01.10.2020
01.10.2020

Наведаць лекцыі пра здароўе вачэй запрашае 3-я бальніца г.Мінска

logo
Навiны
0 16
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Узроставая макулярная дэгенерацыя – адна з лідзіруючых прычынаў страты зроку і надыходжання слепаты ў людзей ва ўзросце 50 гадоў і старэйшых. Прычым прывесці да развіцця хваробы можа мноства прычын. Асноўныя сімптомы: цёмныя плямы ў цэнтральным зроку, недакладны малюнак, скажоныя прадметы і пагаршэнне ўспрымання колеру. Калі з'явіліся такія прыкметы, гэта сур'ёзная падстава звярнуцца да ўрача.

Хваробы вачэй. Узроставая макуладыстрафія.

Як не прапусціць хваробу? Ці можна яе пазбегнуць? Што трэба ведаць, калі захворванне ўжо дыягнаставанае? Які прагноз? На гэтыя ды іншыя пытанні, якія тычацца ўзроставай макулярнай дэгенерацыі, адкажа афтальмолаг 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Я.У.Клумава Майя Генадзеўна Ланская. Усіх жадаючых даведацца як мага больш пра гэтае захворванне запрашаюць у клініку 7 кастрычніка ў 15.00 у актавую залу (адміністрацыйны корпус).

Гэтае мерапрыемства адкрые цыкл навукова-папулярных лекцый, які супрацоўнікі бальніцы падрыхтавалі для пацыентаў. Як запэўніла журналіста інфармацыйнага партала Здаровыя людзі галоўны ўрач бальніцы Наталля Саевіч, будзе цікава і пазнавальна.

 
Наталля Саевіч
Галоўны ўрач 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Я.У.Клумава
Нашы ўрачы простай і зразумелай мовай распавядуць пра будову вока, якія працэсы ў ім адбываюцца, якія захворванні могуць развіцца, а таксама пра фактары, якія іх правакуюць. Мы падзелімся інфармацыяй пра новыя сучасныя метады дыягностыкі і лячэння, раскажам, як можна спыніць ці запаволіць прагрэсаванне той ці іншай хваробы.

Наступная лекцыя запланаваная на лістапад. І прысвечаная яна будзе зменам, якія адбываюцца на сятчатцы вока пры цукровым дыябеце.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 16

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».