Site icon Слушна

Хатні медавік-рулет. Пакрокавы рэцэпт

Медавік — адзін з самых папулярных дэсертаў, які лёгка прыгатаваць самому. Мёд і ваніль надаюць торту ўнікальны водар, выпечка атрымліваецца мяккай і паветранай.

Рэцэпт медавіка з'явіўся 200 гадоў таму, калі кухар імператара Аляксандра I прыгатаваў для яго жонкі цудоўны дэсерт. Імя кулінара не захавалася ў гісторыі, але мядовы торт стаў класікай кандытарскага мастацтва. Цяпер існуе мноства рэцэптаў медавікоў, аднак першапачаткова знакаміты торт уяўляў сабой выпечку з каржоў са смятанным крэмам. Як жа гатуюць мядовік зараз?

Гэтым разам прапануем вам рэцэпт медавіка-рулета ад блогера, гаспадыні харчэўні ў Тураве Алены Браніславаўны.

Медавік

Інгрэдыенты

Для цеста:

  • Мука —150 гр.
  • Мёд — 150 гр.
  • Масла вяршковае — 50 гр.
  • Яйка — 1шт.
  • Цукар — 30 гр.
  • Сода — 0,5 ч. л.
  • Смятана — 70 гр.
  • Кардамон, імбір, мускатны арэх — па 0,5 ч. л.

Для крэма:

  • Вяршкі 33%
  • Смятана
  • Цукровая пудра (альбо выкарыстоўвайце свой любімы крэм).

Спосаб прыгатавання

Змайстраваць вадзяную баню.

Змяшаць мед, масла, цукар. Памешваючы нагрэць да поўнага растварэння цукру. Не кіпяціць!

У смятану дадаць соду, добра перамяшаць . Пачне ўтварацца пена.

 

Уліць смятану з содай у мёд, перамяшаць.

Дадаць яйка, добра перамяшаць, зняць з агню і трошкі астудзіць.

Дадаць муку. Венчыкам замясіць цеста, яно павінна быць кснсістэнцыі густой смятаны.

Выліць цеста на бляху тонкім слоем, разраўняць, каб была аднолькавая таўшчыня.

Выпякаць пры 170 градусах 10 хвілін, да залацістага колеру. Бісквіт атрымаецца мяккі, духмяны.

Для крэма трэба ўзбіць вяршкі са смятанай і цукровай пудрай.

Бісквіт добра астудзіце, змажце крэмам, скруціце ў рулет. Пакладзіце ў халадзільнік на некаторы час для прапіткі . Чым больш паляжыць, тым смачней будзе. Можна ўпрыгожыць цукровай пудрай ці растопленым шакаладам.

Смачна есці!

Бананавы кекс. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version