Арыгінальная салата «Гняздо сінічкі» з курынай грудкай і свежым агурком уразіць вашых гасцей не толькі насычаным смакам, але і візуальным эфектам. Абсмажаная бульбяная саломка ў рэцэпце — галоўная разынка як у афармленні стравы, так і ў якасці інгрэдыента.
Блогер Святлана Карніцкая прапануе прыгатаваць салату разам.
Салат на святочны стол
Інгрэдыенты
- Курынае філе — 250 гр.
- Агурок свежы — 1 шт.
- Яйкі курыныя — 2 шт.
- Цыбуля чырвоная — 0,5 шт.
- Маянэз
- Соль — па смаку
- Перац чорны молаты — па смаку
- Спецыі для курыцы (часнок, перац, папрыка) — па смаку
- Алей сланечнікавы – для смажання
Інгрэдыенты для дэкору
- Бульба — 3 шт.
- Яйкі перапёлчыны — 3-4 шт.
- Кроп
Спосаб прыгатавання
Для пачатку трэба адварыць курыныя яйкі. Кладзем іх у халодную ваду, даводзім да кіпення і варым 6-7 хвілін. Затым астуджваем пад халоднай вадой.
Перапёлчыны яйкі варым 2-3 хвіліны пасля кіпення, астуджваем.
Смажым філе. Яго неабходна парэзаць на невялікія кавалачкі, дадаць спецыі: соль, перац, часнок, папрыку, алей, крыху маянэза.
Абсмажваем на высокім агні з кожнага боку па 5-6 хвілін, закрываем вечкам на 7 хвілін, не памяншаючы агонь. Здымаем вечка і падсмажваем зноў з двух бакоў, пакуль не выпарыцца вадкасць.
Бульбу трэба пачысціць, памыць і нарэзаць тонкай саломкай. Калі бульба крухмалістага гатунку, яе лепш прамыць у халоднай вадзе, каб пазбегнуць зліпання падчас смажання.
Абсмажваем бульбу на патэльні. Алей наліваем так, каб ён пакрываў бульбу, тады саломка атрымаецца залацістай па колеры.
Выкладваем бульбяную саломку на папяровыя ручнікі, каб прыбраць лішкі алею і бульба засталася хрумсткай.
Наразаем дробным кубікам смажаную курыную грудку. Кладзём у форму дзе будзем змешваць салату
Дадаем вараныя курыныя яйкі, нарэзаныя дробным кубікам.
Затым наразаем салодкую цыбулю дробным кубікам.
Дадаем свежы агурок.
Злучаем інгрэдыенты ў адной місцы і запраўляем маянэзам.
Дробна наразаем кроп.
Выкладваем салату акуратна ў форме круга на талерцы, у сярэдзіне робім паглыбленне для «гнязда». Паглыбленне пасыпаем кропам.
Кладзём перапёлчыны яйкі на кроп. Акуратна пасыпаем па крузе абсмажанай бульбяной саломкай.