09.05.2023
09.05.2023

Якія мары былі ў іх сэрцы? Выстаўку мастакоў-франтавікоў адкрылі ў Галерэі імя Леаніда Шчамялёва

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Беларускія мастакі глыбока і эмацыйна рэагуюць на падзеі, якія адбываюцца вакол іх. Вялікая Айчынная вайна для нашых творцаў была не проста складаным перыядам у жыцці савецкага народа, але і вялікай боллю, адлюстраванай у творчасці праз мастацкія вобразы, разнастайныя творчыя жанры, колеры і адценні.

У першыя дні мая ў у Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва ў рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва адбылося адкрыццё выстаўкі беларускіх мастакоў-франтавікоў «Вясна перамогі».

Выстаўка Леаніда Шчамялёва

Леанід Дзмітрыевіч прайшоў усю вайну ад пачатку да канца. Удзельнічаў у бітве за Дняпро, быў цяжка паранены пад Мазырам. Ваяваў у складзе 4-га Кубанскага казацкага корпуса 2-га Украінскага фронта. Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

На выстаўцы «Вясна Перамогі» прадстаўлены работы мастакоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, выдатных майстроў айчыннага выяўленчага мастацтва, творы якіх увайшлі ў залаты фонд нашай культуры, у зборы найбуйнейшых музеяў свету. Барыс Аракчэеў, Антон Бархаткоў, Віктар Грамыка, Адольф Гугель, Віктар Гаўрылаў, Пётр Данэлія, Яўген Зайцаў, Аляксандр Казлоўскі, Мікалай Кандрацьеў, Абрам Кроль, Павел Масленікаў, Мікалай Назаранка, Мікалай Назарчук, Тарас Паражняк, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў і многія іншыя беларускія мастакі пракрочылі дарогамі вайны тысячы кіламетраў, атрымалі раненні, змагаліся ў партызанскіх атрадах, ваявалі за Маскву і Кёнігсберг, адчулі жахі канцэнтрацыйных лагераў і акупацыі.

На адкрыцці праекта бнларускі мастак Віктар Барабанцаў падараваў галерэі сваю новую работу  — партрэт настаўніка Леаніда Шчамялёва, які знакава адкрывае экспазіцыю.

Вайна не магла прайсці бясследна. Мастакі пранеслі ўвесь боль праз жыццё і паспрабавалі перадаць яго як сімвал памяці і гісторыі ў творчасці. Немагчыма быць абыякавым, знаходзячыся ў залах галерэі, немагчыма быць спакойным, разглядаючы прадстаўленыя творы.

З самых першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на абарону Радзімы ўсталі дзеячы культуры нашай краіны. Адны з іх ваявалі на франтах, іншыя — у партызанскіх атрадах. Іх дзейнасць была мабілізавана на разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асноўнымі тэмамі ў іх творчасці стала жорсткая барацьба, мужнасць і стойкасць савецкага салдата, подзвіг народа. Вялікую гістарычную каштоўнасць уяўляюць малюнкі, замалёўкі, зробленыя непасрэдна ў баявых умовах.

Выстаўка мастакоў-франтавікоў

Беларускае мастацтва з першых дзён вайны стала магутнай зброяй у барацьбе з фашызмам. У ім знайшлі адлюстраванне жорсткая праўда жыцця, гістарычная дакладнасць, высокія маральныя каштоўнасці.

Ва ўмовах цяжкай партызанскай вайны самым дзейсным сродкам масавай агітацыі была графіка. Пастаянна ўдзельнічаючы ў баявых аперацыях, вывучаючы зводкі з франтоў, слухаючы апавяданні насельніцтва аб зверствах фашыстаў, мастакі імкнуліся ісці следам за падзеямі, робячы гэта непасрэдна з натуры эскізы, замалёўкі. Другой зброяй для іх стаў аловак і папера, хаця зброю часам было лягчэй знайсці, чым матэрыял для малявання.

Творы, створаныя за гады вайны і на тэму вайны, адрозніваюцца па меры ўзрастання досведу ўспрымання падзей мастаком, у залежнасці ад года іх стварэння. Нешматслоўнасць і лаканічнасць паступова змяняюцца перажываннямі - з прычыны паглыблення асэнсавання таго, што адбывалася.

Крываблоцкі

Гэтыя драматычныя падзеі пакінулі незгладжальны след у жыцці і творчасці беларускіх майстроў, вызначылі стылявыя характарыстыкі і сэнсавую напоўненасць іх твораў — не толькі на драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і мірныя пасляваенныя дзесяцігоддзі. На палотнах — выявы партызан, Герояў Савецкага Саюза, пранізлівая прыгажосць роднай зямлі. Мастакі-франтавікі, якія баранілі нашу Радзіму, разам з усім народам набліжалі доўгачаканую вясну Перамогі…

Галерея Шчамялёва

У сценах галерэі адчуваецца бязмежнае цяпло. Яно ёсць ва ўсім: у мастацкіх творах, у прыемных усмешках супрацоўнікаў, у самім месцы, дзе знаходзяцца работы. На адкрыцці праекта дачка Леаніда Шчамялёва — Маргарыта Шчамялёва адзначыла, што выстаўка — не проста праект, а паглыбленне ў душу і свядомасць людзей, якія стваралі гэтыя экспанаты.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.