09.11.2022
09.11.2022

Як антыаксіданты перашкаджаюць старэнню скуры?

logo
Прыгажосць і догляд
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Антыаксіданты – гэта рэчывы, якія дапамагаюць у змаганні з аксідатыўным стрэсам.  Акісляльны (аксідатыўны) стрэс – гэта працэс пашкоджання клетак скуры ў выніку некантраляванага пашкоджання бялкоў, ліпідаў і нуклеінавых кіслот.

Калі разглядаць гэты тэрмін адносна дэрматалогіі, то можна сказаць, што аксідатыўны стрэс прыводзіць да пашкоджання скуры, ад чаго скура робіцца больш цьмянай, губляе тургар, эластычнасць, здаровае адценне, з'яўляюцца маршчыны.

Пра тое, як аксіданты дапамагаюць змагацца з гэтымі праблемамі, і, на якія антыаксіданты варта звярнуць увагу, раскажам у нашым артыкуле.

Антыаксіданты - як яны працуюць і дзе знаходзяцца?

Антыаксіданты 09.11.2022 3

Зазвычай, клеткі самі бароняць сябе з дапамогай антыаксідантаў, якія ў іх саміх ёсць ці ў пазаклеткавай прасторы, якая іх атачае.

Калі скура ў норме, у клетцы і прасторы каля яе ўтрымвацца наступныя антыаксіданты: антыаксідантныя ферменты, тлушчарастваральныя антыаксіданты, вітамін С.

Калі ўнутраныя запасы антыаксідантаў высільваюцца, клеткі не могуць даць рады акісляльнаму стрэсу, а гэта прыводзіць да пашкоджання клеткі.

Дастаткова цяжка адгадаць, якіх пэўных вітамінаў ці ферментаў не хапае клетцы для паўнавартаснай працы ўсіх антыаксідантых сістэм.

Эксперты лічаць, што значна прасцей ужываць тое, што можа падпіхнуць арганізм да самастойнага змагання з акісляльным стрэсам. То бок мэта – дапамагчы скуры дзейнічаць, а не абсталяваць яе максімальна.  Як жа гэта можа быць рэалізавана? З дапамогай цэлага шэрага рэчываў. Некалькі з іх вельмі важныя ў змаганні з акісляльным стрэсам. Гэта актыватары некаторых антыаксідантных ферментаў, таму дапускаць іх дэфіцыту ў арганізме ні ў якім разе нельга.

Як атрымаць прыродныя антыаксіданты?

Цынк 09.11.2022 3 фота

Цынк

Скура ўтрымвае каля 6% агульнай колькасці цынку ў арганізме. Рух цынку па розных тканінах абмежаваны, а «сховішча» цынку ў арганізме няма, таму неперапынная падача цынку з вонкавых крыніц важная для метабалічных патрэб, узросту і аднаўлення тканін.

Суткавая норма спажывання цынку залежыць ад стану здароўя чалавека. Для сталага чалавека трэба ў сярэднім да 15 мг цынку ў суткі.

Але патрэба ў цынку можа расці. Напрыклад, пры цяжарнасці, лактацыі, вялікіх фізічных нагрузках.

Найбольшую колькасць цынку ў пераліку на 100 г прадукту ўтрымваюць:

  • Вустрыцы – 16—40 мг
  • Гарбузовыя семкі – 10 мг
  • Какава-парашок – да 8 мг
  • Мяса – 2—8 мг
  • Кунжут – 7 мг
  • Сланечнікавыя семкі – 5,3 мг
  • Бабовыя – 1—5 мг
  • Аўсяныя крупы – 4 мг
  • Сыр – 3—4 мг

Важна разумець, што з ежы ўсмоктваецца не 100% атрыманага цынку. З прадуктаў харчавання расліннага паходжання застаецца ад 20% да 40% цынку. Гэты факт трэба ўлічваць людзям, якія не ўжываюць ежу жывёльнага паходжання.

Дэфіцыт цынку таксама можа быць злучаны з падвышэннем фізіялагічных патрэб, з парушэннем засвойвання цынку ці яго празмернымі стратамі. Такое адбываецца пры захворваннях кішачніка, нырак, падстраўнікавай залозы, пры атручваннях, пры спажыванні алкаголю. Таму адмыслоўцы нярэдка прызначаюць прэпараты цынку ці біялагічна актыўныя дадаткі, якія ўтрымваюць цынк.

У БАДах ёсць пікалінат цынку, глюканат цынку, сульфат цынку, ацэтат цынку. Але перад ужываннем любых біялагічна актыўных дадаткаў патрэбна пракансультавацца з доктарам. Некаторыя даследаванні паказваюць, што пікалінат цынку мае самую вялікую біядаступнасць у параўнанні з іншымі кампанентамі.

Варта ўлічваць, што пры працяглым прыёме цынку ў вялікіх аб'ёмах, можа назірацца недастатковасць медзі, бо ў кішачніку адбывацца канкурэнцыя за засваенне паміж цынкам і меддзю. А медзь таксама мае вельмі важнае значэнне ў падтрыманні здароўя і прыгажосці, у прыватнасці, скуры.

Засваенне цынку ўскладняецца наяўнасць фітатаў, фасфатаў, кальцыю. Галоўным чынам цынк усмоктваецца з верхняга аддзела худой і ніжняга аддзела дванаццаціпалай кішкі, таму пры дэфіцыце цынку трэба надаць увагу захворванням дванаццаціперснай кішкі.

Селен

Селен 09.11.2022 4

Селен існуе ў дзвюх формах: неарганічны (селенат і селеніт), арганічны (селенаметыанін і селенацыстэін). Абедзве формы могуць быць дыетычнымі крыніцамі селену. Большая частка селена знаходзіцца у форме селенаметыаніна ў тканінах жывёл і чалавека. Менавіта біялагічна актыўныя дадаткі ў форме селенаметыаніна валодаюць самай высокай біядаступнасцю. Арганізм чалавека асвойвае больш за 90% з селенаметыаніна і толькі 50% селену з селеніту.

Суткавая патрэба селену для жанчын складае 55 мкг у суткі, для мужчынаў – 75 мкг у суткі.

Больш за ўсё селена ўтрымваецца ў рыбе і морапрадуктах – ад 20 да 90 мкг на 100 г прадукту, у бразільскіх арэхах – 1530 мкг у 100 г прадукту.

Селенамітыанін можа быць патэнцыйным сродкам прафілактыкі і лячэння фотастарэння скуры (старэнне скуры злучанае з уплывам ультрафіялету). У касметычных мэтах селен найлепей скарыстоўваюць у якасці біялагічна актыўнага дадатку па прызначэнні доктара ў выпадку выяўленага дэфіцыту.

Як і ў выпадку з цынкам, важна падтрымваць адэкватную колькасць селену ў арганізме. Таму што як нястача, гэтак і празмернасць селену можа прывесці да фізіялагічнай дысфункцыі ці захворванняў.

Вітамін С

Вітамін С

Вітамін С выконвае біялагічныя функцыі паскаральніка і аднаўляльніка некаторых абменных працэсаў скуры, папярэджвае фотастарэнне, бярэ ўдзел у сінтэзе калагену, уплывае на сінтэз меланіну – таго самага пігменту, які адказвае за гіперпігментацыю скуры.

Пры гэтым вітамін С бароніць вітамін А ад акіслення. Вітамін А вельмі карысны для маладосці скуры, бо ён праз рэцэптары ядра клеткі стымулюе абнаўленне скуры.

Яшчэ вітамін С узмацняе антыаксідантнае дзеянне вітаміну Е.

Вітамін С не сінтэзуецца арганізмам чалавека, таму патрабуецца дастатковае спажыванне вітаміну С з ежай. Вітамін С усмоктваецца пераважна ў тонкай кішцы.

Захворванні СКТ (язва, захворванне дванаццаціперснай кішкі, запор, дыярэя) зніжаюць засваенне вітаміну С.

Самы багатыя крыніцы вітаміну С на 100 г прадукту:

  • Шыпшына – 1200 мг (сухая), 650 г (свежая)
  • Перац – 250 мг
  • Чорная парэчка – 200 мг
  • Абляпіха – 200 мг
  • Яблык – 165 мг
  • Зялёная пятрушка – 150 мг

Суткавая патрэба вітаміну С для сталага чалавека ў сярэднім складае 90 мг у суткі. Верхні дазволены ўзровень – 2000 мг ці 2 г у суткі. Прафілактычныя дозы складаюць ад 70 да 100 мг у суткі, лекавыя – да 2 г у суткі кароткімі курсамі.

Патрэбна засцярожліва ставіцца да ўжытку вітаміну С. Працяглае ўжыванне у вялікіх дозах можа прывесці да дрэннага ўсмоктвання вітаміну В12. Таму лішак вітаміну С у арганізме не вельмі бяспечны, як можа здацца.

Даследаванні паказваюць, што антыаксіданты, у тым ліку, вітамін С, спрыяюць паляпшэнню колеру скуры і эластычнасці,  станоўча ўплывае на сасуды, робіць іх прутчэйшымі і гладкімі. Гэта дазваляе скуры менш рэагаваць на вонкавыя раздражняльнікі.

Вітамін С мае дзве формы:

  • кіслую (у выглядзе аскарбінавай кіслаты);
  • някіслую (аскарбілфасфат натрыю і аскарбілфасфат магнію).

Самая эфектыўная формула для выраўнощвання і асвятлення колеру твару – чысты вітамін С.

Поліфенолы

Полифенолы 09.11.2022

Поліфенолы – антыаксіданты, якія валодаюць прафілактычным дзеяннем пры шмат якіх захворваннях, у тым ліку, тармозяць старэнне скуры.

Зялёная гарбата з'яўляецца адной з асноўных крыніц поліфенолаў. Запашаныя дадзеныя сведчаць пра тое, што поліфенолы зялёнай гарбаты бароняць скуру ад заўчаснага старэння, якое злучана з ультрафіялетам.

Поліфенолы выяўляюць антыаксідантнае, асвятляльнае, супрацьзапаленчае дзеянне. Асноўным і найболей важным кампанентам зялёнай гарбаты, адказнай за гэтыя біяхімічныя, фармакалагічныя эфекты, з'яўляецца рэчыва EGCg (галат эпігалакатэхіну).

Часты ўжытак зялёнай гарбаты дазваляе арганізму падтрымваць высокі ўзровень поліфенолаў зялёнай гарбаты. Паводле дадзеных даследаванняў поліфенольная сумесь зялёнай гарбаты з высокім паказчыкам EGCg у суткавым дазаванні 800 мг з'яўляецца бяспечнай і добра пераносіцца здаровымі людзьмі.

Калі ёсць патрэба захаваць скуру маладой на доўгія гады, то патрэбна падумаць пра папаўненне дэфіцыту селену, цынку і вітаміну С, калі ён ёсць, і не забывацца пра зялёную гарбату.

Таксама важна помніць, што дадаткі да ежы не заменяць паўнацэннага разнастайнага сілкавання.

https://bel.24health.by/typy-starennya-skury-yak-scerci-uzrost/

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Журналіст. У 2015 годзе скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Маладосць" з 2015 па 2017 год. Была галоўным рэдактарам часопіса "Горад жанчын" 5 гадоў. Цікавіцца тэмамі культурна-асветніцкай тэматыкі, здароўя, харчавання.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Прыгажосць і догляд"