Чэмпіёнка Еўропы паўдзельнічала ў трэніроўцы каманды Dream team. Самыя вядомыя і паспяховыя людзі нашай краіны: дзяржслужачыя, палітыкі, грамадскія дзеячы, спартсмены, бізнесмены, журналісты, артысты – па добрай традыцыі сабраліся разам, каб рыхтавацца да забегу на Мінскім паўмарафоне 2018 года.
Мінскі паўмарафон
Вольга Мазуронак задала трэніроўцы асаблівы спартыўны дух. За перамогай дзяўчыны ў Берліне зусім нядаўна з заміраннем сэрца сачыла ўся краіна. Спякота, напружанае суперніцтва... Як на злосць амаль усю дыстанцыю спартсменцы даводзілася бегчы з крывацёкам з носа. Відовішча не для слабанервных. Але Вольга прыняла рашэнне не сыходзіць з дыстанцыі. У выніку яно прынесла перамогу.
Пасля размінкі – прабежка, а затым комплекс фізічных практыкаванняў. На Мінскім паўмарафоне кожны жадаючы можа кінуць сабе выклік і прабегчы 5, 10 ці 21 км. Вольга Мазуронак была пераможцай Мінскага паўмарафона двойчы. У гэтым годзе гатова пазмагацца за «золата» ў трэці раз. І падбадзёрыць усіх аматараў бегу. Паўтараць свой подзвіг спартсменка катэгарычна не рэкамендуе.
У паўмарафоне сёлета будуць свае асаблівасці. Па-першае, асобны старт для тых, хто прабягае розную колькасць кіламетраў. Гэта дасць магчымасць не ствараць вялікі натоўп. Па-другое, усяго адно кола для паўмарафонцаў замест двух. Арганізатары лічаць, што так пераадолець дыстанцыю ў 21 км будзе лягчэй псіхалагічна. Па-трэцяе, яшчэ большая колькасць замежных гасцей. Іх у гэтым годзе чакаецца больш за тысячу. І, вядома, яркая траса з вялікай колькасцю балельшчыкаў у вясёлых касцюмах, плакатаў, а таксама выстава.
Мінскі паўмарафон 2018 года пройдзе 9 верасня. Арганізатары заклікаюць аматараў бегу не зацягваць з рэгістрацыяй. Колькасць месцаў абмежавана.