17.05.2023
17.05.2023

Не толькі для пікніка. Як правільна выбіраць кансервы?

logo
Карысныя прадукты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Кансервы любяць многія, таму што ім не патрабуецца адменных умоў захоўвання, іх можна браць з сабой у працяглыя падарожжы ці на пікнікі і не баяцца, што кансервы сапсуюцца. Кансервы забяспечваюць працяглы тэрмін захоўвання прадуктаў харчавання без халадзільніка ці маразільніка. Таксама кансервы — гэта зручны прадукт для выкарыстання ў экстрэмальных умовах, такіх як прыродныя катастрофы ці аварыі.

Кансерваванне можа захоўваць пажыўныя рэчывы прадуктаў, бо яны апрацоўваюцца пры высокай тэмпературы, што дазваляе пазбавіцца бактэрыяў і мікраарганізмаў, якія могуць прывесці да сапсавання прадукту. І дзякуючы гэтаму прадукты ў кансервах захоўваюць свой смак працяглы час.

Кансервы 1

Кансервы шырока даступныя ў крамах па ўсім свеце ў вялікім асартыменце. Кансервуюць садавіну, агародніну, мяса, рыбу і іншае, што дазваляе пакупнікам абіраць прадукты на свой смак і па патрэбах.

Кансервы часта з'яўляюцца больш даступным спосабам набыцця прадуктаў харчавання, асабліва не ў сезон ці калі свежыя прадукты з'яўляюцца рэдкасцю. Яны могуць быць асабліва карысныя для тых, хто жыве ў выдаленых ад развітай інфраструктуры раёнах.

Для аматараў гатаваць кансервы – страва, якая не патрабуе асаблівых навыкаў гатавання.

А для гурманаў кансервы добрыя сваёй разнастайнасцю і магчымасцю ўжываць як у чыстым выглядзе, гэтак і дадаваць у розныя стравы.

Адметна тое, што папулярнасць кансерваў не знікае і нават не зменшваецца, а только нарастае. Так у 2020 годзе, калі людзі пачалі праводзіць больш часу дома, бо быў каранцін з-за пандэміі COVID-19, у сацыяльных сетках распачаўся рух #TinnedFishDateNight.

Кансервы 3

Гэты рух падтрымвае выкарыстанне кансерваванай рыбы ў якасці больш даступнай і экалагічна ўстойлівай альтэрнатывы свежай рыбе. Апроч таго, кансервы зручныя для выкарыстання пры гатаванні страў у хатніх умовах.

Рух #TinnedFishDateNight папулярызуе ідэю бавіць час разам дома, эканоміць грошы і вывучаць новыя рэцэпты. Дзякуючы гэтаму ён стаў папулярным ва ўсім свеце, і прыцягвае ўвагу як захопленых гурманаў, гэтак і людзей, якія проста хочуць правесці прыемны вечар ва ўтульным месцы.

Кансервы 4

Ці карысна есці кансервы?

Адна з асноўных пераваг кансерваў у захаванні прадуктаў і іх карысных складнікаў па-за сезонам. Справа у тым, што добрыя кансервы звычайна вырабляюцца ў месцы паходжання сыравіны, якая нарыхтоўваецца ў сезон. Рыбныя кансервы пры ідэальных абставінах робяць проста на рыбацкіх суднах. А гароднінныя кансервы вырабляюць у перыяд збору ўраджаю непадалёк ад сельскагаспадарчых угоддзяў. Таму пры выбары кансерваў у краме трэба зважаць на дату вырабу, каб не купіць кансервы з несезонных прадуктаў.

Даследаванні харчовай каштоўнасці кансерваў паказваюць, што асноўныя харчовыя рэчывы прадуктаў у кансервах захоўваюцца. Безумоўна, у час стэрылізацыі ў сыравіне бурыцца вялікая частка вітамінаў, але тое ж самае адбываецца і ў час гатавання свежых прадуктаў.

Затое пры захоўванні ў зачыненай кансервавай банцы, без доступу кіслароду, страта пажыўных рэчываў нязначная. Таксама варта адзначыць, што ў рыбных кансервах косткі размякчаюцца і робяцца крыніцай кальцыю, які добра засвойваецца.

Пры гэтым якасныя сезонны кансервы не будуць саступаць у колькасці карысных уласцівасцяў, напрыклад, свежай гародніне, якая больш за паўгода праляжала ў сховішчы, ці свежай рыбе, якая была апрацавана антыбіётыкамі, замарожвалася і размарожвалася некалькі разоў, з-за чаго пакрытая тоўстым пластом лёду.

Кансервы 5

Пры гэтым, вядома, што кансервы прадаюць розныя. Самымі карыснымі лічаць натуральныя кансервы — гэта прадукты, якія кансервуюцца без дадавання дадатковай вадкасці ці кансервантаў.

Гэты метад кансервавання захоўвае вялікую частку пажыўных рэчываў, вітамінаў і мінералаў, якія ўтрымліваюцца ў прадуктах. Апроч таго, такія кансервы звычайна маюць меншую колькасць солі і цукру, чым іншыя кансервы.

Для тых, хто аддае перавагу яркаму смаку прадуктаў, кансервы з уласным сокам могуць здацца меней смачнымі, чым кансервы, якія ўтрымліваюць большую колькасць солі і спецый. Таксама натуральныя кансервы маюць карацейшы тэрмін прыдатнасці, чым звычайныя кансервы, таму іх варта выкарыстоўваць цягам некалькіх месяцаў пасля гатавання.

Кансервы ў алеі

Кансервы ў алеі — гэта прадукты, якія кансервуюцца ў раслінным ці аліўкавым алеі, звычайна з дадаваннем спецый і траў для надання смаку.

Кансерваванне ў алеі паляпшае смак і захоўвае пажыўныя рэчывы ў прадуктах. Апроч таго, алей можа абараніць прадукты ад акіслення і бактэрый, што павялічвае тэрмін іх захоўвання.

Аднак, кансервы ў алеі ўтрымліваюць больш калорый, чым натуральныя кансервы. Апроч таго, калі алей не быў досыць прагрэты ці не была праведзена іншая тэрмічная апрацоўка, такія кансервы могуць быць крыніцай бактэрый, што выкліча захворванні. Таму пры выбары кансерваў у алеі варта зважаць увагу на якасць прадукту і дату вырабу.

Кансервы ў тамате

Кансервы ў тамаце – гэта прадукты, якія кансервуюцца найчасцей у таматавым соусе з дадаваннем спецый і траў для надання смаку.

Таматавы соус выкарыстоўваюць, каб абараніць прадукты ад акіслення і бактэрый, што павялічвае тэрмін іх захоўвання. Апроч таго, у натуральным таматавым соусе ўтрымліваецца вялікая колькасць вітаміну С, вітаміну А, антыаксідантаў і іншых пажыўных рэчываў, што робіць кансервы ў таматавым соусе карыснымі для здароўя. Але таксама ў складзе кансерваў у таматавым соусе можна сустрэць крухмал, муку і іншыя дадаткі, з-за якіх гэтыя кансервы складана дадаць у рацыён здаровага харчавання.

Апроч таго, кансервы ў таматавым соусе могуць утрымліваць вялікую колькасць цукру і солі, асабліва калі ў складзе ёсць дадатковыя кансерванты і фарбавальнікі. Таму пры выбары кансерваў у таматавым соусе варта зважаць не толькі на дату вырабу, але і вывучаць інгрэдыенты на этыкетцы.

Абсмажаныя кансервы

Закусачныя кансервы і кансервы з абсмажаных інгрэдыентаў – гэта віды кансерваў, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў якасці закусак ці дадаткаў да страў. Закусачныя кансервы гатуюць у розных марынадах ці соусах, у якіх могуць знаходзіцца спецыі і травы. Кансервы з абсмажаных інгрэдыентаў утрымліваюць прадукты, якія былі папярэдне абсмажаны ў фрыцюры ці на патэльні. Гэта дадае больш насычаны смак і тэкстуру прадукту. Абодва віда кансерваў могуць утрымліваць розныя пажыўныя рэчывы, у залежнасці ад склада інгрэдыентаў. Таксама іх адрознівае выкарыстанне воцату пры гатаванні.

У цэлым, кансервы могуць быць бяспечнымі для спажывання большасці людзей, калі іх правільна захоўваюць і выкарыстоўваюць у адпаведнасці з інструкцыямі. Аднак ёсць некалькі катэгорый людзей, якім не рэкамендуецца ўжываць пэўныя віды кансерваў.

Кансервы ва ўласным соку могуць ужываць людзі, якія не пакутуюць захворваннямі страўнікава-кішачнага тракта ці алергіямі на пэўныя інгрэдыенты. Кансервы ў тамаце бяспечныя для людзей, у якіх няма алергіі на таматы ці алергічнай рэакцыі на прадукты, якія выклікаюць ацыдоз.

Кансервы ў алеі могуць ужываць тыя, у каго няма алергіі на кампаненты алею. Закусачныя кансервы і кансервы з абсмажаных інгрэдыентаў, якія ўтрымліваюць вялікую колькасць солі і тлушчу, не рэкамендуюць ужываць людзям з хранічнымі захворваннямі стрававальнай сістэмы.

Як правмльна выбіраць кансервы

Як выбраць якасныя кансервы?

Большасці няякасных кансерваў уласцівыя адхіленні па органалептычных паказніках – смаку, паху і кансістэнцыі. Таксама кансервы, якія павінны мець нізкую каларыйнасць, на справе могуць утрымліваць больш тлушчу, чым паказана на маркіроўцы з-за дадання алею.

Часта вытворцы, каб сэканоміць на якаснай сыравіне, замяняюць яе аналагам ці іншымі інгрэдыентамі. Напрыклад, так адбываецца з мяснымі кансервамі. У іх дадаюць шчодрую колькасць жэлявальных кампанентаў і крухмал. Падобныя кансервы для здароўя не небяспечныя, але іх харчовая каштоўнасць у гэтым выпадку значна зніжаецца. Бялкоў робіцца значна менш, а вугляводаў і вільгаці больш. Бывае такое, што кансервы з ялавічыны замяняюць часткова мясам курыцы, каб зрабіць прадукт больш танным. Але і карысць такіх кансерваў меншая.

Сапраўдная тушонка павінна быць выраблена па ДАСТ 32125-2013 і мець назву «ялавічына (свініна) тушаная». Па складзе гэта кансервы з мяса, тлушчу, солі і спецый. Больш нічога быць не павінна. Натуральна, у залежнасці ад гатунку мяса ў кансервах будзе больш ці менш.

Кансервы 5

Крытэрыі выбару кансерваў

  • Тэрмін прыдатнасці. Важна абіраць кансервы, у якіх досыць доўгі тэрмін прыдатнасці. Гэта гарантуе, што кансервы не сапсуюцца і не стануць небяспечнымі для здароўя. Агульны тэрмін захоўвання кансерваў – да трох гадоў. Натуральныя кансервы могуць захоўвацца ад 6 да 24 месяцаў. Кансервы ў алеі – ад 12 да 24 месяцаў. Кансервы ў таматавым соусе – 6—18 месяцаў. Кансервы можна захоўваць цягам усяго тэрміну прыдатнасці, які паказаны вырабніком, у сухім і халаднаватым месцы.
  • Цэлая банка. Лепш абіраць кансервы з непашкоджаным пакаваннем, без ухілін, разломаў і іншых пашкоджанняў. Таксама зважайце ўвангу на накрыўкі – яны павінны быць роўнымі і не мець слядоў карозіі. Уздзьмутыя кансервы ўжываць у ежу небяспечна, таму што ўздзьмутасць ёмістасці – азнака мікрабіялагічнага сапсавання прадукту.
  • Стан прадукту. Пры куплі кансерваў звярніце ўвагу на стан прадукту ўсярэдзіне банкі. Напрыклад, рыба павінна быць кавалачкамі і не павінна быць зашмат вадкасці. Гародніна і садавіна павінна быць цэлай і не пераваранай. Калі пасля адкрыцця ёмістасці з'явіўся непрыемны пах (металу ці акісленага тлушчу), то лепш адмовіцца ад ужытку дадзенага прадукту.
  • Вытворца. Лепш абіраць кансервы вядомых вытворцаў з добрай рэпутацыяй. Гэта змяншае рызыку выбраць падробку ці няякасны прадукт.
  • Добры склад. Звярніце ўвагу на спіс інгрэдыентаў. Кансервы з мінімальнай колькасцю дадаткаў і кансервантаў звычайна якаснейшыя. Таксама пераканайцеся, што ў складзе няма інгрэдыентаў, на якія ў вас алергія ці якія вы не можаце ўжываць па іншых прычынах.
  • Рэйтынгі і водгукі. Інтэрнэт-крамы і рэсурсы, прысвечаныя прадуктам харчавання, падаюць рэйтынгі і водгукі пра кансервы. Гэта можа дапамагчы вам зрабіць больш усвядомлены выбар.

Як лепш ужываць кансервы

Як лепш ужываць кансервы?

Кансервы можна ўжываць рознымі спосабамі, у залежнасці ад смакавых пераваг. Кансервы з мясам ці рыбай найлепей выкрываюцца ў складзе супоў, рагу, паст ці салатаў. Такія кансервы часта абіраюць для гатавання страў на прыродзе ці ў час падарожжаў. Кансервы з агародніны ці садавіны можна ўжываць як самастойны прадукт, у якасці закускі, дадаваць у салаты ці іншыя стравы.

Кансервы з сокам ці алеем часта выкарыстоўваюцца для заправы салатаў ці гатавання соусаў. Перад ужываннем мясныя кансервы рэкамендуецца разагрэць на патэльні ці ў духоўцы, каб палепшыць смак і знішчыць магчымыя бактэрыі.

Важна сачыць за спажываннем кансерваў, каб не перавышаць дапушчальнай нормы солі і іншых кансервантаў. Большасць кансерваў утрымлівае куханую соль – 1,5—2% і больш. У адной банцы рыбных, мясных ці гароднінных кансерваў больш за суткавую патрэбу чалавека ў натрыі. Таму саліць стравы, якія згатаваны з кансерваў, не трэба.

Кансервы 7

Апроч таго, некаторыя кансервы могуць таксама ўтрымліваць лімонавую кіслату ці бензаат натрыю, якія выкарыстоўваюцца для паляпшэння смаку і падаўжэння тэрміну захоўвання.

Калі ў вас ёсць пэўныя захворванні, якія могуць пагоршыцца падчас ўжывання кансерваў, лепш звярнуцца да лекара, каб даведацца, якія кансервы можна есці без рызыкі для здароўя.

https://bel.24health.by/10-smachnyx-praduktau-zdolnyx-zamyanic-myasa/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Журналіст. У 2015 годзе скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Маладосць" з 2015 па 2017 год. Была галоўным рэдактарам часопіса "Горад жанчын" 5 гадоў. Цікавіцца тэмамі культурна-асветніцкай тэматыкі, здароўя, харчавання.