06.06.2024
06.06.2024

У Мінску назвалі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Млын моды — 2024»

logo
Навiны
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Больш за 300 дызайнераў, 40 фатографаў і дзясяткі мадэляў са 115 навучальных устаноў Беларусі ўзялі ўдзел у конкурсе «Млын моды», які даў магчымасць маладым дызайнерам не толькі  паказаць уласныя ўменні, але і пераняць вопыт у старэйшых калег.

Эксперты з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Іванава і Алматы падчас конкурсу правялі для ўдзельнікаў адукацыйныя семінары: расказалі, як прасоўваць калекцыі з дапамогай выставак, пазнаёмілі са сваімі традыцыямі і праектамі. Выстаўку фіналістаў XXXIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота прадставілі 3 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Млын моды 2

Падчас адкрыцця выстаўкі яе ўдзельнікі прагаласавалі за лепшую работу. Прыз сімпатый гледачоў выйграла студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Дар'я Нагавіцына з работай «Цудоўная намітка».

Падчас стварэння фота аўтар натхнялася беларускім сімвалам жаночай прыгажосці: наміткамі, якія ў кожным рэгіёне былі асаблівымі і мелі свой сакральны сэнс.

Выстаўка

Яны маглі мець розную форму або арнамент у залежнасці ад рэгіёна. Узоры, якія Дар’я выкарыстоўвала на фатаграфіях, захоўваюцца ў музеі ВДТУ на кафедры дызайну і моды.

—Увасаблялася мая ідэя досыць хутка, таму што мне дапамагалі мой кіраўнік, аднагрупніца і маці, — патлумачыла аўтар. — Я ўдзельнічаю ў конкурсе першы раз, і для мяне гэта вельмі цікавы і вялікі вопыт.

Млын моды 3

Праект «Мой Мінск. Праз мастацтва і моду» Ксеніі Хаджынавай з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач» Мінска натхнёны работамі, прадстаўленымі ў Нацыянальным мастацкім музеі. На фатаграфіі можна ўбачыць дзяўчыну, якая стаіць на Нямізе. Яна апранута ў сукенку з карціны Мая Данцыга «Мой Мінск». Уся ідэя праекта заключалася ў тым, каб паказаць, як моцна змянілася архітэктура Мінска і як у яе ўпісаліся класічныя беларускія карціны. Сукенку створана з паперы.

Кіраўнік узорнай студыі «Ледзі дасканаласць» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна Вольга Вярбіцкая расказала, што работа «Векавыя традыцыі праз прызму сучаснасці»  гаворыць аб сувязі мінулага і будучыні, а таксама прадстаўляе іх родны горад.

Мельніца моды

5 чэрвеня былі падведзены вынікі фестываля. У намінацыі «Школа моды» лепшай прызнана калекцыя адзення для дзяцей «Мода з камоды» Святланы Жардзецкай і Дзмітрыя Папаўца з Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа. Аўтарамі лепшай калекцыі адзення для падлеткаў прызнаны Святлана Івашына і Анжэла Аляксеева-Салашэнка з Мінскага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі (калекцыя «Абрадvея»). Лепшай мужчынскай калекцыяй прызнана серыя «Fata Morgana», аўтар якой — Надзея Нікуліна з Гомельскага дзяржаўнага каледжа бытавога абслугоўвання. Аўтарам лепшай жаночай калекцыі пад назвай «Трансгенерацыя» стала Дыяна Касцюк (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Мельніца моды 2

Пераможцай у намінацыі «Майстар моды» прызнана Алена Пагірніцкая з калекцыяй «OLD Look». У намінацыі фота выйграла студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Дар'я Нагавіцына з работай «Цудоўная намітка».

Таямніцы беларускага народнага касцюма. Дэталі і тэхнікі

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Навiны"