Беляшы — смачная страва, якая першапачаткова была прыгатавана на кухні сялян. Паступова мучны выраб з мясным начыннем стаў папулярным і перайшоў з хатняй кухні ў рэстараннае меню. Але самы сапраўдны смак гэтай стравы можна атрымаць прыгатаваўшы яе самастойна.
Працэс гатавання бяляшоў — сапраўдны рытуал, які патрабуе цярпення, любові да кулінарыі і добрых думак.
Прапануем вам рэцэпт сакавітых белашоў ад блогера і гаспадыні харчэўні ў Тураве Алены Браніславаўны.
Інгрэдыенты
- Мука — 800 гр.
- Вада — 500 гр.
- Соль — 1 ч.л.
- Цукар —1 ст.л.
- Алей — 70 гр.
- Дрожжы — 15 гр. альбо 5 гр. сухіх
- Фарш любы
- Цыбуля
- Спецыі
Спосабы прыгатавання
Дрожжы растварыць у цёплай вадзе, дадаць соль, цукар, алей.
Паступова дадаць муку. Можа спатрэбіцца трохі больш ці меньш.
Цеста спачатку будзе ліпнуць да рук, пасля замесу зробіцца гладкім і мяккім.
Накрыць цеста ручніком і пакінуць на бражэнне, праз 30 хвілін цеста скласці ад бакоў да цэнтра.
У фарш дадаць 100-150 гр. ледзяной вады, мелка здробненую цыбулю, соль, спецыі.
Цеста раздзяліць на патрэбную колькасць кавалкаў.
Сфарміраваць беляшы любым зручным спосабам.
Абсмажыць іх з абодзьвюх бакоў да гатоўнасці. Калі будзеце фарміраваць беляшы адкрытыя, абавязкова кладзіце іх ў алей дзірачкай уніз.
Гатова. Смачна есці!
https://bel.24health.by/xachapury-na-patelni-pakrokavy-recept/