04.11.2024
04.11.2024

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Выдрыца». Чаму варта паехаць туды на экскурсію?

logo
Падарожжы
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Аматарам прыроды абавязкова варта наведаць пойму Бярэзіны — Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Выдрыца», размешчаны на мяжы Светлагорскага і Жлобінскага раёнаў (Гомельская вобласць). Ён уяўляе сабой складаны комплекс, у якім прадстаўлены балоты, змешаныя лясы і поймавыя лугі.

Такое спалучэнне ландшафтаў стварае выдатныя ўмовы для пасялення многіх рэдкіх відаў, уключаючы дупеля, вялікага падворліка, зялёнага дзятла. Тут таксама можна сустрэць балотную чарапаху.

http://yandex.by/maps

Рэспубліканскаму заказніку «Выдрыца» 25 гадоў

Рэспубліканскі заказнік «Выдрыца»

Заказнік быў утвораны ў 1999 годзе. Гэта ўнікальны прыродны комплекс. Амаль 80% тэрыторыі заказніка складаюць лясы: хвойнікі і дубровы з прымешкай граба, ясені, елкі і асіны. Прыгажосць тут проста казачная. Варта толькі паглядзець на зялёныя поймавыя лугі са смарагдавай травой, азёры, якіх у Выдрыцы 26, выспы, дзе звонкая цішыня перарываецца толькі спевам птушак і плёскатам рыбы.

Тэрыторыя заказніка мае міжнародны статус ключавой арніталагічнай тэрыторыі. Ён уяўляе сабой буйны кампактны масіў пераважна сярэднеўзроставых і маладых іглічна-дробналістых лясоў у поймах рэк Бярэзіны, Выдрыцы, Олы.

Прыродныя ўмовы на тэрыторыі заказніка разнастайныя. Шырока распаўсюджаныя месцы марэннай і водна-ледавіковай раўніны.

Рэспубліканскі заказнік «Выдрыца»

У шырокіх далінах Олы і Выдрыцы сустракаюцца месцы плоскіх азёрна-ледавіковых нізін з нізіннымі балотамі; надпоймавыя і поймавыя тэрасы. Паверхня ўяўляе сабой спадзістыя падвышэнні ў выглядзе выспаў. Тут выразна выяўлены старажытныя лагчыны сцёку і асобныя шырокія паніжэнні, у якіх грунтавыя воды падыходзяць блізка да дзённай паверхні. У пойме сустракаюцца прырусловыя валы і грывы.

У флоры заказніка 670 відаў судзінкавых раслін, сярод іх 5 відаў дзеразы, 6 відаў хвашчоў, 11 відаў папарацепадобных. На тэрыторыі заказніка расце 12 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: баранец звычайны, дрок германскі, змеегалоўнік Руйша, зубянка клубняносная, касатык сібірскі, мытнік скіпетрападобны, асака карэнішчавая.

Фауна заказніка налічвае каля 200 відаў наземных пазваночных жывёл, у тым ліку 10 відаў амфібій, 6 – рэптылій, 146 – птушак, 41 – млекакормячых.

Раней на тэрыторыі заказніка налічвалася больш за 20 глухарыных і цецеруковых токаў, аднак цяпер іх колькасць зменшылася. У межах заказніка жыве 17 відаў рэдкіх і змешчаных пад пагрозай знікнення дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: балотная чарапаха, вялікі бугай, малы бугай, чорны бусел, вялікі падворлік, малы падворлікі, палявы лунь, змеяяд, скопа, пустэльга , шэры журавель, зімародак, зялёны дзяцел, садовая аўсянка, барсук, арэшнікавая соня.

Республиканский заказник "Выдрица" - белая цапля

На тэрыторыі заказніка размешчана экатурыстычная база «Урэчча», аказваюцца паслугі рыбалкі, пракат турыстычнага інвентара, арганізаваны экалагічны турыстычны маршрут. Прайшоўшы па сцежцы здароўя вы зможаце ўбачыць векавыя дубы-ведзьмакі, бабровую хатку і казачнае возера Белагорскае, у якім жыве белая чапля і балотная чарапаха.

Магчыма, вам будзе цікава:

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

Частка нацыянальнай экасістэмы. Якія чарапахі водзяцца ў Беларусі?

Збіраць жоўтае лісце, адчуць таямніцы прыроды, паглыбіцца ў гісторыю. Куды паехаць у Беларусі восенню?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. Падчас вучобы пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся аўтарам на «Слушна».
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Падарожжы"