14.11.2023
14.11.2023

Салёныя агуркі. Карысць ці шкода для правільнага харчавання?

logo
Карысныя прадукты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі вы самі не соліце агуркі, то напэўна іх ясце. Таму што салёны ці марынаваны агурок — адзін з галоўных складнікаў нашай звыклай кухні. Не кажучы ўжо пра маласольныя агуркі, якія лічацца аднымі з самых папулярных у цёплы сезон.

14 лістапада — Дзень салёных агуркоў. Давайце разбірацца, наколькі яны карысныя для чалавека, і якія спосабы гатавання найбольш падыхадзяць для здаровага харчавання.

да зместу

Карысць салёных агуркоў для здароўя

Карысць агуркоў для здароўя

Ужыванне ферментаваных прадуктаў дапамагае ў прафілактыцы розных захворванняў: ад цукровага дыябету да хранічных захворванняў кішачніка.

Менавіта ад салёных агуркоў ёсць некалькі пераваг:

  • Падтрыманне мікрафлоры кішачніка
  • Вітаміны і мінералы
  • Падтрымка імунітэту
  • Прафілактыка дыябету
  • Дапамога ў зніжэнні вагі

Даказана, што салёныя агуркі або квашаная капуста валодаюць супрацьракавымі ўласцівасцямі.  Агурочны расол апроч іншага з'яўляецца ідэальным напоем для посттрэніровачнага аднаўлення: ён дапамагае паменшыць ламату ў цягліцах, зменшыць рызыку цягліцавых сутараг.

Салёныя агуркі таксама з'яўляюцца крыніцай антыаксідантаў. Прыродныя антыаксіданты, якія змяшчаюцца ва ўсёй садавіне і гародніне, дапамагаюць у барацьбе з вольнымі радыкаламі.

да зместу

Шкода салёных агуркоў

Шкода салных агуркоў

Для кансервавання любых прадуктаў патрабуецца вялікая колькасць солі: у большасці рэцэптаў соль складае каля 5 працэнтаў. Таму дзве маленькія порцыі салёных агуркоў будуць утрымоўваць амаль 600 мг. натрыю, што складае больш за чвэрць рэкамендуемай сутачнай нормы.

Шкода салёных агуркоў (ды і ў цэлым любой марынаванай гародніны) будзе відавочнай, калі вы пакутуеце гіпертаніяй. Зразумела, ад аднаго кавалачка нічога дрэннага можа не здарыцца, але сілкавацца імі часта вам супрацьпазана.

Таксама трэба разумець, што агуркі ў краме марынуюць з воцатам, а ён вельмі шкодны для здароўя ЖКТ.

Чалавеку, які пакутуе ад гастрыту ці язвы страўніка, гарантавана абвастрэнне. Таму лепшы спосаб харчавацца якаснымі салёнымі агуркамі — гатаваць іх самастойна.

да зместу

Салёныя агуркі ў медыцыне

Салёныя агуркі

Пры цукровым дыябеце

Людзям, якія хворыя на цукровы дыябет, даводзіцца мяняць свой рацыён і прывыкаць да абмежаванняў. Пасля абследаванняў эндакрынолаг паведамляе пацыенту, што можна есці, а што падпадае пад забарону.

Лекары не забараняюць дыябетыкам есці салёныя агуркі, а пры падвышаным узроўні глюкозы нават рэкамендуюць дадзены прадукт.

Пытанне стаіць толькі ў складзе марынаду: калі ў ім ёсць цукар, то такія агуркі лепш не ўжываць.

Печань будзе асабліва ўдзячная за ўжыванне салёных агуркоў. Бо пры дыябеце ёй даводзіцца перапрацоўваць звыш нормы вугляводаў у крыві.

Эндакрынолагі раяць з'ядаць не больш за 2–3 сярэдніх пладоў у дзень, падзяляючы колькасць на некалькі прыёмаў. Пры хваробе мэтазгодныя частыя прыёмы ежы невялікімі порцыямі, таму лепш проста сумяшчаць агуркі з іншымі стравамі.

да зместу

Пры панкрэатыце

Хворыя на панкрэатыт, як і дыябетыкі, вымушаны прывыкаць да новага рацыёну з вялікай колькасцю забарон. Калі чалавек пакутуе гэтай хваробай, то салёныя агуркі яму забароненыя катэгарычна. Прычым не важна, якая фаза — вострая ці хранічная.

Галоўная прычына абмежавання крыецца ў інгрэдыентах саленняў: вострыя прыправы, солі, малочнай кіслаце і саміх агурках. Гародніна, як свежая, так і салёная, можа справакаваць закісанне ў кішачніку і нават яго ачыстку. Спецыі і соль шкодныя для падстраўнікавай залозы. Такое ўздзеянне ежы прыводзіць да значнага пагаршэння стану хворага.

Плюсы і мінусы. Якую гародніну можна есці кожны дзень?

Хаця бываюць выключэнні з правілаў. Некаторыя пацыенты праз пару гадоў пасля рэмісіі спрабуюць уключаць мінімальную колькасць салёных агуркоў у сваё харчаванне. У такім разе важна сачыць за рэакцыяй арганізма і своечасова адмаўляцца ад прадукта.

да зместу

Пры гастрыце

На пытанне — ці можна салёныя агуркі пры гастрыце, гастраэнтэролагі адказваюць катэгарычна— нельга. Інгрэдыенты аказваюць раздражняльнае дзеянне на сценкі страўніка, што цягне падвышанае вылучэнне страўнікавага соку. Такім чынам, захапленне саленнямі можа ператварыць гастрыт у язвавую хваробу.

Агуркі пры гастрыце

да зместу

Пры запорах

Салёныя, марынаваныя агуркі і расол — выдатная альтэрнатыва слабіцельным сродкам. Уся справа ў высокім утрыманні вады і клятчаткі ў гародніне. Калі няма супрацьпаказанняў, то пры запорах можна смела піць агурочны расол да 4 шклянак у дзень, а таксама харчавацца агуркамі і ўключаць у меню стравы з саленнямі.

Пры халецыстыце

Дыета пры захворванні выключае прадукты, якія выклікаюць закісанне і раздражненне страўнікава-кішачнага тракта. Забароненыя вострыя прыправы, хрэн, кіслоты, увогуле амаль усё, што змяшчаецца ў салёных агурках. Натрый, якім багатыя саленні, прыводзіць да затрымкі вільгаці ў арганізме і застою жоўці.

Як выбраць і захоўваць агуркі?

Як правільна выбіраць агуркі?

У краме трэба спыніць выбар на агурках у шкляных банках. Расол павінен быць празрыстым на прасвет. Колер якаснай гародніны вар'іруецца ад зялёнага да аліўкавага. Ідэальны склад: агуркі, вада, соль, вострыя прыправы. Не варта купляць саленні з кансервантамі і фарбавальнікамі.

Салёныя агуркі захоўваюцца пры тэмпературы ад -1 да 4 градусаў.

да зместу

Чым карысныя салёныя агуркі пры цяжарнасці?

Агуркі пры цяжарнасці

Салёныя агуркі з'яўляюцца выдатнай крыніцай вітамінаў і мінералаў, неабходных для падтрымання здароўя будучай мамы і развіцця дзіцяці. Яны змяшчаюць вітаміны A, C, K, а таксама вітаміны групы B. Гэтыя вітаміны дапамогуць імуннай сістэме цяжарнай жанчыны працаваць нармальна і знізяць рызыку ўзнікнення шэрагу праблем, такіх як анемія і заўчасныя роды.

Агуркі таксама змяшчаюць такія мінералы, як калій, магній і жалеза. Калій дапамагае падтрымліваць нармальнае сардэчна-сасудзістае здароўе, а магній садзейнічае правільнаму развіццю касцей і мышцаў у дзіцяці.

Падчас цяжарнасці многія жанчыны сутыкаюцца з праблемамі стрававання, такімі як запоры ці пякотка. Салёныя агуркі могуць стаць выдатным сродкам для паляпшэння стрававання. Яны змяшчаюць харчовыя валокны, якія дапамагаюць падтрымліваць здаровую працу кішачніка і прадухіляюць запоры.

Акрамя таго, салёныя агуркі ўтрымліваюць прабіётыкі, якія спрыяюць росту карыснай мікрафлоры ў страўніку і кішачніку. Гэта можа знізіць рызыку ўзнікнення дысбактэрыёзу і іншых праблем са здароўем стрававальнай сістэмы ў цяжарнай жанчыны.

Кансервуем, сушым, замарожваем. Лепшыя спосабы захаваць ураджай да зімы

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.