Site icon Слушна

Пясочны пірог з тварагом і грушамі. Пакрокавы рэцэпт

Пірог

Пірог з тварагом і грушамі смачны, лёгкі і просты. Гатуецца без замешвання цеста, чымсьці падобны на тварожнік па-хатняму. Груша і топінг з журавін надаюць дэсерту лёгкую кіслінку. Гатуецца ён з пясочнай крошкі, у ім шмат сакавітага начыння.

Можна рабіць пірог без грушы, яблыкаў і топінгу. Можна проста зрабіць яго з тварагом, спрасціць сабе задачу. А можна выкарыстоўваць замарожаныя ягады: маліну, дурніцы, парэчкі …  Гэты рэцэпт не пакіне вас абыякавымі, асабліва калі вы аматар выпечкі з пясочнага цеста.

Тварог

Інгрэдыенты для пясочнай крошкі

  • Масла сметанковае — 140 гр. (можна выкарыстоўваць маргарын)
  • Цукар — 80 гр.
  • Пшанічная мука — 260 гр.
  • Разрыхляльнік — 1 ч. л.
  • Соль — 1 ч. л.
  • Алей сланечнікавы

Інгрэдыенты для начыння

  • Тварог — 360-400 гр.
  • Цукар — 70 гр.
  • Ванілін — 1 ч.л. (або ванільны цукар)
  • Яйкі — 2 шт.
  • Грушы — 2-3 шт. (або яблыкі)
  • Журавінавы топінг (або варэнне) — па смаку

Спосаб прыгатавання

Сметанковае масла замарожанае (або маргарын) хутка надзярыце на буйнай тарцы, каб яно не паспела моцна сагрэцца ад рук.

 

Муку прасейце. Дадайце да масла ўсе сухія інгрэдыенты: цукар, соль, разрыхляльнік.

Вазьміце відэлец ці лыжку і змешвайце цеста, пераціраючы яго, пакуль яно не стане аднастайным і пясочным, арыентуйцеся на кансістэнцыю як на фота. Яна павінна быць дастаткова рассыпістай. Не палохайцеся, што цеста занадта пясочнае, галоўнае не перабраць з мукой. Пасля ставім яго ў халадзільнік астуджацца.

 

Пачынаем гатаваць начынне.

Тварог можна выкарыстоўваць любой тлустасці. Чым вышэй тлустасць, тым далікатней будзе начынне.

Дадаем да тварагу: цукар, ванілін і пераціраем відэльцам.

Затым дадаем 2 яйка і змешваем да аднастайнай кансістэнцыі.

Атрымліваецца кансістэнцыя сярэдней густаты.

Бярэм шкляную форму (можна любую), дно і бакі змазваем раслінным алеем.

Выкладваем палову астуджанай пясочнай крошкі. Прыціскаем яе рукамі, раўнамерна размяркоўваючы па дне формы, адначасова фарміруем борцікі па краях. Пясочная дробка добра лепіцца.

На пясочную аснову выкладваем тварожнае начынне, разраўноўваем акуратна лыжкай.

Пакрываем зверху журавінавым топінгам.

Чысцім ад лупіны пару груш і яблыкаў. Тонка наразаем на кавалкі.

Размяркоўваем зверху тонкім пластом грушы і яблыкі.

Зверху пасыпаем пакінутай дробкай, каб яна раўнамерна і цалкам пакрыла тварожнае начынне. Акуратна разраўнуйце паверхню пірага.

Выпякайце пірог у загадзя разагрэтай да 180С духоўцы каля 40 хвілін да румянай скарынкі.

Пірог атрымліваецца прапітаным і сакавіітым.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/samy-smachny-slivavy-pirog-pakrokavy-recept/

 

Exit mobile version