14.08.2023
14.08.2023

Самы смачны слівавы пірог. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Пірог са слівамі мае лёгкую кіслінку, якую перакрывае цукар з карыцай, цеста атрымліваецца мяккім. Такі дэсерт не пакіне нікога абыякавым.

Асаблівасць гэтага пірага ў спалучэнні кіслай слівы і салодкай асновы. Выпечка нагадвае аб жніўні. Гатуецца хутка, а спалучэнне прадуктаў тут простае і даступнае, можна сказаць сезоннае.

Пры вялікім жаданні слівы можна замяніць на іншую садавіну, напрыклад, персікі, нектарыны, абрыкосы... Толькі неабходна вар'іраваць колькасць цукру ў залежнасці ад саладосці начыння, якое вы будзеце выкарыстоўваць. Прапануем вам просты і смачны рэцэпт слівавага пірага ад блогера Святланы Карніцкай.

Сліва багатая вітамінамі А, С, В, Е, РР, утрымоўвае шмат калія, клятчаткі і фруктовых кіслот. Такі склад робіць яе цудоўным сродкам для ачышчэння арганізма і стымулявання працы ўсіх яго сістэм.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты

  • Слівы — 400-450 г.
  • Масла сметанковае — 100 г.
  • Цукар — 150 г. + 2 ст. л.
  • Пшанічная мука — 150 г.
  • Яйкі — 2 шт.
  • Разрыхляльнік — 1 ч. л.
  • Соль — 1 дробка
  • Карыца  — 1 ч. л.

Спосаб прыгатавання

Дастаем сметанковае масла з халадзільніка за гадзіну-дзве да пачатку гатавання альбо падаграваем 30 секунд у мікрахвалеўцы, каб яно паспела размягчыцца, але не было занадта вадкім. Яйкі таксама дастаем з халадзільніка за паўгадзіны, яны павінны нагрэцца, каб цукар лепш растварыўся. Ці можна пару хвілін патрымаць яйкі ў гарачай вадзе.

Слівовы пірог 2

Узбіваем міксерам або калатоўкай сметанковае масла з цукрам хвіліны 3-4 на высокай хуткасці. На гэтым этапе цукар цалкам не раствараецца, гэта нармальна.

Дадам адно яйка

Дадаем 1 яйка ўзбіваем да аднастайнага стану. Змешваем зноў міксерам.

Дадаем яшчэ адно яйка

Затым дадаем другое яйка, солім і яшчэ раз змешваем. Дадаем разрыхляльнік і частку мукі размешваем міксерам на павольнай хуткасці ці лыжкай.

Слівовы пірог 5

Далей усю муку дадаем паступова. Цеста атрымаецца даволі густое.

Мука і разрыхляльнік

Уключаем духоўку на 180°С. Форму для выпякання аўтар выкарстоўвала шкляную, можна і сіліконавую.  Змазваем яе маслам ды прысыпаем мукой, каб пірог не прыліпаў да дна і сценак.

Форма да пірага

Выкладваем у форму цеста і разраўноўваем яго акуратна лапаткай.

Цеста для слівовага пірага

Разразаем слівы на дзве часткі, вымаем костачкі і ўкладваем палавінкі  (не ўціскаючы) на цеста разрэзам уверх. Пры выпечцы цеста пачне паднімацца, запоўніць пустую прастору пад слівамі і трохі паглыне іх у сябе.

У гэты момант пірог стане па-сапраўднаму слівовы.

Слівовы пірог 4

Пасыпаем раўнамерна слівы зверху цукрам і карыцай. Ставім у разагрэтую духоўку і выпякаем 45 хвілін.

Слівовы пірог

Пасля выпякання пірог са слівамі выглядае вельмі прыгожа, перад падачай яго можна пасыпаць цукровай пудрай, дадаць люыя іншыя ягады. Есці можна з шарыкам марожанага. Калі пірог астыне, пастаўце яго ў халадзільнік.

Пірог са слівамі 5

Смачна есці! Пірог атрымліваецца сапраўды неверагодны.

Проста і густоўна. Як прыгатаваць штрудзель са слівамі і арэхамі?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.