Site icon Слушна

Топ-5 незвычайных летніх нарыхтовак на зіму

Ліпень — багаты месяц на ўраджай, калі садавіну і гародніну можна сабраць і закансерваваць рознымі спосабамі ў слоічкі на зіму, каб потым прахалоднымі вечарамі ўспомніць цёплы смак лета.

У гэты час паспяваюць на двары такія ягады і садавіна, як маліна, парэчка, суніцы, клубніцы, агрэст, вішня, чарэшня, сліва, абрыкосы, яблыкі. На агародзе ўжо саспелі і просяцца ў слоічкі на зіму агурочкі, кабачкі, баклажаны, памідоры …

«Слушна» прапануе падборку нетыповых летніх нарыхтовак на зіму, якія дакладна ўразяць вас не толькі сваім смакам, але і візуальным эфектам.

да зместу

Балгарская салата з агародніны

Балгарская салата

Інгрэдыенты

  • Памідоры — 3 кг
  • Баклажаны — 2 кг
  • Перац балгарскі — 2 кг
  • Цыбуля — 1 кг
  • Морква — 300 гр
  • Часнок — 1 галоўка
  • Алей раслінны — 200 гр
  • Воцат 9% —100 гр
  • Соль — 100 гр
  • Цукар — 100 гр
  • Перац чорны молаты — 0,5 ч.л.
  • Перац горкі — 1/5 струка

Прыгатаванне

На мясасечцы трэба перакруціць памідоры. Баклажаны нарэжце кружочкамі. Перац нашаткуйце саломкай. Цыбулю нарэжце паўколамі.

Здрабніце на мясасечцы горкі перац, моркву, часнок. Усю гародніну змяшайце.

Дадайце цукар, соль, воцат, перац і раслінны алей.

Давядзіце гародніну да кіпення і на павольным агні тушыце 40 хвілін.

Разліце салату ў сухія стэрылізаваныя слоікі і закруціце.

да зместу

Зімовая салата з кабачкоў і морквы

Інгрэдыенты

  • Кабачкі маладыя — 1,5 кг
  • Морква — 2 шт (300 гр)
  • Цыбуля рэпчатая — 1 шт (100 г)
  • Кетчуп чылі — 260 гр
  • Таматавая паста — 3 ст. лыжкі (75 гр)
  • Часнок — 20-50 гр
  • Цукар — 50 гр
  • Соль — 20 гр
  • Алей раслінны — 80 мл
  • Воцат 9% - 50 мл
  • Вада — 250 мл

Прыгатаванне

Кабачкі для салаты выкарыстоўваем маладыя, вымываем іх і абсушваем. Наразаем кружкамі таўшчынёй каля 5 мм. Моркву чысцім і надзіраем на тарцы для карэйскіх салат. Цыбулю чысцім і наразаем паўколамі.

Выкладваем кабачкі ў рондаль. На іх выкладваем цыбулю. Дадаем моркву. Усыпаем 1 ст. лыжку солі без горкі і 2 ст. лыжкі цукру. Уліваем 80 мл. алею.

Таматавую пасту разводзім у 250 мл. вады. Уліваем разведзены тамат у рондаль да гародніны. Дадаем кетчуп. Змешваем у рондалі ўсе інгрэдыенты і даем настаяцца прыкладна 5 хвілін.

Ставім рондаль на агонь. Накрываем вечкам і варым салату, памешваючы, 30-35 хвілін.

Часнок чысцім, прапускаем праз прэс або шаруем на дробнай тарцы. Праз 30 хвілін варэння ў рондаль з салатай дадаем здробнены часнок. Уліваем воцат і варым яшчэ 5 хвілін.

Раскладваем салату з кабачкоў з морквай і кетчупам па стэрылізаваных слоіках і герметычна закрываем стэрыльнымі вечкамі. Пераварочваем слоікі ўверх дном, накрываем ручніком, пакідаем да поўнага астывання.

да зместу

Вострая салата са смажанымі агуркамі

Па водгуках гаспадынь менавіта гэты рэцэпт на зіму смажаных агуркоў заваяваў найбольшую папулярнасць. Варта адразу яго занесці ў сваю кулінарную кнігу.

Інгрэдыенты

  • Морква — 250 гр
  • Агуркі з дробным насеннем — 1 кг
  • Цукар і соль — па 1,5 ч. л.
  • Соевая падліўка — 2 ст. л.
  • Алей раслінны — 100 мл
  • Каляндра молатая — 1/3 ч. л.
  • Востры молаты перац — 1/3 ч. л.
  • Кунжут — 1 ст. л.
  • Воцат — 2 ст. л
  • Часнок — 4 зубка
  • Зеляніна кінзы

Прыгатаванне

Агуркі трэба перабраць і прамыць. Зрэзаць кончыкі з двухбакоў і надаць ім форму таўстасценнай саломкі. Прысыпаць соллю, вострым перцам, каляндрай і паліць соевай падліўкай, а пасля з'яўлення соку, пазбавіцца ад яго.

Разагрэць патэльню на моцным агні з маслам і абсмажыць.

Моркву памыць і ачысціць. Здрабніць з дапамогай спецыяльнай таркі для карэйскіх закусак. Перамясціць на патэльню і працягнуць цеплавую апрацоўку з зялёнай гароднінай. Перакласці ў вялікі эмаляваны рондаль.

Зноў разагрэць раслінны алей і абсмажыць здробнены часнок, зеляніну кінзы, кунжут. Сачыць, каб нічога не падгарэла. У канцы дадаць воцат і заліць гэтай сумессю гародніну. Змяшаць і раскласці па шкляных слоіках.

Стэрылізаваць у вялікім тазе з кіпячай вадой. Хутка закрыць банкі стэрыльнымі вечкамі.

да зместу

Салата данская з памідорамі

Гэты старадаўні рэцэпт салаты даўным-даўно вынайшлі данскія казакі — зараз жа гэтую закатку гатуюць у розных краінах. Салата вельмі смачная, таму стала такой папулярнай.

Інгрэдыенты

  • Памідоры — 1 кг
  • Салодкі балгарскі перац — 400 гр
  • Лук рэпчаты — 300 гр
  • Кроп — 1 пучок
  • Раслінны алей без паху — 4 ст.л.
  • Воцат сталовы 9% — 2 ст.л.
  • Цукар — 1 ст.л.
  • Соль — 1,5 ч.л.
  • Чорны перац гарошкам — 12 шт
  • Духмяны перац гарошкам — 4 шт
  • Лаўровы ліст —1 шт

Прыгатаванне

Цыбулю наразаем буйнымі паўколамі, каб падчас варэння яна не стала мяккай. Салодкі балгарскі перац драбнім на брусочкі. Чырвоныя памідоры рэжам буйнымі паўколамі. Здрабняем прамытую зеляніну кропу.

У прыдатны па памеры рондаль выкладваем памідоры, салодкі перац, цыбулю, кроп. Дадаем соль, цукровы пясок, раслінны алей, сталовы воцат, гарошыны чорнага і духмянага перцу, лаўровы ліст. Акуратна змешваем, імкнучыся не парушыць цэласнасць кавалачкаў інгрэдыентаў.

Накрываем вечкам і пакідаем на 30-40 хвілін. Перыядычна здымаем вечка і змешваем змесціва рондаля. Праз час гародніна пусціцць сок.

У слоікі раскладваем гародніну і заліваем марынад, які атрымаўся. Слоікі падтрасаем, каб гародніна добра ўляглася.

Бяром глыбокі рондаль. Ставім слоікі і накрываем іх вечкамі. Наліваем халодную ваду па «плечыкі». Адпраўляем на агонь. З моманту закіпання варым 30 хвілін на ўмераным агні. Вада ў рондалі павінна ціхенька булькаць, а не моцна бурліць.

Шчыльна закрываем слоікі вечкамі, пераварочваем іх і пакідаем на суткі.

да зместу

Кампот з алычы і кабачкоў

Вы не спрабавалі нарыхтаваць кабачкі на зіму з алычой? Проста зрабіце ўзвар з кабачкоў з алычой. Смачна, карысна, танна. А кабачкі атрымліваюцца па смаку нават як ананасы.

Інгрэдыенты

Вам спатрэбіцца на 3-х літровы слоік

  • Алыча — 1 шклянка (па смаку)
  • Кабачкі — 1-2 шт. (па смаку)
  • Цукар — 400 гр
  • Вада — 1-1,5 л. (колькі сыдзе)

Прыгатаванне

Алычу старанна мыюць, хвосцікі абрываюць. Кабачкі чысцяць ад скуркі і пераспелага насення, наразаюць кавалачкамі таўшчынёй прыкладна 0,5 см.. Можна зрабіць іх фігурнымі — у выглядзе трыкутнікаў, квадратаў, сэрцайкаў, кветачак і т. п.

Алычу і кавалачкі кабачкоў змяшчаем у стэрэлізаваны 3-х літровы слоік (прыкладна, на палову аб'ёму). Алычу і кавалачкі кабачкоў заліваем даверху кіпячай вадой. Накрываем вечкам.

Праз 5-10 хвілін ваду зліваем у рондаль, дадаем 400 гр. цукру і зноў даводзім да кіпення. Атрыманым сіропам заліваем кабачкі з алычой і закрываем стэрэлізаванымі вечкамі. Кампот з кабачкоў з алычой гатовы.

Эксперыментуйце са спецыямі і травамі для стварэння ўнікальнага смаку.

Гатуйце самі - гатуйце з намі!

Нарыхтоўкі на зіму. 5 альтэрнатыў рэцэптам, якія надакучылі

Як захаваць кавун да зімы? Лепшыя спосабы нарыхтоўкі

Кансервуем, сушым, замарожваем. Лепшыя спосабы захаваць ураджай да зімы

Exit mobile version