Site icon Слушна

Сушкі з фаршам, запечаныя ў духоўцы. Пакрокавы рэцэпт

Фаршыраваныя фаршам сушкі — простая страва, але яна, безумоўна, унясе разнастайнасць у ваш рацыён. Выдатна падыдзе ў якасці закускі ці дзённага перакусу з гарбатай.

Сушкі можна выкарыстоўваць розных памераў, а фарш папярэдне лепш падсмажыць з цыбуляй, а можна класці ў сушку і сырым. Звычайна страва гатуецца прыкладна 20-30 хвілін. Дарэчы, рэцэпт таксама можа быць і навагоднім, калі адмыслова ўпрыгожыць гатовыя сушкі.

Закускі на святочны стол

Закускі на святочны стол. Абаранкі з фаршам

 Інгрэдыенты

  • Сушкі — 200 гр.
  • Сыр — 100 гр.
  • Маянэз — 50 гр
  • Фарш — 200 гр.
  • Папрыка, перац, соль, часнок грануляваны (па смаку для фаршу)
  • Малако

Спосаб прыгатавання:

Сушкі неабходна замачыць у вадкасці. Лепш за ўсё ў малацэ з вадой. Сушкі пакінуць на 20-25 хвілін, перыядычна памешваючы. Сушкі лепш браць больш тоўстыя. Неабходна сачыць, каб яны моцна не размоклі.

Фарш выкладваем у ёмістасць і дадаем спецыі па смаку. Добра перамешваем.

Бляху змазваем алеем або засцілаем пергаментам.

Ннапаўняем іх фаршам як на фота.

Затым паліваем маянэзам

Надзіраем на тарцы дробна сыр, і пасыпаем крышку ім сушкі.

Запякаем сушкі 20 хвілін у папярэдне нагрэтай да 180 градусаў духоўцы.

Смачна есці!

Закуска для прыемнага вечара. Гатуем запечаны камамбер з багетам, памідорам і размарынам

Exit mobile version