Site icon Слушна

Галушкі са шкваркамі. Пакрокавы рэцэпт

Галушкі з салам і цыбуляй — страва сытная, смачная і вельмі каларытная! Здавалася б, звычайныя «вушкі» з цеста, адвараныя ў вадзе, — гэта не вельмі цікава, а паспрабуйце дапоўніць іх духмянымі шкваркамі са смажанай цыбуляй — страва ўміг зменіцца, адарвацца не зможаце!

Рэцэпт галушак са шкваркамі прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты

  • Бульба,
  • Цыбуля
  • Сала
  • Грудзінка
  • Соль
  • Спецыі

Спосаб прыгатавання

Бульбу пачысціць і надзерці на самай дробнай тарцы.

 

Адціснуць праз марлю амаль да сухога стану. Даць пастаяць бульбяному соку, каб крухмал асеў.

Злучыць бульбу і крухмал.

Добра ўсё перамяшаць, пасаліць . Скатаць клёцкі велічынёй з грэцкі арэх.

Закінуць клёцкі ў кіпячую падсоленую ваду. Варыць 10-15 хвілін пасля таго як усплывуць.

На патэльні абсмажыць грудзінку, сала, цыбулю.

Гатовыя клёцкі шумоўкай выкласці на талерку.

Паліць засмажкай. Можна падаваць і са смятанай.

Смачна есці!

Беларускі бульбяны суп «Цярцюха». Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version