Рыба — багатая крыніца вітамінаў і мінералаў, напрыклад, кальцыя, ёду, фосфару, калію і селену, неабходных для здаровай працы арганізма. Акрамя таго, рыбін тлушч змяшчае шмат амегі-3.
Любая рыба — выдатны элемент для паўсядзённага рацыёну. Не варта спыняцца на чымсьці адным — спрабуйце новае, эксперыментуйце і знаходзіце свежыя спалучэнні.
Стравы з рыбы
На гэты раз блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава (Instagram - @family_miss) прапануе нам некалькі смачных рэцэптаў з рыбы, адзін з якіх прысвечаны тэме хатняй засолцы.
Скумбрыя ў духоўцы
На ваш святочны стол.
Інгрэдыенты
- Скумбрыя – 1 шт
- 3 ст л соевага соўса
- 1 г л цукру
- 1 ст л расліннага алею
- Папрыка
- 1 ст л лімоннага соку (або лімонка на кончыку нажа)
Спосаб прыгатавання
У рыбы адрэзаць галаву, хвост і плаўнікі. Зрабіць разрэз па спінцы. Выдаліць усе вантробы, хрыбет і заўважныя косткі. Зрабіць надрэзы ад краю да сярэдзіны, аднолькава з двух бакоў.
Змяшаць усё для марынаду, прамазаць рыбу. Перакласці яе ў форму для запякання, засланую пергаментам. Змазаць з іншага боку марынадам. Закруціць аднолькава з двух бакоў кавалачкі па спіралі.
Запякаць у духоўцы пры 180 градусах хвілін 20.
Скумбрыя атрымліваецца сакавітая і смачная.
Мінтай ў сметанковым соусе
Самая мяккая рыбка атрымліваецца.
Інгрэдыенты
- Мінтай 3 шт
- Смятана 200 гр
- Часнок 3 зубчыкі
- Кроп
- Соль, спецыі
Спосаб прыгатавання
Мінтай наразаем на кавалачкі, абвальваем у муцэ і абсмажваем хуценька да залацістай скарыначкі.
Рыхтуем соус: у смятану дадаем нарэзаны кроп і здробнены часнок. Солім і перчым па гусце.
Заліваем соусам рыбу, накрываем вечкам і тушым 20-25 хвілін. Перыядычна палівайце рыбку соусам.
Як прыгатаваць карпа смачна і проста
Салёная скумбрыя «Па-хатняму»
Інгрэдыенты
На 1 скумбрыю вагой 500 гр
- 2 ст л буйной солі (не ёдаванай, інакш рыба страціць пругкасць)
- 1 г л цукру
- Гваздзік – 2 шт
- Каляндра – 4 шт
- Перац гарошак – 5 шт
- Лаўровы ліст – 2 шт
Змешваем усе сухія інгрэдыенты.
Рыбу разразаем напалову і націраем сумессю солі і спецый
Выбірайце кантэйнер з вечкам ці нешта падобнае, але не жалезнае, каб рыба не акіслялася ад солі.
Рыбу перакласці ў кантэйнер, высыпаць рэшткі сумесі, зачыніць вечкам і добра патрэсці.
Прыбраць у халадзільнік на суткі-двое.
Прыемнага апетыту. Ваша смачная рыбка гатовая!