У Галерэі DK адбылося адкрыццё выстаўкі «Забаўчык’s» беларускага мастака-авангардыста Аляксандра Забаўчыка, якая літаральна паглыбляе нас у сутнасць наваколля як з'явы.
Аўтар стварае свае карціны на мяжы абстрактнага і рэальнага. Ён працуе ў асаблівай тэхніцы, якая не мае аналагаў у свеце і не вядомай нікому, акрамя яго самога. Інструменты для жывапісу ён стварае сваімі рукамі.
Яго жывапіс — «вар'яцкі», як зрывісты з гор нястрымны струмень, для якога не існуе абсалютнага рэчышча, і ён упарта выходзіць з пазначаных традыцыяй берагоў. Аўтару блізкія прыродныя тэмы і натуральныя фактуры. Цесна ўзаемадзейнічаючы з філасофіяй, Аляксандр даследуе выявы і пластыку навакольнага свету. Ён стварае свае карціны падобна джазавай імправізацыі, не ведаючы, куды адвядзе яго рука на гэты раз.
Сам мастак любіць адзначаць, што ўсё ў гэтым свеце выпадкова. Але ўсё роўна можна паспрабаваць нейкую невыпадковасць сярод усёй гэтай бязладзіцы.
Эстэтыка разумення часу ў Аляксандра Забаўчыка вельмі лаканічная, ён выкарыстоўвае традыцыйныя мастацкія формы (жывапіс, графіку), але яму ўсё роўна ўдаецца здзівіць гледача. На шэрагу палотнаў — старанна сфармаванае і выбудаванае апавяданне пра час, пра пакінутыя ім сляды.
Аляксандр Забаўчык нарадзіўся ў 1958 годзе ў Мінску, у 1987 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Акадэмія мастацтваў) і з гэтага часу цалкам прысвяціў сябе жывапісу краін СНД і Заходняй Еўропы. Яго творы захоўваюцца ў Беларускім музеі сучаснага мастацтва, у прыватных. калекцыях Еўропы і ЗША.
Асобны раздзел у яго жыцці — знаходжанне ў Кітаі, дзе ён вывучаў мясцовую гісторыю і жывапіс, а затым па запрашэнні кітайскага ўрада прыняў удзел у сумеснай кітайска-беларускай выстаўцы.
—Жывапіс – гэта пабочны прадукт, праполіс, — тлумачыць мастак. — А пчала робіць мёд. Мастацтва – толькі сродак прыкладання намаганняў па змене сябе ў лепшы бок. Ты сам ёсць сэнс гэтага жыцця. У дзяцей — як у птушанят. Яны выштурхваюць сапернікаў з бацькоўскіх гнёздаў. Сэнс жыцця ў тым, каб пазбавіцца ад гэтага дзіцячага эгаізму. Ты павінен у канцы аддаць больш, чым ты ўзяў у пачатку. Такі безумоўны закон жыцця.
Увогуле асоба Аляксандра Забаўчыка здаецца гледачу заўсёды рознай: бывае адчуваецца яго загадкавасць, а бывае і наадварот — сімвалічная адкрытасць і прамалінейнасць. Мастак умее захапіць, зматываваць і накіраваць менавіта на тыя думкі і рашэнні, якія важныя менавіта ў гэтую хвіліну.
Новы прадстаўлены праект — нагода дэтальна пазнаёміцца з жываапісным стылем Аляксандра Забаўчыка і адчуць глыбіню яго мастацкіх сэнсаў.
«Шукайце свой почырк». Расказваем пра дэвізы жыцця Віталя Цвіркі
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by