Пірог са слівамі мае лёгкую кіслінку, якую перакрывае цукар з карыцай, цеста атрымліваецца мяккім. Такі дэсерт не пакіне нікога абыякавым.
Асаблівасць гэтага пірага ў спалучэнні кіслай слівы і салодкай асновы. Выпечка нагадвае аб жніўні. Гатуецца хутка, а спалучэнне прадуктаў тут простае і даступнае, можна сказаць сезоннае.
Пры вялікім жаданні слівы можна замяніць на іншую садавіну, напрыклад, персікі, нектарыны, абрыкосы... Толькі неабходна вар'іраваць колькасць цукру ў залежнасці ад саладосці начыння, якое вы будзеце выкарыстоўваць. Прапануем вам просты і смачны рэцэпт слівавага пірага ад блогера Святланы Карніцкай.
Сліва багатая вітамінамі А, С, В, Е, РР, утрымоўвае шмат калія, клятчаткі і фруктовых кіслот. Такі склад робіць яе цудоўным сродкам для ачышчэння арганізма і стымулявання працы ўсіх яго сістэм.
Інгрэдыенты
- Слівы — 400-450 г.
- Масла сметанковае — 100 г.
- Цукар — 150 г. + 2 ст. л.
- Пшанічная мука — 150 г.
- Яйкі — 2 шт.
- Разрыхляльнік — 1 ч. л.
- Соль — 1 дробка
- Карыца — 1 ч. л.
Спосаб прыгатавання
Дастаем сметанковае масла з халадзільніка за гадзіну-дзве да пачатку гатавання альбо падаграваем 30 секунд у мікрахвалеўцы, каб яно паспела размягчыцца, але не было занадта вадкім. Яйкі таксама дастаем з халадзільніка за паўгадзіны, яны павінны нагрэцца, каб цукар лепш растварыўся. Ці можна пару хвілін патрымаць яйкі ў гарачай вадзе.
Узбіваем міксерам або калатоўкай сметанковае масла з цукрам хвіліны 3-4 на высокай хуткасці. На гэтым этапе цукар цалкам не раствараецца, гэта нармальна.
Дадаем 1 яйка ўзбіваем да аднастайнага стану. Змешваем зноў міксерам.
Затым дадаем другое яйка, солім і яшчэ раз змешваем. Дадаем разрыхляльнік і частку мукі размешваем міксерам на павольнай хуткасці ці лыжкай.
Далей усю муку дадаем паступова. Цеста атрымаецца даволі густое.
Уключаем духоўку на 180°С. Форму для выпякання аўтар выкарстоўвала шкляную, можна і сіліконавую. Змазваем яе маслам ды прысыпаем мукой, каб пірог не прыліпаў да дна і сценак.
Выкладваем у форму цеста і разраўноўваем яго акуратна лапаткай.
Разразаем слівы на дзве часткі, вымаем костачкі і ўкладваем палавінкі (не ўціскаючы) на цеста разрэзам уверх. Пры выпечцы цеста пачне паднімацца, запоўніць пустую прастору пад слівамі і трохі паглыне іх у сябе.
У гэты момант пірог стане па-сапраўднаму слівовы.
Пасыпаем раўнамерна слівы зверху цукрам і карыцай. Ставім у разагрэтую духоўку і выпякаем 45 хвілін.
Пасля выпякання пірог са слівамі выглядае вельмі прыгожа, перад падачай яго можна пасыпаць цукровай пудрай, дадаць люыя іншыя ягады. Есці можна з шарыкам марожанага. Калі пірог астыне, пастаўце яго ў халадзільнік.
Смачна есці! Пірог атрымліваецца сапраўды неверагодны.
https://bel.24health.by/prosta-gustouna-yak-prygatavac-shtrudzel-sa-slivami-arexami/