17.08.2018
17.08.2018

Вольга Мазуронак на трэніроўцы мары напярэдадні Мінскага паўмарафона (+ відэа, +фота)

logo
Асобы i лёсы
0 19
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Чэмпіёнка Еўропы паўдзельнічала ў трэніроўцы каманды Dream team. Самыя вядомыя і паспяховыя людзі нашай краіны: дзяржслужачыя, палітыкі, грамадскія дзеячы, спартсмены, бізнесмены, журналісты, артысты – па добрай традыцыі сабраліся разам, каб рыхтавацца да забегу на Мінскім паўмарафоне 2018 года.

Мінскі паўмарафон

Вольга Мазуронак задала трэніроўцы асаблівы спартыўны дух. За перамогай дзяўчыны ў Берліне зусім нядаўна з заміраннем сэрца сачыла ўся краіна. Спякота, напружанае суперніцтва... Як на злосць амаль усю дыстанцыю спартсменцы даводзілася бегчы з крывацёкам з носа. Відовішча не для слабанервных. Але Вольга прыняла рашэнне не сыходзіць з дыстанцыі. У выніку яно прынесла перамогу.

 
Вольга Мазуронак
Беларуская лёгкаатлетка, чэмпіёнка Еўропы
Шмат хто перажывалі за мяне і пісалі ў каментарыях, што здароўе важнейшае. І я цалкам згодна. Але я марафонка. Гэта маё жыццё. Для мяне сысці з дыстанцыі немагчыма. Спартсмены – асаблівы тып людзей, мы ідзем да канца. Спорт загартоўвае характар.

 

Пасля размінкі – прабежка, а затым комплекс фізічных практыкаванняў. На Мінскім паўмарафоне кожны жадаючы можа кінуць сабе выклік і прабегчы 5, 10 ці 21 км. Вольга Мазуронак была пераможцай Мінскага паўмарафона двойчы. У гэтым годзе гатова пазмагацца за «золата» ў трэці раз. І падбадзёрыць усіх аматараў бегу. Паўтараць свой подзвіг спартсменка катэгарычна не рэкамендуе.

 
Вольга Мазуронак
Беларуская лёгкаатлетка, чэмпіёнка Еўропы
Важны фактар – правільна ацэньваць сваю гатоўнасць. Звычайна ў мяне 2 трэніроўкі ў дзень. Перад марафонам бегаю па 30-35 км на працягу 15 тыдняў. Таму тым людзям, якія прафесійна не займаюцца спортам і выходзяць на паўмарафон, каб кінуць сабе выклік, раю думаць пра наступствы. Калі разумееце, што трэніраваліся недастаткова, лепш выбраць дыстанцыю паменш.

У паўмарафоне сёлета будуць свае асаблівасці. Па-першае, асобны старт для тых, хто прабягае розную колькасць кіламетраў. Гэта дасць магчымасць не ствараць вялікі натоўп. Па-другое, усяго адно кола для паўмарафонцаў замест двух. Арганізатары лічаць, што так пераадолець дыстанцыю ў 21 км будзе лягчэй псіхалагічна. Па-трэцяе, яшчэ большая колькасць замежных гасцей. Іх у гэтым годзе чакаецца больш за тысячу. І, вядома, яркая траса з вялікай колькасцю балельшчыкаў у вясёлых касцюмах, плакатаў, а таксама выстава.

 
Вадзім Дзевятоўскі
Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі
Для аматараў бегу Мінскі паўмарафон асацыюецца са святам. Гэта неад'емная частка Дня горада. У гэтым годзе чакаем 35 тысяч удзельнікаў. Многія паддаюцца эмоцыям і пачынаюць бегчы не сваім тэмпам. А арганізм не гатовы. Ёсць свая культура бегу. Калі адчуваеце, што вам становіцца дрэнна, не саромейцеся перайсці на хаду. Бо галоўнае – ваш удзел, выклік сабе. Многія зараджаюцца ад гэтага мерапрыемства і потым цэлы год рыхтуюцца да яго адмыслова і планамерна. Калі маеце сумненні ў сваіх сілах, прыйдзіце пазаўзець. Падбадзёрце спартсменаў на трасе. Паверце, для іх гэта вельмі важна і надае сілы. Асабліва калі ёсць такія зоркі, як Вольга Мазуронак. Пасля цяжкай трасы ў Берліне ёй будзе вельмі прыемна, што землякі прыйдуць яе падтрымаць. А мы ўмеем гэта рабіць!

 

Мінскі паўмарафон 2018 года пройдзе 9 верасня. Арганізатары заклікаюць аматараў бегу не зацягваць з рэгістрацыяй. Колькасць месцаў абмежавана.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 19

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.