Site icon Слушна

Тыдзень беларускай кухні ў Мінску!

Тыдзень беларускай кухні ў Мінску!

У перыяд з 25 верасня па 1 кастрычніка ў Мінску пройдзе юбілейны пятнаццаты Тыдзень беларускай кухні. 

Парадаваць смачнымі нацыянальнымі стравамі наведвальнікаў гатовы 80 рэстаранаў і кафэ, з якімі можна азнаёміцца тут.

Асаблівасць гэтай акцыі - як і заўсёды прыгатаваныя па адной рэцэптуры і прапаноўваемыя па адной цане стравы павялічаны да шасці. Меню складзена з найбольш запатрабаваных у мінчан падчас правядзення папярэдняга Тыдня беларускай кухні страў.

Гасцям прапануюць паспрабаваць курыны рулет з малосоленымі агуркамі, гарбузовы суп з грэнкамі і курыцай, печыста з падліўкай і печанай гароднінай, смажаніну па-вясковаму з блінамі, тварожныя хрушчы з мёдам і журавінавы морс. Кошт такой трапезы складзе 30,5 беларускіх рублёў.

Беларускі боршч без капусты. Асноўныя адрозненні ад традыцыйнага рэцэпта

 

Exit mobile version