуз ўжываюць у праграмах лячэбных дыет, для паляпшэння зроку, абмену рэчываў, пры гіпертаніі, сухотах. У прафілактыцы анкалогіі ён таксама эфектыўны.

Таму з гарбуза гатуюць самыя розныя стравы. Напрыклад, духмяны суп з мясам ды гароднінай, гарбузовыя кексы з цытрынавым крэмам, рагу са свінінай і гарбузовым пюрэ...

Гэтым разам давайце прыгатуем кексы па рэцэпце блогера і гаспадыні харэўні ў Тураве Алены Браніславаўны.

Інгрэдыенты для кекса

Інгрэдыенты

  • Гарбузовае пюрэ — 300 гр.
  • Мука — 250 гр.
  • Алей — 70 гр.
  • Цукар — 150 гр. (або па смаку)
  • Яйкі — 2 шт.
  • Разрыхояоьнік —1 ч.л. + сода 0,5 ч.л.
  • Кефір (смятана, ёгурт) — 70 гр.
  • Спецыі (мускатны арэх,цынамон,імбір,кардамон, ванільны цукар) — па смаку
  • Ссоль

Спосаб прыгатавання

Для пюрэ трэба запекчы гарбуз, перабіць яго блэндарам або перацерці праз сіта.

Гарбузовае пюрэ

У пюрэ дадайце цукар і кефір.

Цукар

Затым спецыі і алей.

Пасля яйкі.

Дадаць яйкі

Дадайце муку. Яе можа спатрэбіцца больш ці меньш, усё залежыць ад гушчыні пюрэ.

Мука

Цеста павінна атрымаццца як смятана.

Цеста

Пераліць у форму для кекса ( 10/20 см).

Выпякаць 50-60 хвілін. Астудзіць, пасыпаць цукровай пудрай . Можна ўпрыгожыць шакаладам, глазурай.

Кекс з гарбуза

Смачна есці!

Каша з гарбуза. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.