Ці сапраўды шкодныя стрынгі і штодзённыя пракладкі? Чаму ў сем'ях саромеюцца размаўляць пра інтымную гігіену? Калі ў дзяўчынкі павінны пачаць расці грудзі і чаму гэта так часта палохае бацькоў? З якой перыядычнасцю трэба наведваць дзіцячага гінеколага? Як зразумець, што месячныя нерэгулярныя, калі цыкл яшчэ не ўсталяваўся?
Падрабязна пра тое, што важна для кожнай дзяўчынкі і яе бацькоў, распавяла на Марафоне жаночага здароўя Лілія Сухаверка, галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Мерапрыемства прайшло ў рэжыме «анлайн».
Стадыі палавога выспявання дзяўчынкі
Перыяд выспявання пачынаецца ў 8-9 гадоў. Гэта нармальны ўзрост. Больш ранні пачатак лічыцца заўчасным і патрабуе карэкцыі.
Стадыя 1. Рост малочных залозаў.
Стадыя 2. З'яўленне палавога аваласення.
Стадыя 3. З'яўленне менструацый (першая менструацыя – менархе).
Як часта наведваць дзіцячага гінеколага?
- Прафілактычны агляд у дашкольным узросце – аднаразова. У 3 гады (перад афармленнем дзіцяці ў дзіцячы сад) або ў 6-7 гадоў (калі не было прафагляду ў 3 гады).
- З 14 гадоў – штогод. З гэтага ўзросту дзяўчынка мае права наведваць гінеколага самастойна.
Калі яшчэ мама павінна паказаць дзяўчынку-дашкольніцу гінеколагу?
Калі казаць пра дзяўчынак-дашкольніц, дык пазапланавы візіт да ўрача неабходны, калі:
- вас што-небудзь бянтэжыць у будове вонкавых палавых органаў дзяўчынкі: занадта вялікія ці малыя, палавыя губы зрасліся, павялічаны клітар... Гэта можа казаць пра пэўныя парушэнні палавой дыферэнцыроўкі, запаленчыя працэсы.
- У дзяўчынкі з'явіўся сверб, непрыемныя адчуванні ў вобласці палавых органаў або паталагічныя выдзяленні з палавых шляхоў.
- Слізістая вульвы пачырванела.
- У дзіцяці з'явіўся боль унізе жывата.
- Малочныя залозы, валасы ў падпахавых упадзінах і на лабку ў дзяўчынкі пачалі расці раней за 8 гадоў.
З чым звяртацца да гінеколага дзяўчыне-падлетку?
- Менструальны цыкл нерэгулярны і/або менструальны крывацёк вялікі ці перавышае 8 дзён.
- Менструацыі рэзка балючыя і патрабуюць прыёму лекавых сродкаў.
- Менструацыі спыніліся больш чым на 2 месяцы.
- У дзяўчынкі з'явіліся праблемы са знешнасцю (залішняя вага ці яе дэфіцыт, ружовыя палосы расцяжэння на скуры, залішняе аваласенне, вугры на твары і целе, асіметрыя малочных залоз і інш.).
- Менструацый няма да 14-15 гадоў.
- Малочныя залозы не пачалі расці і не з'явіліся валасы падпахамі і на лабку да 13 гадоў.
- З'явіўся сверб, непрыемныя адчуванні ў вобласці палавых органаў або паталагічныя выдзяленні з палавых шляхоў.
- З'явіўся боль унізе жывата.
- Не варта таксама забывацца на рызыку ўзнікнення непажаданай цяжарнасці ў гэтым узросце.
Асноўныя правілы інтымнай гігіены
Многія дзяўчыны выдатна ведаюць пра тое, што трэба старанна мыць рукі пасля вуліцы ці прыбіральні, а вось правілам інтымнай гігіены не навучаныя. У сем'ях часта саромеюцца казаць пра гэта ці лічаць гэтае пытанне нязначным. Тым не менш, для захавання здароўя дзяўчынкі выкананне правілаў інтымнай гігіены вельмі важнае. Якія ж яны?
- Рэгулярнасць.
- Простай вады дастаткова.
- Спераду назад.
- Без антысептыкаў. Калі мыла, дык нейтральнае.
- Пракладкі на кожны дзень – не сродак гігіены.
- Падбіраем бялізну.
Асабістая гігіена дзяўчыны падчас менструацыі
Падчас менструацыі дзяўчына-падлетак можа выкарыстоўваць пракладкі, тампоны або менструальную чашу.
- Гігіенічныя пракладкі.
- Тампоны.
- Менструальныя чашы.
Прырода так уладкавала, што для таго, каб у будучым стаць мамай, клапаціцца пра сваё здароўе дзяўчынка павінна з самага ранняга ўзросту. Навыкі інтымнай гігіены і ўважлівага стаўлення да свайго цела закладваюцца ў сям'і. А пры ўдзеле дзіцячага гінеколага можна захаваць і падтрымаць здароўе дзяўчынкі і пазбегнуць мноства праблемаў у будучым.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by