Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала дэменцыю эпідэміяй стагоддзя, на наступствы якой сёння ўжо траціцца больш за 1% сусветнага валавога нацыянальнага прадукту. І гэты паказчык будзе расці ў геаметрычнай прагрэсіі, таму што ў свеце імкліва расце колькасць пажылых людзей – самых уразлівых перад дэменцыяй. Улічваючы гэтыя тэндэнцыі, СААЗ ужо распрацавала Глабальны план дзеянняў сектара грамадскай аховы здароўя па рэагаванні на дэменцыю на 2017-2025 гады.
Эксперты заклікалі дзяржавы-члены падрыхтаваць у самыя кароткія тэрміны нацыянальныя меры па прафілактыцы і ранняй дыягностыцы, праграмы догляду і падтрымкі для сем'яў. Гэтая праблема вельмі актуальная і для Беларусі. Наша краіна прызнана краінай, якая хутка старэе: у нас ужо каля 2 млн людзей, старэйшых за 60 гадоў (21% насельніцтва), а да 2040 г., па дадзеных НДІ працы, доля пажылога насельніцтва дасягне 30%.
Лічыцца, што ў 50-70% выпадкаў да дэменцыі прыводзіць хвароба Альцгеймера. Таму ў свеце ствараюцца асобныя навуковыя цэнтры па вывучэнню дадзенага захворвання, вядуцца дарагія распрацоўкі новых лекавых сродкаў, ствараецца разнастайная сацыяльная інфраструктура для пацыентаў і іх сем'яў. Старыя, якія страчваюць памяць, сталі частымі героямі фільмаў і кніг, гасцямі буйных медыяпраектаў, што кажа аб актуальнасці праблемы. У беларускіх СМІ гэтая тэма не абмяркоўваецца. Чаму?
Меркаванне неўролага: недастаткова ведаюць пра захворванне
Па словах прафесара Панамарова, адсутнасць спецыялізаванага навукова-практычнага цэнтра для вывучэння і лячэння хваробы Альцгеймера таксама можна назваць сярод прычын, якія абцяжарваюць ранняе выяўленне захворвання. Сярод стрымліваючых фактараў – адсутнасць структуры, якая адказвае за сацыяльную дапамогу такім хворым.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ў 2017 годзе было зарэгістравана 2 692 выпадкі дэменцыі пры хваробе Альцгеймера (або 28 на 100 тысяч насельніцтва). Але гэтыя лічбы абсалютна не адлюстроўваюць рэальнасці, такіх хворых – дзясяткі тысяч.
Для вырашэння праблемы трэба ўзмацняць адукацыйны кампанент у падрыхтоўцы ўрачоў, ствараць спецыялізаваны цэнтр па вывучэнню ХА, уключаць прэпараты для яе лячэння ў пералік бясплатных лекавых сродкаў.
Захворваемасць насельніцтва ў 2016/2017 гг. | ||
2640/2692 чалавек дэменцыя пры хваробе Альцгеймера |
9076/9360 чалавек сасудзістая дэменцыя |
7931/7179 чалавек іншыя дэменцыі
|
Меркаванне псіхіятра: няма прафілактыкі на першасным узроўні
Дапамога грамадства
Такі падыход якраз развівае сёння Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. У рамках праекта кейс-менеджары – медсёстры – тэстуюць чалавека, вызначаюць яго патрэбы ў паслугах, арганізуюць працу розных сацыяльных і медыцынскіх службаў, валанцёраў, сваякоў.
Тое, што ТЦСАН могуць стаць рэальнымі цэнтрамі дапамогі, пацвярджае і вопыт дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Хэсэд-Рахамім», якое таксама рэалізуе праекты дапамогі людзям з дэменцыяй.
Проба | Оценка |
1. Арыенціроўка ў часе: Назавіце дату (чысло, месяц, год, дзень тыдня, пару года) |
0 - 5 |
2. Арыенціроўка на месцы: Дзе мы знаходзімся? (краіна, вобласць, горад, клініка, паверх) |
0 - 5 |
3. Успрыняцце: Паўтарыце тры словы: аловак, дом, капейка |
0 - 3 |
4. Канцэнтрацыя ўвагі і лік: Серыйны лік («ад 100 адняць 7») - пяць разоў альбо: Вымавіце слова «зямля» наадварот |
0 - 5 |
5. Памяць Успомніце 3 словы (гл. пункт 3) |
0 - 3 |
6. Маўленне: Паказваем ручку і гадзіннік, пытаемся: «Як гэта называецца?» Просім паўтарыць сказ: «Никаких если, и или но» |
0 - 3 |
7. Выкананне 3-этапнай каманды: «Вазьміце правай рукой ліст паперы, складзіце яго папалам і палажыце на стол» |
0 - 3 |
8. Чытанне: «Прачытайце і выканайце» 1. Заплюшчыце вочы 2. Напішыце сказ |
0 - 2 |
3. Змалюйце малюнак (*гл. ніжэй) | 0 - 1 |
Агульны бал: | 0-30 |
*
Інструкцыя
- Арыенціроўка ў часе. Папрасіце чалавека цалкам назваць сённяшняе чысло, месяц, год, дзень тыдня, пару года. За кожны правільны адказ даецца 1 бал.
- Арыенціроўка на месцы. Задайце пытанне: «Дзе мы знаходзімся?» Чалавек павінен назваць краіну, вобласць, горад, установу, у якой адбываецца абследаванне, нумар пакоя ці паверх. Кожная памылка або адсутнасць адказу зніжае адзнаку на адзін бал.
- Успрыняцце. Скажыце чалавеку: «Паўтарыце і паспрабуйце запомніць тры словы: аловак, дом, капейка». Папярэдзьце, што пазней папросіце іх паўтарыць. Словы павінны быць з розных абласцей і прамаўляцца максімальна разборліва з хуткасцю адно слова ў секунду. Правільны паўтор слова ацэньваецца ў адзін бал.
- Канцэнтрацыя ўвагі. Папрасіце паслядоўна адымаць ад 100 лік 7. Дастаткова пяці адыманняў (да выніку «65»). Кожная памылка зніжае адзнаку на адзін бал. Іншы варыянт: папрасіце вымавіць слова «зямля» наадварот. Кожная памылка зніжае адзнаку на адзін бал.
- Памяць. Папрасіце чалавека ўспомніць словы, якія завучваліся ў п.3. Кожнае правільна названае слова ацэньваецца ў адзін бал.
- Маўленне. Паказваеце чалавеку ручку і пытаецеся: «Што гэта такое?», аналагічна – гадзіннік. Кожны правільны адказ ацэньваецца ў адзін бал. Затым папрасіце чалавека паўтарыць вышэйпаказаную складаную ў граматычным дачыненні фразу. Правільнае паўтарэнне ацэньваецца ў адзін бал.
- Вусна дайце каманду, якая прадугледжвае паслядоўнае здзяйсненне трох дзеянняў. Кожнае дзеянне ацэньваецца ў адзін бал.
- Дайце тры пісьмовыя каманды, папрасіце чалавека прачытаць іх і выканаць. Каманды павінны быць напісаныя дастаткова буйнымі друкаванымі літарамі на чыстым аркушы паперы. Правільнае выкананне другой каманды прадугледжвае, што чалавек павінен самастойна напісаць асэнсаваны і граматычна закончаны сказ. Пры выкананні трэцяй каманды чалавеку даецца ўзор геаметрычных фігур, што перасякаюцца, які ён павінен перамаляваць на нелінеенай паперы. Калі пры перамалёўцы ўзнікаюць прасторавыя скажэнні ці не злучэнне ліній, выкананне каманды лічыцца няправільным. За правільнае выкананне кожнай з каманд даецца адзін.
Інтэрпрэтацыя вынікаў
Выніковы бал выводзіцца шляхам сумавання вынікаў па кожным з пунктаў. Максімальна ў гэтым тэсце можна набраць 30 балаў, што адпавядае аптымальнаму стану кагнітыўных функцый. Чым ніжэй выніковы бал, тым больш выяўлены кагнітыўны дэфіцыт. Вынікі тэсту могуць трактавацца наступным чынам:
28-30 балаў – няма парушэнняў кагнітыўных функцый;
24-27 балаў – пераддэментныя кагнітыўныя парушэнні;
20-23 балы – дэменцыя лёгкай ступені выяўленасці;
11-19 балаў – дэменцыя ўмеранай ступені выяўленасці;
0-10 балаў – цяжкая дэменцыя.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by