10.11.2023
10.11.2023

Беларускі боршч без капусты. Асноўныя адрозненні ад традыцыйнага рэцэпта

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Боршч — страва, якую гатуюць у кожнай сям'і. Смачны, сытны, гарачы, ён не пакіне абыякавым нікога. Рэцэптаў яго прыгатавання шмат. Мусіць у кожнай гаспадыні ёсць свой. У славянскай культуры ў кожнага народа існуюць сакрэты гатаванння смачнага чырвонага супа. Менавіта 10 лістапада (у Дзень баршчу) разбяром асаблівасці беларускага рэцэпта.

Асноўныя адрозненні

Беларускі боршч

Беларускі боршч гатуецца крыху інакш, чым традыцыйны. Хтосьці палічыць гэта мінусам, хтосьці плюсам. Вараць яго без капусты. Бурак адварваецца загадзя, яго дадаткова тушаць на бурачным квасе.

Вялікім плюсам з'яўляецца хуткасць гатавання. Калі ў вас ужо звараны булён, значыць, беларускі боршч будзе гатовы ўсяго за 40 хвілін. Давайце разгледзім неабходныя інгрэдыенты, а затым пяройдзем непасрэдна да рэцэпта.

Інгрэдыенты

Інрэдыенты для баршча

Гэта класічны варыянт. Ніжэй мы разгледзім яшчэ некалькі рэцэптаў беларускага баршчу. Але гэта база, ад якой можна адштурхнуцца.

  • Адварны бурак — 2 шт.
  • Сала — невялікі кавалачак.
  • Таматавая паста і мука — па 1 ст. л.
  • Зеляніна. Можна браць пятрушку і зялёную цыбулю, кроп
  • Булён — 2 літры
  • Бурачны квас — 2 шклянкі
  • Спецыі і смятана для падачы

Як бачыце, мінімум інгрэдыентаў, з якіх можна прыгатаваць смачны абед.

Беларускі боршч са смятанай — гэта сапраўдны далікатэс.

Тэхналогія прыгатавання

Тэхналогія прыгатавання

Перш за ўсё трэба паставіць варыцца мяса. Лепш узяць кавалак на костачцы, тады булён будзе больш наварыстым.

Рэцэпт беларускага баршчу лаяльны да выбару мяса. Гэта можа быць свініна, ялавічына, качка ці бараніна. Можна ўзяць і курыцу, але смак будзе не такім насычаным. Бывалыя гаспадыні вараць бурак з запасам, а потым трымаюць у халадзільніку. Калі ў вас ён сыры, то трэба адварыць на працягу 1,5 гадзін.

Гатовую гародніну наразайце брусочкамі, складзіце ў невялікі рондальчык і заліце бурачным квасам. Цяпер сумесь трэба будзе патушыць.

Разагрэйце патэльню і падпаліце на ёй сала. Абсмажце нарэзаны дробнымі кубікамі лук і нашаткаваную моркву. Давядзіце да залацістага колеру.

Пакуль гародніна абсмажваецца, бульбу трэба наразаць буйнымі кубікамі. У рондаль наліваем булён і закладваем у яго бульбу. Дадайце зеляніну і лаўровы ліст. На першы погляд няма нічога складанага. Але ёсць шэраг тонкасцяў.

На што трэба звярнуць увагу?

Гатуем боршч

Такім чынам, у нас у рондалі кіпіць булён з бульбай, у патэльні амаль гатовая засмажка, а ў маленькім рондальчыку тушыцца бурак.

Да бурака трэба дадаць чайную лыжку цукру і старанна перамяшаць. Цяпер адпраўляйце ўсю засмажку ў рондаль і дадавайце спецыі па гусце.

Яшчэ адзін важны момант. Боршч трэба забяліць мукой, каб ён стаў больш плотным. Для гэтага сталовую лыжку мукі трэба размяшаць у палове шклянкі вады, каб не было камячкоў. Прыбіраем з рондаля лаўровы ліст і пятрушку. Выліваем муку і старанна размешваем. Выкладаем бурак і варым усё разам.

На гэтым этапе трэба абавязкова яшчэ раз пасмакаваць страву на соль, перац і цукар. Абавязковая ўмова — даць баршчу настаяцца. Пасля гэтага разлівайце суп па талерках і дадавайце смятану. Сплануйце час так, каб галоднае сямейства не хадзіла вакол рондаля, чакаючы сваёй порцыі.

Боршч з вэнджанінай

Боршч з вэнджанінай

Яшчэ адна цікавая разнавіднасць гэтага дзіўнага супу. Рэцэпт беларускага баршчу выклікае цікавасць у большасці гаспадынь. Проста, але ў той жа час вельмі апетытна.

Вам спатрэбіцца:

У роўных прапорцыях костачка ад вяндліны, грудзінка ялавічная, сасіскі — можна ўзяць па 100 г. Можна лёгка замяніць костачку вэнджанымі рабрынкамі. Нотка вэнджаніны надае страве пікантную нотку.

Бурак і бульба. Таматавая паста, сала топленае — па сталовай лыжцы. Мука, цукар і воцат 3%. Сецыі па смаку. Яны моцна змяняюць смак гатовай стравы, але тут усё занадта індывідуальна, таму арыентуйцеся на прыхільнасці сваёй сям'і.

Боршч

Працэс гатавання не занадта адрозніваецца. Неабходна зварыць булён з мяса. Моркву, пятрушку і цыбулю абсмажце на свіным сале. Бурак адварыце ў лупіне і нашаткуйце. У булён складаем усе інгрэдыенты і даем пакіпець 10-15 хвілін, запраўляем цукрам і воцатам. Пасля гэтага абавязкова дайце час настаяцца. Падавайце да стала з зелянінай і смятанай.

Духмяны боршч з крапівы. Сакрэты прыгатавання

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама