30.01.2018
30.01.2018

Добра сядзім? Прафілактыка і лячэнне гемарою

logo
Хваробы ад А да Я
0 117
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Больш за 60% пацыентаў у Беларусі ўпершыню звяртаюцца да практолага, калі развіццё гэтай «непрыстойнай» хваробы дасягае позняй стадыі. Спецыяліст у галіне практалогіі распавёў Здаровым людзям, чаму нельга ігнараваць нават нязначныя сімптомы хваробы і якія метады яе лячэння выбраць.

Што такое гемарой?

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Слова «гемарой» ёсць у лексіконе і абывацеляў, і спецыялістаў. Хоць, на маю думку, такой назвы ў сучаснай класіфікацыі існаваць не павінна. З улікам сукупнасці прычын, якія прыводзяць да захворвання, яго клінічныя праявы, асаблівасці анатоміі і фізіялогіі, варта казаць пра гемараідальную хваробу.

Яна можа выяўляцца ў форме хранічнага гемарою або вострага гемараідальнага трамбозу (вострага гемарою). Магчыма спалучэнне гэтых двух станаў, калі трамбоз узнікае на фоне хранічнага гемарою.

Адкуль напасць?

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
У чалавека ёсць анатамічныя схільнасці да фарміравання гэтага захворвання з прычыны наяўнасці сасудзістай тканкі вянознага і кавернознага (пячорыстага) тыпу ў вобласці анальнага канала і прамой кішкі. Гэтыя сасудзістыя ўтварэнні (вузлы), калі яны правільна і добра працуюць, нам патрэбныя, таму што дапамагаюць утрымліваць вадкі кал і газы. Яны – свайго кшталту гідраўлічныя клапаны, якія пасля дэфекацыі вельмі хутка напаўняюцца артэрыяльнай крывёю, тым самым узмацняючы эфект замыкання.

Пры гемараідальнай хваробе вузлы павялічваюцца ў памерах, з-за чаго ссоўваюцца са свайго анатамічнага месцазнаходжання і выпадаюць вонкі. У гэтым месцы ўзнікае боль, тканкі траўміруюцца, на іх з'яўляюцца мікратрэщчынкі, што выклікае крывацёк.

Чаму так адбываецца?

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
З узростам у чалавека парушаюцца абменныя працэсы ў структуры звязак, якія фіксуюць сасудзістыя ўтварэнні да сценкі прамой кішкі. У выніку звязкі губляюць пругкасць, а вузлы пад напорам унутранага ціску пашыраюцца.

Дадатковыя фактары:

  • часты пад'ём цяжкасцей, у тым ліку ў трэнажорнай зале;
  • няправільныя харчовыя звычкі, з-за якіх з'яўляюцца запоры;
  • цяжарнасць;
  • злоўжыванне вострай ежай і алкаголем;
  • доўгачасовы кашаль без лячэння;
  • седзячы характар працы і маларухомы лад жыцця.
 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Аднак не ва ўсіх парадзіх або офісных супрацоўнікаў з'яўляецца гемарой. Каб захворванне ўзнікла, павінна быць спалучэнне фактараў.

Як праходзіць захворванне?

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
У хранічным гемароі чатыры стадыі. На першай вузлы не выпадаюць, іх не відаць, яны проста часам ледзь-ледзь крыватачаць. Нязначныя крывацёкі могуць з'явіцца пасля лазні, заняткаў спортам, цяжкай фізічнай працы. На 2 стадыі вузлы не толькі крыватачаць, але і пачынаюць выпадаць падчас дэфекацыі, аднак самі хаваюцца назад.

На 3 стадыі вузлы выпадаюць і назад ужо не хаваюцца, іх даводзіцца «ставіць на месца» пальцам, што непрыемна і балюча. А на чацвёртай і гэта становіцца немагчымым, паколькі вузлы ўвесь час знаходзяцца звонку. Не заўважыць, як кажуць, складана.

Яшчэ адна праява хваробы – востры гемараідальный трамбоз. Яго абывацель можа пазнаць па ўзнікненні «гузоў» на сценках прамой кішкі. Хоць медыкі ў гэтым выпадку будуць гаварыць пра зацвярдзенні гемараідальных вузлоў. Такі стан можа развіцца «з нуля».

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Чалавек схадзіў у лазню, выпіў піва, паеў вострага шашлыка, а раніцай у яго анусе на месцы вузла – цвёрдая балючая «фасоля». Яна прыносіць вялікі дыскамфорт – чалавеку балюча сядзець, а праз некаторы час з-за парушэння кровазабеспячэння на тканках могуць развіцца язвы.

Пры гэтым трамбоз можа працякаць і бессімптомна, калі ўшчыльненне на месцы вузла з'яўляецца, але не баліць.

Калі бегчы да ўрача?

Па словах Сяргея Шахрая, паменшыць верагоднасць развіцця захворвання можна. Напрыклад, не захапляцца вострай ежай, алкаголем, сачыць за якасцю стула, не правакаваць запоры. Аднак самае галоўнае пытанне прафілактыкі – звяртаць на сябе ўвагу і своечасова прыходзіць да ўрача, калі нешта турбуе.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Парадокс нашых людзей у тым, што яны доўга трываюць. У краінах ЕС, у прыватнасці, у Францыі і Германіі, зварот пацыентаў да ўрачоў у пазнейшых стадыях гемарою не больш за 25%. У нас лічбы супрацьлеглыя: у позняй стадыі звартаюцца вышэй за 60%.

Беларускія пацыенты з гемараідальнай хваробай 1-2 стадыі, як правіла, ідуць не ў паліклініку, а ў аптэку за свечкамі, якія прадаюцца без рэцэпту.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Сімптаматычнае лячэнне можа паменшыць клінічныя праявы, зняць запаленне, на нейкі час спыніць крывацёк. Але пасля ўжывання свечак пашыраны вузел у норму ўжо не прыйдзе. Да таго ж, пацыенты не заўсёды атрымліваюць патрэбныя ім свечкі і мазі.

Самастойнае прызначэнне няправільных прэпаратаў, роўна як і выбар лекаў па радзе фармацэўтаў альбо знаёмых, толькі шкодзіць. Бо ў свечак і мазей рознае дзеянне. Адны памяншаюць крывацёк, іншыя анестэзуюць, трэція здымаюць запаленне.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Таму важна глядзець на форму праявы і клініку захворвання, а не давяраць рэкламе. Бо ў продажы няма ўніверсальных свечак.

Цікава, што немалая частка жанчын за першаснай дапамогай пры гемароі звяртаецца да гінеколага. З-за большай даверлівасці, сарамлівасці.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
На жаль, не заўсёды нашы калегі гінеколагі даюць правільную параду. Мы ў гэтым кірунку, як акадэмія, працуем. На курсы павышэння кваліфікацыі па практалогіі, лазернай хірургіі запрашаем гінеколагаў. Бо нельга прымусіць пацыентку, калі яна не хоча, ісці да мужчыны хірурга. А вось навучыць гінеколага паставіць першасны дыягназ і прызначыць кансерватыўнае лячэнне ў выглядзе прыдатнай мазі ці свечак можна.

А калі гэта не гемарой?

Дыскамфорт ў прамой кішцы сігналізуе не толькі аб гемараідальнай хваробе. Болі могуць з'явіцца пры міжпазваночнай грыжы, экзэме, грыбку ў перыанальнай вобласці. Таксама гэта можа сведчыць і пра захворванні страўнікава-кішачнага, урагенітальнага тракта, гінекалагічныя паталогіі.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Пры сумненні лепш лішні раз прыйсці, чым нешта прапусціць. У маёй практыцы за год бывае 7-10 выпадкаў, калі пацыенты доўга лечаць гемарой самастойна, потым прыходзяць на прыём з моцным крывацёкам, а там – рак прамой кішкі.

Вядома, штогадовыя прафілактычныя агляды ў практолага будуць лішнімі. Але адкладаць візіт да ўрача пры з'яўленні відавочных скаргаў па яго частцы – глупства.

Позна ставіць свечкі!

Калі ў вас гемараідальная хвароба, то рана ці позна вы ўсё ж такі запішыцеся на прыём да практолага. Як яе лечаць спецыялісты? 

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
На пачатковых стадыях выкарыстоўваюцца малаінвазіўныя методыкі – лазерная дэструкцыя вузлоў, латакснае лігіраванне. Груба кажучы, вузел спальваюць лазерам або электрычнасцю, то бок фізічна знішчаюць.

Большасць такіх аперацый выконваецца амбулаторна, з мінімальным дыскамфортам для пацыента – да 15 хвілін па часе. А на поўнае аднаўленне спатрэбіцца 3-7 дзён. Пры звароце да ўрачоў на позніх стадыях гаворка ідзе ўжо пра больш сур'ёзную аперацыю са шпіталізацыяй на 5-7 дзён і рэабілітацыяй у амбулаторным рэжыме на працягу месяца.

Гемараідальныя вузлы фарміруюцца ў пэўных сектарах прамой кішкі і анальнага канала. У 80% выпадкаў гэта 3, 7 і 11 гадзін па ўмоўным цыферблаце.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Калі ў пацыента сфарміраваўся вузел «на 7 гадзінах» і яго прыбралі, то спрагназаваць верагоднасць з'яўлення вузлоў у пакінутых двух сектарах на працягу жыцця немагчыма. Бывае, што вузлы, якія ўжо сфарміраваліся, знаходзяцца адразу ва ўсіх сектарах. І калі іх выдаліць, то яны ўжо дакладна не з'явяцца.

Пры гэтым у пацыентаў з не пралечанай гемараідальным трамбозам здараюцца абвастрэнні. Можна згладзіць клінічнае цячэнне хваробы, выкарыстоўваючы свечкі і мазі, аднак у 80% выпадкаў «праблемны» вузел зноў запаляецца.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Таму так важна прыходзіць да ўрачоў своечасова. Бо чым прасцей аперацыя па аб'ёме і працягласці, тым менш ускладненняў, тым лепшы вынік, тым больш камфортна пацыенту і урачу.

Навошта сядзець у тазіку з адварам?

Сумна, але многія пацыенты па-ранейшаму больш ахвотна вераць рэкламе фармкампаній і парадам з інтэрнэту, а не ўрачам.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Часта эфектыўнасць прэпаратаў і метадаў лячэння моцна перабольшваюць. Напрыклад, абяцаюць: «100% вылечым гемарой без аперацыі». Але гэта немагчыма! Нават малаінвазіўныя метады маюць на ўвазе хірургічнае ўмяшальніцтва. Людзьмі проста маніпулююць. І потым яны раззлавана кажуць на прыёме: не ўмееце лячыць без аперацый, так не бярыцеся!

Яшчэ адна катэгорыя беларусаў свята верыць у сілу народнай медыцыны.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Пацыенты гатовыя сядзець у тазіку з адварам ці спрынцавацца. Але навошта? Так, некаторыя травяныя адвары аказваюць супрацьзапаленчае дзеянне, але лячэбнага эфекту ў іх выкарыстанні няма. Максімум - у чалавека наступіць псіхаэмацыйная палёгка, бо ён «лечыцца», нешта робіць.

Аматары «вострых адчуванняў» для лячэння гемараідальнай хваробы выбіраюць гірудатэрапію.

 
Сяргей Шахрай
Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
У тэорыі пры вострым гемараідальным трамбозе п'яўкі могуць паспрыяць разрэджванню крыві. Але навошта класці на запалёны вузел п'яўку, калі можна купіць аптэчную мазь з гепарыну? Акрамя таго, пасля курсу гірудатэрапіі на вузлах фарміруюцца язвачкі. Але калі хочацца прыгод, то можна паспрабаваць.

Калі хвароба зрушылася з месца, з ёй трэба змагацца і ліквідаваць яе ачаг. А не спадзявацца на чароўныя метады без прысутнасці хірурга. Не адкладайце візіт да ўрача, бо гэта ваша здароўе і толькі вы за яго адказваеце!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 117