Беларускага мастака Рамана Заслонава ведаюць ва ўсім свеце, яго карціны знаходзяцца ў прыватных і музейных калекцыях практычна на ўсіх кантынэнтах планеты. У Беларусі да яго ставяцца з павагай за любоў да радзімы, якую, дарэчы, мастак ніколі не хавае, і вельмі любяць творы — яркія, рамантычныя, якія захоўваюць у сабе асобны свет чалавечых мар і жаданняў.
Аўтар працуе ў самых розных напрамках творчасці і ўсё часцей здзіўляе аматараў мастацтва смелымі ідэямі. Раман Заслонаў расказаў нашаму карэспандэнту, як адносіцца да крытыкі і чаму не жадае рэгістравацца ў сацыальных сетках, а таксама падзяліўся асаблівасцямі жыцця на дзве краіны.
— Нядаўна гартала ленту інстаграма і затрымала позірк на меркаванні сваёй знаёмай, якая напісала, што ёй вельмі падабаюцца вашы карціны, аднак людзі старэйшага пакалення даволі часта іх крытыкуюць. Ці згодны вы з гэтым?
— Мне, безумоўна, прыемна, што маладому пакаленню падабаюцца мае работы. Але я не магу сказаць, што іх крытыкуюе менавіта старэйшае пакаленне. Вядома, бываюць людзі, якім яны нецікавыя, бывае і наадварот, але нельга абагульняць.
Калі некалькі гадоў таму адкрывалася мая выстаўка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, я прачытаў кнігу водгукаў, з негатыўных было толькі некалькі, усе астатнія былі цёплыя, станоўчыя. Я лічу, што мастак у прынцыпе не можа падабацца ўсім. У мяне ёсць меркаванне наконт крытычных выказванняў.
Раней, калі людзям, штосьці не падабалася, яны пісалі сваё меркаванне на платах, цяпер жа людзі таксама пішуць, толькі ў сацыяльных сетках, ці ў кнізе водгукаў, але заўсёды ананімна. А пасля спакойна вітаюцца з табой, як лепшыя сябры. З гэтай пазіцыі я не зарэгістраваны ні ў воднай з сацыяльных сетак. Мне здаецца, што меркаванне трэба выказваць асабіста, гледзячы ў вочы свайму апаненту.
— Вы прыйшлі да фігуратыўнага жывапісу ў дзевяностых гадах, і з таго часу ваш стыль стаў вельмі пазнавальны. На ваш погляд, дасягнуць індывідуальнага аўтарскага стылю — гэта і ёсць поспех для творцы?
— На мой погляд, у мастацтве немагчыма існаваць без аўтарскага стылю. Мастака павінны пазнаваць, але пошукі стылю не з'яўляюцца, асабіста ў мяне, самамэтай. Галоўнае, каб мастаку было, што сказаць людзям або разабрацца самому з сабой, са сваімі ўнутранымі супярэчнасцямі і канфліктамі. Унікальны выпадак Пабла Пікаса, які ўсё жыццё знаходзіў розныя стылі і сам жа іх вынаходзіў. Гэта быў чалавек, у якім жыла творчасць, які сам сябе пастаянна перакройваў, і яго немагчыма было спыніць
Мне таксама было складана. Спачатку мастацкая школа — чатыры гады, пасля шэсць год Академіі мастацтва, а пасля яшчэ тры гады творчых майстэрняў Акадэміі мастацтваў СССР пад кіраўніцтвам Міхаіла Савіцкага, якія вельмі запомніліся атмасферай.
— Як у вас асабіста складваліся адносіны з Міхаілам Савіцкім? Ёсць падазрэнні, што ваша падача творчасці, верагодна, была яму не блізкая?
— Чалавек ён быў складаны, але вялікі мастак, які ўвайшоў у гісторыю беларускага, савецкага і сусветнага мастацтва. Так, крытыка з яго боку была, але я ўсё роўна імкнуўся рабіць тое, што хацеў. Пасля навучання мы сустракаліся некалькі разоў у горадзе. Гэтыя сустрэчы я добра памятаю. Я і Міхаіл Андрэевіч у размове прыйшлі да высновы, што час змяніўся, і змяніліся таксама адносіны паміж мастакамі. Сустракаючыся праз многія гады, мы размаўлялі адзін з адным менавіта як мастакі. Ён свае заўвагі ў дачыненні да мастакоў майго пакалення праз прызму гадоў успрымаў таксама па-іншаму.
— Некалькі гадоў таму ў інтэрв'ю аднаму выданню вы сказалі, што пакуль займаецеся жывапісам, але можа калісьці прыйдзеце да інсталяцыі. У выніку прыйшлі, і на сённяшні дзень у вас шмат праектаў, звязаных з рознымі напрамкамі творчасці ...
— Напэўна, можа здацца, што ў маёй творчасці адбываюцца рэзкія павароты. На самай справе ў мяне ніколі не было спантанных праектаў. Напрыклад, дыпломная праца мая — гэта серыя пейзажаў, прычым напісаных з натуры. Да гэтага часу адзін з пейзажаў знаходзіцца ў кабінеце ў рэктара Акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны. У той час у акадэміі было актуальна ствараць сюжэтныя карціны, я сабе шчыра прызнаўся, што ў кампазіцыі не моцны, а вось у пейзажы я нешта мог сказаць. Дарэчы, магчыма, я калі-небудзь зраблю выстаўку сваіх пейзажаў, пакажу тое, што даўно забылася.
Часта спрабую сябе ў канцэптуальных праектах. Той жа даўні праект «Стол», у якога тры аўтары — я, Віктар Лабковіч и Сяргей Талыбаў. Мне вельмі спадабалася працаваць з відэа-артам, аб’ядноўваць яго разам з інсталяцыяй.
— Паколькі больш дваццаці гадоў вы жывеце і выстаўляецеся ў двух краінах — у Беларусі і ў Францыі, у якой з краін вам усё ж такі камфортней?
— Насамрэч, камфортна мне і тут, і там. Але пытанне ў тым, што пэўны перыяд жыцця большую частку я знаходзіўся ў Францыі, і ў мяне ніколі не было адчування, што я перамясціўся ў іншую прастору. Проста цэнтр інтарэсаў быў не ў Мінску, а ў іншай краіне. Але сутнасць чалавека памяняць немагчыма. Захоўваецца гістарычная памяць, якая аб'ядноўвае людзей. Я на практыцы гэта правяраў, калі ў іншай краіне сустракаеш чалавека нават не абавязкова з Беларусі, а з любой краіны былога Савецкага Саюза, дзякуючы таму, што мы ўспрымалі адны і тыя ж фільмы, кнігі, літаратуру, з гэтым чалавекам не трэба ніякіх падрыхтоўчых размоў, з ім можна размаўляць адразу пра многае, і ён цябе будзе разумець. Напрыклад, я не хадзіў у французскую школу ў дзяцінстве і не слухаў іх папулярныя музычныя хіты. Я выдатна ведаю французскую мову, добра на ёй размаўляю, але я не стаў сапраўдным французам ад гэтага.
Мне здаецца цяпер такі час, калі мастак не можа быць толькі мастаком ў межах сваёй краіны. Глабалізацыя ў мастацтве вельмі моцная. У канцы дзевяностых мне таксама было цікавей выстаўляцца ў Францыі, чым у нас. Бо стаўленне там да мастакоў было іншае. У сваёй краіне мы былі нікому не патрэбнымі маладымі аўтарамі, якія проста выжывалі, а там я мог выстаўляцца, да мяне ставіліся сур'ёзна, пра мяне пісалі французскія газеты.
Да Беларусі ў мяне асаблівае стаўленне. Я вельмі люблю сваю краіну. І заўсёды стаўлюся сур'ёзна да арганізацыі тут сваіх праектаў. Калі рабіў выстаўку некалькі гадоў таму, у мяне была вялікая цікавасць да рэакцыі гледача. І я не чакаў, што на яе прыйдзе такая вялікая колькасць людзей.
— У вашых работах часцяком прысутнічае жаночы вобраз. Ёсць адчуванне, што вы малюеце аднаго чалавека, трансфармуючы яго з карціны ў карціну
— На самай справе — гэта не адзін вобраз. Рысы кожнай з намаляваных жанчын фарміраваліся на працягу доўгага часу. Рудавалосыя, русыя прыгажуні дапамагаюць мне адлюстраваць настрой. Жаночы вобраз — мая візітная картка. З дапамогай іх мне атрымоўваецца ствараць патрэбную атмасферу карціны. Цікава і характэрна тое, што мае творы выклікаюць у гледача не заўсёды адназначную і падобную рэакцыю. Глыбіня мастака і яго значнасць залежыць ад таго, ці выклікаюць яго работы адназначнае бачанне. Не хочацца ствараць плакаты, сэнс якіх проста счытваецца. Мне здаецца, сёння гэта нікому не цікава.
У мяне былі выпадкі, калі я пісаў карціну, і яна мне здавалася настолькі зразумелай і яснай, што я не мог у прынцыпе прадставіць нейкага іншага меркавання гледача, але людзі прымудраліся прачытаць і ўбачыць у іх абсалютна іншую тэму. Такія сітуацыі мяне заўсёды натхняюць, таму што гэта значыць, што ў работах ёсць не адно дно, яны шматузроўневыя. І ў гэтым мая задача як мастака.
— Ваш праект «Стол» прымаў удзел у 57-ай Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва, і прадстаўляў там нашу краіну. Раскажыце, як ён быў ацэнены міжнароднай мастацкай супольнасцю?
— Першая станоўчая адзнака нашага павільёна прагучала з вуснаў членаў прэстыжнага міжнароднага журы яшчэ да афіцыйнага адкрыцця біенале. У першыя ж дні працы біенале найстарэйшы італьянскі часопіс па мастацтве «Kyos» надрукаваў артыкул пра маю творчасць.
Дорага каштуюць словы пра глыбіню праекта такіх прызнаных ва ўсім свеце яркіх прадстаўнікоў сучаснага мастацтва як Yee Sookyung з Паўднёвай Карэі і Dawn Kasper з ЗША. Надоўга запомніліся цёплыя размовы і абмеркаванне праекта з Ernesto Neto (Бразілія).
Ёсць у невялікай вёсцы Шклоўскага раёна Старыя Стайкі асаблівая прыцягальнасць. Тут спрадвеку гучаць легенды пра цудоўнае ўзнікненне мураванай капліцы і гаючай крыніцы на беразе рачулкі Святочніца, прытоку Дняпра.
Крыніцу называюць так, як і рэчку, а яшчэ Барысаглебскай або Крыніцай Барыса і Глеба. Паводле павер’я, вада з яе лекуе бясплоддзе.
Як дабрацца?
На захад ад цэнтральнай вуліцы вёскі Старыя Стайкі ідзе сцяжынка, якая на схіле ўзгорка заканчваецца драўляным сходнікам да крыніцы. Шырыня°/Даўгата° 54.28525/30.29066.. Каардынаты могілак, дзе месціцца капліца: 54.2868934/ 30.2863964.
Кажуць, што назва вёскі Старыя Стайкі пайшла ад таго, што даўней людзі тут сяліліся як бы стайкамі: побач з бацькамі стараліся пабудаваць хату дзеці і весці гаспадарку разам. Таму з асаблівай павагай ставяцца ў вёсцы да мінуўшчыны. А яна тут багатая ды авеяная легендамі. Старыя Стайкі згадваюцца ў архіўных дакументах з 1670 года ў складзе Гарадзецкага войтаўства Капыскага графства Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У забудове паселішча захавалася шмат архаічных дэталяў.
Вокны хат адметныя надзвычай прыгожымі белымі ліштвамі і аканіцамі. На паклоннай гары на пагосце — старадаўняя белакаменная мураваная капліца, у якой нібыта пахаваны князь Барыс разам з яго багаццямі. Кажуць, што сярод таго скарбу нібыта меўся і залаты меч. Ёсць і іншыя старажытныя паданні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Захаранка, або Гаспадыня лясных крыніц
Так, адно з іх гаворыць, што ў капліцы на могілках пахаваныя князі Барыс і Глеб. Паводле іншага, калісьці даўно на чоўне па Дняпры плылі два князі-браты. Былі яны вельмі багатыя і везлі з сабой шмат залатых прылад. Неяк паміж імі ўсчалася спрэчка. Загневаўся адзін з братоў і забіў другога, якога звалі Барыс. Забойца паклаў нябожчыка на беразе, але добрыя людзі пахавалі яго на могілках, а замест крыжа ўзвялі капліцу. Пасля забойства Глеб нібыта хаваўся пяць гадоў і жыў на крыніцы. Згодна з другім варыянтам падання, па Дняпры на кірмаш плыў купец з сынам Барысам, які захварэў і памёр. Купец даплыў да Старых Стаек, дзе і вырашыў яго пахаваць. У магілу ён паклаў залаты меч і шмат каштоўнасцяў, а ў памяць пра сына збудаваў капліцу.
Ёсць і паданне, паводле якога, сюды па Дняпры перавезлі мошчы забітага пад Смаленскам князя Глеба. Яшчэ адзін варыянт легенды распавядае, што пад капліцай пахаваныя парэшткі святых благаверных князёў Барыса і Глеба, дастаўленыя сюды па Дняпры. Гэта зусім не адпавядае гістарычнай праўдзе. Але менавіта свята, якое штогод адзначаюць у гонар гэтых святых, стала галоўнай мясцовай урачыстасцю.
Яшчэ адна гісторыя, звязаная з каплічкай. Двое мужыкоў з суседняй вёскі вырашылі праверыць, ці сапраўды пад ёй закапаны скарб, у тым ліку і згаданы ў легендах залаты меч. Узброіўшыся ламамі, яны сталі дзяўбці каменную падлогу капліцы. Іх спынілі жыхары Старых Стаек і з ганьбай пагналі скарбашукальнікаў прэч. Але неўзабаве мужыкоў напаткала больш суворая кара. Адзін патануў у Дняпры, а другому стала блага з сэрцам проста на могілках, і выратаваць чалавека не ўдалося. Мясцовыя сцвярджаюць, што святое месца абараняюць духі святых Барыса і Глеба, як і саму вёску.
Культ святых Барыса і Глеба на тэрыторыі Усходняй Еўропы існуе ўжо каля тысячы гадоў. Князі Барыс і Глеб, у хрышчэнні Раман і Давыд, былі малодшымі сынамі князя Уладзіміра Святаславіча. Паводле летапісных дадзеных, іх забіў зводны брат Святаполк Акаяны, каб пасля смерці князя Уладзіміра захапіць уладу. У пачатку 1070-х гадоў Барыс і Глеб першымі на ўсходнеславянскіх землях былі кананізаваныя.
Многія храмы і другія святыні прысвячаліся гэтым святым. Па народным календары, дзень Барыса і Глеба адзначаецца 15 мая і асабліва 6 жніўня. Менавіта 6 жніўня лічыцца надыходам жніва. У гэты дзень раней забаранялася рабіць цяжкую працу. Лічылася, што парушальнікам забароны пагражае калецтва, а жывёле, якая спажывала скошанае ў гэты дзень сена — хвароба і нездаровы прыплод. Гэты дзень лічыўся апошнім днём для купання.
Крыніца ў Старых Стайках з даўніх часоў была паклоннай. Тут прабіваліся тры ключы. Старажылы мяркуюць, што капліца і крыніца паміж сабой неяк звязаныя. Па іх сведчаннях, да 1930-х гадоў над крыніцай стаяла драўляная капліца з крыштальным крыжам усярэдзіне. І нават у пасляваенны час яны захоўваліся. Але потым крыж кудысьці знік. Толькі ляжыць побач вялікі закладны камень.
Святая крыніца і камень-следавік на Камянеччыне
У канцы ХХ стагоддзя крынічку пачалі аднаўляць, а калі паставілі жалезабетонныя кольцы, гідралагічны рэжым быў парушаны, і адзін з ключоў прабіўся на беразе ракі.
У жыватворнасці крынічнай вады мясцовыя людзі пераконваліся неаднаразова. Нямала выпадкаў, калі дапамагала яна ад бясплоддзя. А аднойчы пра сваю неардынарнасць крынічка заявіла своеасаблівым чынам. Калодзеж, які вяскоўцы добраўпарадкавалі на месцы ключа, што б’е з-пад зямлі, перыядычна трэба чысціць. І рабіць гэта, паводле традыцыі, павінна ўдовая жанчына. Але аднойчы на такую працу напрасілася дзяўчына, як потым высветлілі вясковыя дазнаўцы, не зусім строгіх паводзін. Маладая асоба спрытна і хутка справілася з працай. Але, калі на свята Барыса і Глеба людзі, як звычайна, прыйшлі да крыніцы, яна была без вады. З таго часу падобныя памылкі старастайкаўцы не дапускаюць.
На 6 жніўня тут збіраюцца жыхары не толькі Старых Стаек, але і з усяго наваколля, Шклова, Оршы, Магілёва ды іншых гарадоў. Дзесяцігоддзямі рытуал свята не змяняецца. Спачатку адбываецца богаслужэнне каля капліцы на могілках. Пасля вернікі па традыцыі накіроўваюцца хрэсным ходам на святую Барысаглебскую крыніцу, дзе служаць вадасвятны малебен.
Не дзіўна, што ў Старых Стайках да жнівеньскага свята рыхтуюцца, як да ніякага іншага. Без прымусу вясковыя вуліцы і двары ў гэтыя дні ўражваюць чысцінёй. У дамах гаспадыні наводзяць парадак. А на гулянне апранаюцца ў самае лепшае адзенне.
А вы ведаеце, што на Барысаўшчыне сярод забалочаных тэрыторый на беразе невялікай ракі Сха жыве сваім ціхім жыццём вёсачка з мілай назвай Крынічкі, вядомая святой крыніцай, якая «размаўляе», і каменным крыжам?
Калі дакладна, крынічак тут шмат, і ўсе яны выцякаюць з-пад гары, на якой калісьці стаяла царква, а цяпер на яе месцы крыж. Вада тут рэдкай чысціні. І людзі спрадвеку набіралі яе, асвячоную ў пэўныя святы, каб «адмыцца» ад хвароб.
Як дабрацца?
Патрапіць да крынічак лепш за ўсё праз вёску Старое Янчына. Ехаць трэба да вёскі Паўлаўцы і павярнуць направа. Праз 5 км будзе вёска Крынічкі, а далей па лясной дарозе вы патрапіце ў вёску Краўцова Ніва. Пасля маста праз раку Сха трэба павярнуць на поўнач, дзе праз 1 км будзе ЛЭП, а праз 500 м з’езд налева – на захад.
Вёска Крынічкі ў Барысаўскім раёне да 1964 года мела назву Пупелічы. Паводле архіўных дакументаў гэты населены пункт існаваў ужо ў ХVII стагоддзі. Цяперашнюю назву вёска атрымала ад святых крынічак, якія знаходзяцца ў вярхоўях ракі Сха, у трох кіламетрах ад вёскі, у лесе.
Існуе цікавая легенда пра ўзнікненне крыніц. У старажытнасці на іх месцы нібыта стаяў храм. З нейкай прычыны ён апусціўся пад ваду, пасля чаго тут з’явілася шмат ключоў. Калі будаваўся манастыр у Барані, сюды прыехалі святары і правялі абрады асвячэння. У тым месцы, дзе б’юць ключы, паставілі крыж, зрабілі паветку.
Тут жа, ва ўрочышчы Акопы, размяшчаюцца помнікі археалогіі – гарадзішча ранняга жалезнага веку і старажытныя пахаванні – курганы. Дваццаць насыпаў вышынёй да паўтара метра і дыяметрам да дзесяці метраў распачынаюцца непасрэдна ад гарадзішча. Датуюцца яны ІХ – ХІІ стагоддзямі. Курганы і крыніцы, якія знаходзяцца ў глыбокім яры за гарадзішчам, утвараюць разам з ім адзіны археалагічны комплекс на беразе ракі Сха.
Як распавядаюць старажылы, даўней тут, у лесе пад гарой, была адна вялікая бурлівая крыніца, якая часамі біла ўверх фантанам ажно на два метры. Узгадваюць, што гул у ціхае надвор’е быў добра чуваць у саміх Пупелічах. Бяспрэчна, такое надзвычайнае месца вабіла да сябе людзей. На месцы асноўнай крынічкі здаўна ставілі і аднаўлялі каплічку, на сценах якой вісела шмат абразоў. На падлозе рабілі спецыяльную адтуліну, праз якую бралі ваду.
Традыцыя шанавання ўрочышча каля крыніц апісаная ў гістарычных дакументах. Так, на пачатку ХІХ стагоддзя згадваецца Пупеліцкая Ільінская крыніца, якая належала Бараньскай Пакроўскай царкве. У тыя часы ў дзень святога Іллі (2 жніўня) тут збіралася па некалькі тысяч паломнікаў. Яны пакідалі шмат грошай ды ахвяраванняў, якія ішлі на карысць бліжэйшых храмаў.
Іншыя архіўныя дадзеныя сведчаць, што ў канцы ХІХ стагоддзя водасвяцці тут адбываліся два разы на год: у дзень пакутніка Георгія – 6 мая (па народным календары – на Юр’я), а таксама ў дзень Раства Багародзіцы – 21 верасня (па народным календары – на Багач). Кажуць, што людзей збіралася дужа шмат, ладзіліся кірмашы. Існавала трывалая традыцыя праводзіць тут хрэсьбіны.
Дарэчы, тая даўняя традыцыя і стала асноўнай прычынай змагання ў свой час савецкай улады з крыніцай. Таму яшчэ да вайны яе знішчылі. Але ўжо ў час Другой сусветнай вайны крыніцу аднавілі. У 1953 годзе побач на ўзгорку пабудавалі драўляную царкву, якая ў тых умовах не магла доўга прастаяць – праз колькі год яе спалілі. Крыху пазней валунамі засыпалі крыніцу. Засталіся толькі невялікія плыні, але вада вакол пастаянна прабівалася, і з цягам часу крынічка аднавілася сама сабой.
Сёння ў крыніцах ўтвараюцца водна-пясчаныя плыні, якія ўвесь час перамяшчаюцца ў межах крыніц. Узнікае ўражанне, што яны жывыя і як быццам рэагуюць на моц гукаў каля яе. Калі голас гучыць гучна або чалавек пляскае ў далоні, то і крыніца актывізуецца і нібыта варушыцца. Нездарма яе называюць “Гаваркія ключы”. Сярод вернікаў лічыцца, што пагаварыўшы з ключамі можна пазбавіцца ад душэўных недамаганняў, змыць «кепскае вока», або «умыць» – гэта значыць прымусіць сябе прызнаць няправым адносна чалавека, які несправядліва цябе пакрыўдзіў – дараваць яму.
У пачатку 1990-х гадоў крыніцу добраўпарадкавалі, паставілі крыжы, пабудавалі каплічку. Падлога ў ёй, як і раней, займае толькі частку плошчы. Астатняя – гэта адтуліна, якая зроблена для зручнасці набору вады. Хадзіць да святой крынічкі сталі найбольш на Тройцу – па праваслаўным абрадзе. Хаця наведваюцца і ў іншыя дні. Пакідаюць падарункі, грошы. Раней іх кідалі проста ў плынь. Але вада іх выкідвала ў ручай. Цяпер падарункі замацоўваюць на крыжы капліцы.
Мясцовыя жыхары вазілі крынічную ваду на праверку – яна аказалася чыстай, не мае паху і смаку, можа захоўвацца без змен на працягу года. З 1998 года крыніца афіцыйна ўключаная ў склад мясцовага гідралагічнага помніка. 21 ліпеня 2014-га яна была асвечана.
Апроч крынічкі ёсць тут яшчэ адна славутасць. За вёскай сярод узаранага поля стаіць вялізны каменны крыж, напалову ўрослы ў зямлю. Ён з’яўляецца культурна-гістарычнай каштоўнасцю. Мясцовыя людзі святыню настолькі шануюць і паважаюць, што не наважваюцца нават чапаць. Наконт «чапаць» тут існуе вельмі цікавае, ужо сучаснае, паданне, якое вам распавядзе кожны жыхар Крынічак і навакольных вёсак.
Расказваюць, што пасля вайны аралі поле, і адзін з трактарыстаў вырашыў прыбраць гэты каменны крыж і перацягнуць яго да сябе на двор. Пасля гэтага трактарыст адчуў сябе блага, яму штоноч сніўся сон, дзе крыж казаў з дакорам: «Чаму ты мяне сцягнуў? Вярні мяне на месца!» Нарэшце мужчына не вытрымаў, адвёз крыж на месца і паставіў так, як ён і стаяў. На наступны дзень трактарыст ачуняў, а камень болей яму ў снах не з’яўляўся.
З таго часу каменны крыж стаіць тут, людзі часта прыходзяць да яго памаліцца і зрабіць ахвяраванні. Многія вераць, што калі прыкласціся да каменя, то іх мары здзейсняцца…
Раней мы ўжо распавядалі пра карысныя ўласцівасці кавы і яе ўплыў на арганізм. Цяпер жа давайце пагаворым пра яе самы вядомы замяняльнік.
Цыкорый – дзіўная расліна, якая мае шмат карысных уласцівасцей, хоць аматары дачнага жыцця, сутыкаючыся з ёй на сваім участку, з лёгкасцю могуць зблытаць яе з пустазельнай раслінай.
Асаблівую папулярнасць у Еўропе цыкорый набыў у 18 стагоддзі, калі ў Германіі садоўнік з Цюрынгіі зрабіў напой з кораня гэтай расліны, які пачаў выкарыстоўвацца як альтэрнатыва кавы. Хоць кошт яго быў вялікі, еўрапейцам ён палюбіўся за незвычайны смак і водар.
Вырошчваць цыкорый ў Беларусі і Расіі пачалі ў 17-18 стагоддзях. Выкарыстоўваўся ён не толькі для ўласных патрэб, але і ў якасці экспартнага прадукту. Так, з 1889 года і аж да пачатку Першай сусветнай вайны штогод з Расіі адпраўлялі 400 пудоў сухога кораня.
Існуе дзве разнавіднасці расліны: цыкорый звычайны (корань якога выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі напою) і салатны (у ежу ўжываецца яго лісце).
Сёння цікавасць да цыкорыя адрадзілася, і ў гэтым матэрыяле мы пагаворым пра ўсе вартасці, недахопы і спосабы прыгатавання гэтай расліны.
Карысць цыкорыя для арганізма звязана, у першую чаргу, з яго складам. Так, напрыклад, значнае ўтрыманне ў ім інуліну (50-70%), які выкарыстоўваецца ў якасці цукру, дае магчымасць без шкоды для здароўя ўжываць напой з цыкорыя людзям з цукровым дыябетам. З аднаго боку, ён салодкі ад прыроды, а з другога – не павышае ўзровень глюкозы ў крыві. Акрамя таго, інулін спрыяе нармалізацыі працы страўнікава-кішачнага тракта, зніжэнню ўзроўню халестэрыну.
Часта корань цыкорыя выкарыстоўваюць у якасці замяняльніка кавы, бо па смаку і колеру яны падобныя. Але вось кафеіну ў ім няма, так што напой з гэтай расліны можа выкарыстоўвацца людзьмі, якія маюць сардэчна-сасудзістыя захворванні.
Несумненную карысць ужыванне цыкорыя нясе людзям з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы: спрыяе пашырэнню сасудаў, здыманню прыступаў тахікардыі, зніжэнню артэрыяльнага ціску.
Вядомы і станоўчы ўплыў адвараў і настоек з цыкорыя ў лячэнні захворванняў скуры, запаленняў, гаенні ран. Багаты напой вітамінамі В, С, мікраэлементамі (жалеза, калій, фосфар, магній, кальцый). Дзякуючы гэтаму да станоўчых эфектаў цыкорыя можна аднесці заспакаяльнае дзеянне на нервовую сістэму, павышэнне жыццёвага тонусу і настрою, прафілактыку анеміі.
Цыкорый спрыяе нармалізацыі працы печані, выводзіць камяні з жоўцевага пузыра і таксіны з крыві.
Для ўмацавання цяглічнай сістэмы вачэй карысны своеасаблівы кактэйль, які складаецца з соку морквы, пятрушкі і цыкорыя.
Як такіх супрацьпаказанняў да ўжывання цыкорыя няма, але яго трэба з асцярожнасцю піць людзям, якія пакутуюць ад:
Асцярожнымі трэба быць людзям, якія маюць у анамнезе варыкознае пашырэнне вен, захворванні сасудаў, гемарой, трамбафлебіт, астму, бранхіт, хранічны кашаль. З-за высокага ўтрымання вітаміну С цыкорый можа стаць прычынай абвастрэння алергіі.
Пры адначасовым ужыванні яго з антыбіётыкамі можа зніжацца іх усмоктвальнасць у страўнікава-кішачным тракце. Таму лепш не спалучаць іх адзін з адным.
Асаблівую ўвагу трэба надаць якасці прадукту. Так, пры нізкай якасці сыравіны нядобрасумленныя вытворцы могуць дадаваць яблычны пекцін замест інуліну, штучна ўзбагачаць напой вітамінамі.
Часцей за ўсё корань цыкорыя выкарыстоўваюць у ежу ў адным з трох відаў:
У вадкім цыкорыі, дзякуючы асаблівасцям вытворчасці, захоўваецца вялікая колькасць карысных рэчываў. Акрамя таго, менавіта ў гэтым выглядзе яго зручней за ўсё захоўваць. Як жа вырабляюць вадкі цыкорый?
На першым этапе вытворчасці адбываецца экстракцыя (выманне) карысных рэчываў з кораня расліны, якія і надаюць смак і водар напою. Гэты працэс паўтараецца некалькі разоў. Кожны раз у якасці зыходнага прадукту бярэцца выцяжка, атрыманая на папярэднім этапе экстракцыі. Пасля некалькіх цыклаў атрымліваецца вялікая колькасць вады, якая не ўтылізуецца, а выпарваецца пры дапамозе спецыяльнай устаноўкі. І толькі пасля заканчэння ўсіх гэтых маніпуляцый атрымліваецца вадкі экстракт цыкорыя.
Першыя этапы вырабу распушчальнага цыкорыя падобныя на вытворчасць вадкага. Спачатку адбываецца экстракцыя карысных рэчываў з кораня расліны, але замест выпарвання вадкасці выконваецца распыляльная сушка. У выніку лішняя вада сыходзіць, а ў сухім астатку атрымліваецца парашок цыкорыя.
Растваральны цыкорый пераборлівы да ўмоў захоўвання. Пры павышанай вільготнасці адбываецца яго акісленне са стратай карысных уласцівасцей і ўтварэнне камякоў. Таму перавагу варта аддаваць вакуумнай упакоўцы, якая перашкаджае пранікненню вільгаці.
Молаты (або смажаны) цыкорый – найбольш натуральны, карысны, смачны і духмяны з усіх відаў цыкорыя. Як вынікае з назвы, для яго вырабу корань расліны здрабняюць і абсмажваюць. Уласна, гэта і ёсць уся апрацоўка.
У аснове падрыхтоўкі любога віду напояў ляжыць працэс заварвання. Для гэтага 1-3 чайныя лыжачкі цыкорыя (у залежнасці ад уласнага выбару) варта заліць 200 мл кіпеню і даць настаяцца 10 хвілін.
Паколькі адметнай асаблівасцю напояў з цыкорыя з'яўляецца характэрная гарчынкай, можна нейтралізаваць яе лыжачкай цукру. Але даданне падсаладжальнікаў зусім не абавязковае, бо сам па сабе напой салодкі (утрымлівае інулін).
Можна дадаць малако або вяршкі. Але памятайце, што гэта зробіць напой больш каларыйным. Некаторыя аматары дадаюць мёд, цытрыну, шыпшыннік. Усё гэта толькі павялічвае карысць напою і дае дадатковы зарад вітаміну С для ўмацавання імунітэту.
Калі па медыцынскіх паказаннях вам забаронена ўжываць каву і напоем з цыкорыя вы б хацелі яе замяніць, спачатку можа паўстаць расчараванне ў смакавых якасцях, якія ў выпадку цыкорыя не такія яркія і насычаныя. Для таго, каб прывыкнуць, можна дадаваць да цыкорыя каву ў суадносінах 5:1.
Пры выбары вадкага цыкорыя ўважліва чытайце этыкеткі. Акрамя самога кораня там можа ўтрымлівацца мноства непатрэбных дадаткаў.
У дзень можна піць па 1-2 кубкі цыкорыя – гэта бяспечная норма для арганізма.
Цяжарная жанчына падыходзіць да пытання ўжывання ежы з асаблівай увагай, нярэдка адмаўляючыся ад любімых прадуктаў дзеля здароўя малыша. Але мы вас парадуем: цыкорый можна ўжываць падчас цяжарнасці. Ён становіцца незаменным памочнікам для будучых мам, якія прызвычаіліся да кавы, бо смак напою падобны да кавы, але пры гэтым не ўтрымлівае кафеіну.
Такія карысныя ўласцівасці цыкорыя, як паляпшэнне стрававання, ліквідацыя пякоткі і запораў, заспакаяльнае дзеянне на нервовую сістэму, паскарэнне ўтварэння эрытрацытаў, вывядзенне таксінаў з арганізма, робяць яго вельмі карысным напоем для будучай мамы.
Памятаеце толькі пра тое, што ёсць некаторыя супрацьпаказанні да ўжывання цыкорыя пры цяжарнасці: у суткі можна выпіваць не больш за два кубкі.
Дзецям даваць напой з цыкорыя таксама можна (лепш за ўсё з трох гадоў, але не раней за год). Хоць у некаторых выпадках ён можа прызначацца як прафілактычны сродак супраць хвароб страўнікава-кішачнага тракта, сасудаў, нервовай сістэмы, а таксама зніжанай масы цела. Цыкорый дапамагае рэгуляцыі цыркадных рытмаў у дзяцей.
У дзень палутарагадоваму дзіцяці можна даваць не больш за 100 мл напою, пасля двух гадоў дозу можна павялічыць да 200 мл.
Выкарыстоўваюць корань цыкорыя і для пахудзення. Ужыванне двух кубкаў напою ў дзень дапаможа палепшыць абмен рэчываў, актываваць рост карыснай мікрафлоры ў кішэчніку, узмацніць адчуванне насычэння, знізіць узровень інсуліну ў крыві.
Цыкорый ужывалі ў ежу яшчэ ў Старажытным Егіпце і Рыме як у выглядзе салаты, так і ў якасці лекавага сродку. Рымляне выкарыстоўвалі цыкорый у якасці сродку, што нармалізуе страваванне, а егіпцяне – як антыдот ад атруты змей і павукоў.
Віктар Маркавец (1947-2013) належыць да тых айчынных мастакоў і дзеячаў культуры, заахвочвальным матывам творчасці якіх з’яўляецца цікавасць да нацыянальнай гісторыі, культуры, фарміравання, развіцця нацыянальнага стылю.
Ураджэнец Докшыц, ён рос у асяроддзі «нацыянальнага космасу» — людзей, іх узаемаадносін, спраў, побыту, народнага мастацтва. У жніўні споўнілася 75 год з дня нараджэння мастака.
Віктар Маркавец пакінуў пасля сябе багатую спадчыну. Партрэт, пейзаж, нацюрморт — працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Мастак быў вучнем народнага мастака Беларусі І.В. Ахрэмчыка, ствараў таленавітыя работы, і, безумоўна, пакінуў сваё ўнікальнае слова ў гісторыі беларускага мастацтва.
Майстар працаваў у галіне адроджанага традыцыйнага народнага маляванага дывана, так званай «маляванкі», напісаў вялікую колькасць рознапланавых работ на мяжы традыцыйнага і прафесійнага, станковага і прыкладнога мастацтваў.
У 1980 годзе за шэраг карцін мастак быў узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола — і гэта было прызнанне сапраўднага поспеху маладога майстра, які ствараў кампазіцыі з гарманічным спалучэннм лірыкі, рамантызму і не пазбаўленых драматызму падтэксаў.
Ад механіка да ілюстратара. Гісторыя прафесійнага шляху Валерыя Слаука
Незвычайным досведам злучэння філасофскай думкі і станковага жывапісу з'яўляецца шэраг праектаў Віктара Маркаўца пачатку 1990-х гадоў. Арыгінальныя кампазіцыі, якія аб'ядноўваюць абстрактны і выяўленчы пачатак, ўяўляюць сабой візуалізацыю ідэй, эмоцый, сумяшчаючы часам парадаксальна філасофскае і жыццёвае, агульначалавечае і нацыянальнае.
Важным перыядам для Віктара Пятровіча з’яўлялася работа па роспісу цэркваў у Докшыцах, вёсцы Сітцы Докшыцкага раёна, старажытным Заслаўі, дзе майстар пражыў апошнія 25 гадоў.
Зразумець слова мастака, у думках прайсці разам з ім па месцах вечнай памяці, акунуцца ў асноўныя матывы жыцця і творчасці, паспрабаваць увайсці ў дыялог з ім — асноўная мэта гледача, які ўсё ж такі вырашыць пазнаміцца бліжэй з творчасцю Віктара Маркаўца.
На палотнах жывапісца прадстаўлены краявіды старажытных беларускіх гарадоў. Вялікай любоўю ахутана кожная работа, кожны вобраз майстра. Паўсядзённае жыццё старажытных вулачак горадоў, старыя дрэвы, крыніцы, дамы... Складваецца ўражанне, што мастак запрашае гледача разам з ім убачыць самую простую, але настолькі важную, блізкую прыгажосць родных мясцін.
Мастацкія творы Віктара Маркаўца дапамагаюць не толькі ўбачыць прыгожыя, цікавыя краявіды, захапіцца ўнікальнымі беларускімі месцамі, яны заклікаюць гледача ўспомніць таксама і свой дом, гісторыю роднага краю, дапамагаюць зірнуць інакш на звыклыя пейзажы і натхніцца іх прыгажосцю. Хоць і няма ўжо гэтага таленавітага мастака сёння на свеце, але ж яго прысутнасць адчуваецца ў кожнай мастацкай хвалі, кожным вобразе. Аўтарскі почырк гэтага чалавека складана не пазнаць.
Дарэчы, Віктар Маркавец увайшоў у найноўшую гісторыю айчыннага мастацтва не толькі як аўтар адметных работ, што вылучаюцца адзінствам кампазіцыі і колеру, строгай акрэсленасцю малюнка, але і як мастак-грамадзянін. Дзякуючы яго натхнёнаму пэндзлю з’явіліся партрэты-рэканструкцы знакамітых асоб нацыянальнай гісторыі і культуры, у тым ліку Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і ягонай дачкі Камілы, а таксама асобная галерэя твораў, прысвечаных Кастусю Каліноўскаму.
Адной, на мой погляд, з самых цікавых серый палотнаў мастака з’яўляецца Докшыцка серыя. У ёй ад карціны да карціны разгортваецца аповед пра жыццё народа, яго стаўленне да прыроды і зямлі. Аўтар працаваў над тэмамі, выкарыстоўваючы сімвалізм міфалогі і касмічнага свету.
Баланс у творчасці і адносінах. Наталля і Рыгор Івановы расказалі пра дыпламатыю ў сям’і
Пачынаючы з асобных архетыпічных вобразаў, працягваючы сэнсавымі ўвасабленнямі народнай мудрасці і, нарэшце, ствараючы касмаганічную міфалагему мастак увасабляе ўнікальны жывапісны летапіс, дзе ў кожным з твораў інтанацыі альбо нарастаюць да арганнага гучання, альбо суцішаюцца да шчымлівых і пранізлівых мелодый жалейкі.
У маштабных карцінах Віктар Маркавец напаўняе палотны чароўнай рамантыкай пачуццяў і настрояў маладых людзей у атмасферы народных гулянняў. Тут прысутнічае і ўзрушанае захапленне прыгажосцю юнацтва, і прасветленыя веснавымі прамянямі сонца абрысы родных Докшыц, і квіценне лугоў, і мілагучнасць навакольных палёў і лясоў.
Адчуваецца, што Віктар Маркавец у любым сваім перыядзе прафесіянальнага станаўлення да любой справы, тэмы ставіўся вельмі адказна. Гэта і дапамагло яму сваё прозвішча назаўсёды ўпісаць у гісторыю беларускага мастацтва.
Сёння творы Віктара Пятровіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, галерэі М. Савіцкага, Музеі-запаведніку «Заслаўе», літаратурных музеях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, у Беларускім музеі ў Гайнаўцы, прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Амерыкі.
Захаваць прадукты да зімы можна нарыхтаваўшы іх улетку. Давядзецца загадзя папрацаваць, але вынік павінен быць цудоўным. Бо нарыхтоўкі – гэта экалагічныя прадукты і высокі кантроль якасці (сам абіраеш прадукты).
А яшчэ магчымасць выявіць сябе творча з карысцю для ўсёй сям'і і паэксперыментаваць. Апошняе можна пачынаць ужо зараз. Для гэтага мы падрыхтавалі 5 нясумных рэцэптаў нарыхтовак, якія магчыма вас здзівяць, але дакладна не расчаруюць.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Прамыць і прасушыць мяту. Нарэзаць мяту разам са сцёбламі. Дадаць да мяты ўвесь цукар і ўсю ваду. Можна скарыстаць цёплую ваду, каб цукар хутчэй рассыціўся, а можна ўліць і халодную.
Усё перамяшаць і трохі пакамячыць мяту. Пакінуць мяту на 3 гадзіны, каб яна пусціла сок. Узяць рондаль і працадзіць у яго мяту праз марлю.
Паставіць мяту варыцца, уключыць вялікі агонь. Пачакаць пакуль вадкасць закіпіць. Дадаць агар-агар, добра перамяшаць. Варыць некалькі хвілін. Дадаць сок лімона, працягнуць варыць цягам 30 хвілін на маленькім агні.
Пакуль варыцца мята трэба папрацаць з зелянінай. Пятрушка і шпінат – гэта інгрэдыенты, якія дапамогуць зрабіць варэнне прыгожага зялёнага колеру.
Падрыхтаваць чару блэндара. Пакласці туды пятрушку і шпінат. Перабіць у блэндары зеляніну. Падрыхтаваць сатэйнік.
Працадзіць праз марлю ў сатэйнік перабітую зеляніну, выціснуць з зеляніны максімальную колькасць соку. Паставіць сатэйнік з сокам зяленіны на пліту. Нагрэць вадкасць, але не даводзіць да кіпення. Прыкладна, да 80С. Калі з вадкасці пойдзе пара, можна выключаць пліту.
Пакуль сок зеляніны выграваецца, узяць глыбокую ёмістасць, пакласці ў яе лёд. Падрыхтаваць вафлевы ручнік, пакласці яго ў ёмістасць з лёдам. Ручнік будзе выкарыстоўвацца па прынцыпе марлі.
Выліць прагрэты сок зяленіва ў ёмістасць з лёдам праз ручнік. Пакінуць зеляніну на некалькі хвілін.
Зняць пену з варэння. З ручніка зняць рэшткі зеляніны, пакласці да варэння. Гэта хларафіл, менавіта ён надасць варэнню прыгожы зялёны колер. Перамяшаць усе інгрэдыенты.
Выключыць пліту і прыбраць з пліты варэнне. Разліць варэнне па банках. Папярэдняе слоікі патрэбна прастэрылізаваць, а накрыўкі пракіпяціць.
Варэнне з мяты можа захоўвацца больш за год.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Добра памыць і высушыць патрэбныя інгрэдыенты. Падрыхтаваць вялікі рондаль, паставіць кіпяціцца ў ім ваду. Падрыхтаваць слоікі. Для дадзенага рэцэпта трэба 5 слоікаў па 3 л.
Парэзаць апельсіны, пажадана на невялікія кавалкі. Раскласці апельсіны па слоіках, з разліку адзін апельсін у адзін слоік. Нарэзаць лімоны і раскласці ў роўнай прапорцыі ва ўсе слоікі. Падраць рукамі мяту і мелісу, раскласці па слоіках.
Дадаць цукар. На адзін слоік 250—300 г. Рэгуляваць саладосць на свой смак. Заліць у банкі кіпучую ваду. Наліць вады да краю горлачка слоіка.
Закатаць банкі. Перад тым як банкі перавярнуць, трэба іх злёгку паварочаць, каб добра растаў цукар. Перавярнуць банкі. Ахінуць. Пакінуць да поўнага астывання.
Апельсінавы махіта павінен добра настаяцца, каб атрымаўся напой з насычаным смакам. Таму ён выдатна падыходзіць у якасці нарыхтоўкі на зіму.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Памыць і высушыць базілік. Сушыць базілік доўга не трэба, максімум адна гадзіна на вольным паветры. Таму што базілік пачне цямнець, а цёмнае лісце непрыдатнае для соусу. Неабходна толькі лісце базіліку, сцёблы занадта кудзелістыя, у іх шмат вільгаці, з-за чаго соус будзе распластоўвацца. Базілік можна скарыстаць і зялёны, і фіялетавы.
Падрыхтаваць чару блэндара. Пакласці туды ўвесь базілік. Ачысціць часнок, пакласці да базіліку. Калі пакласці зашмат часнаку, то ён пераб'е водар базіліку. Таму на 200 г базіліку досыць 1 зубчыка часнаку.
Уліць аліўкавы алей. Дадаць кедравыя арэхі. На дробнай тарцы нацерці пармезан, пакласці да іншых інгрэдыентаў. Пасаліць.
Усё перабіць у блэндары да аднароднай масы. Атрымаецца прыкладна 420 г соусу. На зіму яго патрэбна замарозіць.
Соус трэба адразу класці ў маразільнік, бо базілік хутка цямнее.
Для замарожвання падыдуць невялікія пластыкавыя слоічкі па 65—70 г. У іх і трэба раскласці соус. Узімку размарожваць соус парцыённа вельмі зручна. Запаўняць слоічкі лепш не цалкам, таму што пры замарожванні-размарожванні прадукты павялічваюцца ў аб'ёме.
Соус можна падаваць да мяса, макаронных вырабаў, скарыстоўваюць у якасці запраўкі для салаты, як соус для піцы.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Памыць і абсушыць таматы. Нарэзаць таматы. Калі таматы сярэднія, то досыць распалавініць. Калі буйныя – на 4—6 частак. Падчас гатавання яны змяншацца ў памерах. Выразаць пладаножкі з таматаў не трэба. Для вялення выдатна падыходзяць спелыя памідоры мясістых гатункаў.
Вяліць таматы можна з дапамогай розных электрычных прылад.
Вяленне таматаў ў дэгідратары
Заслаць рашотку пергаментам. Выкласці таматы так, каб паміж часткамі была адлегласць. Дадаць да таматаў усе патрэбныя спецыі. Пырснуць на таматы алей
Паставіць таматы ў дэгідратар. Нагрэць да тэмпературы 50 С.
Вяліць таматы 6 гадзін.
Вяленне таматаў у духоўцы
Заслаць рашотку пергаментам. Выкласці таматы так, каб паміж часткамі была адлегласць.
Дадаць да таматаў усе патрэбныя спецыі. Пырснуць на таматы алей.
Паставіць таматы ў духоўку. Нагрэць да тэмпературы 50 С. Каб у духоўцы цыркулявала паветра, патрэбна прыадчыніць дзверцы. Калі пры адкрыцці дзверцаў, духоўка перастае працаваць, то трэба паміж дзверцамі і духоўкай пакласці ручнік ці прыхопку і зачыніць дзверцы. Так утвараецца невялікая шчыліна, праз якую ў духоўку будзе трапляць паветра;
Вяліць таматы 6 гадзін. Дастаць вяленыя таматы.
Падрыхтаваць слоікі для нарыхтоўкі. Пачысціць часнок, пакласці некалькі зубчыкаў часнаку ў кожны слоік. Дадаць у бслоікі сухі размарын. Скласці ў слоікі таматы. Пакласці яшчэ па некалькі зубчыкаў часнаку ў кожны слоік. Напоўніць слоікі алеем, каб ён накрываў таматы. Закрыць слоікі.
Паставіць слоіка на рашотцы ў халодную духоўку. Разагрэць духоўку да 100 С. Грэць слоікі 15 хвілін пры 100 С. Выключыць духоўку, дастаць слоікі ці пакінуць іх у духоўцы з адкрытымі дзверцамі да поўнага астывання.
Пасля стэрылізацыі вяленыя таматы могуць захоўвацца год, але найхутчэй яны скончацца нашмат раней, бо вельмі смачныя. Выкарыстоўваюцць валеныя таматы і для гатавання страў, і ў якасці перакусу.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Добра прамыць дыню, абсушыць. Абіраць патрэбна дыню шчыльную і сакавітую. Разрэзаць напалову, з дапамогай лыжкі дастаць семачкі. Ачысціць дыню ад лупіны. Парэзаць дыню на кавалкі, каб было зручна ўкладаць у слоікі.
Слоікі добра памыць з содай і абсушыць. Накрыўкі пракіпяціць. Раскласці дыню па слоіках. У рондаль выліць ваду, усыпаць цукар, дадаць лімонавую кіслату і ванілін. Усё перамяшаць.
Паставіць рондаль на разагрэтую пліту. Пачакаць пакуль сіроп закіпіць. Пасля закіпання варыць сіроп некалькі хвілін. Заліць сіропам дыню па горлачка слоіка. Прыкрыць банкі накрыўкамі.
Лекавыя ўласцівасці дыні: карысць для здароўя і тэрапеўтычны патэнцыял
Падрыхтаваць вялікі рондаль для стэрылізацыі. На дно рондаля пакласці ручнік, пасля паставіць слоікі і напоўніць рондаль вадой. Уключыць пліту. Пасля закіпання вады стэрылізаваць слоікі 10 хвілін.
Выключыць пліту. Дастаць слоікі, герметычна закрыць. Пакінуць слоікі да поўнага астывання.
Кансерваваная дыня добра захоўваецца ўсю зіму пры пакаёвай тэмпературы. Спрабаваць кансервацыю лепш праз 1,5-2 месяцы, калі дыня настаіцца.
Гатуйце самі - гатуйце з намі!
Як захаваць кавун да зімы? Лепшыя спосабы нарыхтоўкі
Кансервуем, сушым, замарожваем. Лепшыя спосабы захаваць ураджай да зімы
Жыла-была адна сям’я. Адна з тысяч падобных, дзе тата, мама і адно дзіцятка. Тата працаваў аператарам станкоў з праграмным кіраваннем на заводзе. Быў руплівым спецыялістам і добрым чалавекам. У калектыве яго паважалі. Абыходзілі ж толькі бракаробы і злыдні, бо ён быў справядлівым і кожны зароблены рубель нёс дахаты. Мама працавала прыбіральшчыцай у школе. Таксама была руплівай і шчырай.
Амаль год таму напрадвесні пара буслоў прынесла ім маленькую дзяўчынку. Дзесяць год чакалі. Іх шчасце з ізумрудавымі вочкамі і жытнёвымі з кудзеркамі валоскамі як матылёк носіцца зараз па кватэры. За прыветную ўсмешку тата з мамай назвалі дзяўчынку Лізаветкай.
Як на дражджах расла. Усё разумела, слухалася бацькоў. І раптам яе як падмянілі. Зусім іншай стала, сваімі ўчынкамі і не падобнай да бацькоў. Ужо не толькі хныкала, упарцілася ўсяму, што ёй казалі, а і не ведала слова «нельга», толькі – «хачу».
Калі Лізаветка навучылася хадзіць, у кватэру прыляцела злая Чараўніца Непаслухмяна. Свежы рамонт згасаў штодня: сцены, дзверы і падлога да горычы «радавалі» бацькоў рознакаляровай вясёлкай кветачак ды кузюрачак. Дзівосныя фарбавыя ўзоры былі нават на маразільні. Бывала, падбяжыць дачушка да акна на покліч нібыта сонечнага зайчыка, а там Злая Чараўніца хаваецца. Раз-раз – і падпарадкавала сабе дзяўчынку.
І тая хутка асвоіла многа кепскіх слоў. Яны былі рознымі, а найбольш – «не хачу» і «чаму я». Нехачуха і Чамучка хадзіла ў сярэднюю групу дзіцячага садка і, вярнушыся дахты, дзень пры дні забаўлялася з цацкамі.
Аднаго разу, калі выхавальніца адвярнулася на хвіліну, у фортку таксама ўляцела злая Чараўніца Непаслухмяна. У групе ўсчаўся сапраўдны гармідар. Ледзь супакоілі дзетак.
Вярнуўшыся дадому, Лізаветка без дазволу бацькоў паласавалася найсмачнейшымі слодычамі, якія мама падрыхтавала для ўсёй сям’і. Потым пазбірала свае цацкі і ўкінула ў пральную машыну.
– А цяпер вы палётайце! – сказала, уключыўшы машынку.
Наўкола зашумела-загуло так, што і сабачка, і кот, і канарэйкі яе разбегліся-разляцеліся хто куды. Сама ж малая гаспадыня пайшла на кухню і паклікала злую Чараўніцу Непаслухмяну.
Хадзі есці, Чараўніца! Каб дужай была! Наперадзе ў нас вялікія справы.
Сама ж раскрыла планшэт і пачала штосьці шукаць.
Як толькі вярнуўся дахаты бацька і даведаўся пра свавольствы дачкі, яна без дай прычыны пачала кідацца цацкамі, што не трапілі ў пральную машыну. Сваволіла, ажно пакуль тата ні прысарамаціў яе:
– Дачушка, скажы, калі ласка, чаму ты не слухаешся старэйшых?
– Не хачу слухацца! Я ў космас хачу!
– У космас – гэта добра, але туды лётаюць толькі тыя, хто слухаецца... Ці мы з мамай не так што робім, га? Лізаветка, чуеш?
Яна апусціла галаву. Вушы і шчокі запунсавелі, і было відаць, што ёй сорамна зрабілася. Але яна працягвала штосьці мармытаць сабе пад нос.
Бацькі вачам-вушам сваім не маглі паверыць, што іх дачушка пачала гэтак сябе паводзіць.
– Усё так! Але мне патрэбны смартфон. Я ў космас палячу! – нарэшце ўпэўнена і па-сталаму настойліва аб’явіла.
– Во як! Смартфон табе ранавата, а ў космас – калі ласка! Ляці, дачушка!
І нікога не слухае Лізавета. Не вымавіла ніводнага чароўнага слова. Нават з неахвотаю пачысціла зубкі. Ад таго і бацькі ледзьве сварыцца не пачалі.
Аднаго разу тата папярэдзіў, што да свавольнай дзяўчынкі пакліча Дамавіка альбо Бабу Ягу, якія лічаць за ўцеху па-свойму выхоўваць малых дзяцей.
Пры гэтых словах з-за стала высунулася знаёмая галава.
– Завіце каго хочаце! Нуда і маркота з вамі! Давайце хоць каго, абы было з кім пазабаўляцца!
– Што зрабілася з дзіцем? – не разумеюць бацькі. – Відаць, адной ёй і насамрэч сумна.
– І чаму ты такая злюка? – пытаецца тата. – Што з табой, дачушка?
– Я зусім не злюка. Гэта вам так здаецца, – шчабеча малая. – У садку ўсе вольныя. І я хачу быць вольнай. І нікога не баюся. Так і ў гаджэтах раяць. Ператваруся ў птушачку – і ўся справа.
– Лізаветка, а што такое воля па-твойму?
– Рабіць тое, што захачу!
Так казала Чараўніца Непаслухмяна.
– Не, дарагая мая! Воля не ў тым, каб сваволіць, не стрымліваючы сябе, а ў тым, каб валодаць сабою.
– Гэта як?
Думаць патрэбна сваёй галавой. Што можа быць, напрыклад, калі ты зробіш тое, што не дазволена, – патлумачыла маці, запрашаючы да разваг і дачку.
– Мяне пакараюць, будуць сарамаціць. Мне гэта патрэбна? – па-даросламу разважала Лізаветка.
– Канешне, не патрэбна! Так і з сябрамі паводзь сябе. Выбірай сяброў сярод тых, хто мае рэдкую здольнасць казаць праўду. Падманшчыкаў і падбухторшчыкаў абыходзь. Зараз багата няшчырых людзей.
– Слухаць, нават калі праўда непрыемная?!
– Так, – пагадзіўся тата. – Толькі трымай сваё слова! А пакуль ідзі класціся спаць.
– Толькі зубкі пачышчу.
– Малайчына, што не забываешся!
Лежачы ў ложку, дзяўчынка прыгадвала заўвагі і парады бацькоў. Ад гэтага ёй прысніўся сон. Вось яна на серабрыстым талеркападобным касмічным караблі ляціць над сваім горадам. Але карабель пралятае далей і садзіцца на заліты зыркім сонцам поплаў. Адсюль і вёска бабуліна недалёка.
Усё наўкола знаёмае. Тут яна праводзіла летнія вакцыі. Сюды прыходзілі яны з бабуляй на Купалле. Лізаветка збірала кветкі на вянкі, якія старэйшыя дзяўчаты спускалі на ваду і спявалі песні. Памятае яна і вялікае вогнішча, вакол якога былі гульні-ігрышчы. А пасля як павыходзілі з ракі русалкі! І разбегся народ. Толькі Лізаветка не спужалася іх.
Свежае паветра, чысціня і прастора. Наваколле запоўненае птушынымі спевамі. Узлескі і паляны патанаюць у раскошы колераў і пахаў пунсовых ружаў ды незлічоных дыванкоў жамчужынак-маргарытак, а таксама чабору і ландышаў, што аталяюць белыя карункі легкакрылых рамонкаў. За ўсім гэтым царствам красак назіраюць строгія званочкі.
Ад хваляў паветра, што ўзняў серабрысты карабель, галоўкі кветак нахіліліся да самай зямлі. І калі Лізаветка сышла з карабля на мяккі рознакаляровы дыван, кветкі адразу пазналі яе. Яны навыперадкі хваліліся – кожная сваёй прыгажосцю і навінамі. Галасы іх пераліваліся ціхім журчаннем ручаінкі, ранішнім жаўруковым спевам. Яна падыходзіла да кожнай, размаўляла, раз-пораз смяялася і ішла далей.
Лізаветка сарвала рамонак ды паваражыла на яго пялёстках. Відаць, падцвердзіліся яе планы, бо малая засмяялася, ажно званочкі задзінькалі...
Раптам галасы сцішыліся, а ў небе, паставіўшы белыя крылы-ветразі ў паток ветра, скіравалася на пасадку пара буслоў. Прызямліліся акурат на сярэдзіну дыванка з браткоў. Яны адразу пазналі Лізаветку: узнялі галовы і, закінуўшы ўгору свае дзюбы, радасна віталі яе зычным клёкатам.
Тым часам малой успомнілася, як яны з бабуляй мінулым летам штовечар прагульваліся па вёсцы ды віталіся з гэтымі самымі бусламі. Гняздо тыя зрабілі на каньку вясковай хаты і штораз, вярнуўшыся з вечаровага палявання, частавалі сваіх дзетак жабкамі ды рознымі жучкамі-матылькамі. Затым у вячэрнім наваколлі разносіўся іх шчаслівы клёкат, як удзячнасць дагараючаму дню і пажаданне прыемных сноў дзецям.
Лізаветка заўсміхалася:
– Ну прывітанне, мае сябры!
– Прывітанне, дзяўчынка-аблачынка! Чулі-чулі пра твае прыгоды, Лізаветка! Ведаем, што ты трапіла пад уплыў злой Чараўніцы Непаслухмяны і ў космас злятала. Пры гэтым забылася наведаць сваю бабулю. Гэта недаравальна!
– Я гатовая выправіцца да яе!
– Тады развітвайся!
Дзякуй вам, Буські!
Лізаветка ўзяла з сумачкі далькажык*, павярнулася ў бок серабрыстага карабля, на якім толькі што прыляцела, штосьці сказала – і ён імгненна ўзняўся і схаваўся ў нябеснай сіняве.
Яна абыходзіла палянку, развітвалася з кожнай кветачкай. Затым рашуча падбегла да старога бусла, спыталася:
– Ну што, Бусько, адужаеш?
– Ды сядай ужо, касманаўтка!
Бабуля ўзрадавалася сваёй пястушцы, але радасць не паказала.
– Ну прывітанне, гарэза! – стрымана адказала на яе вітанне. – А я табе гасцінец падрыхтавала!
І працягнула жоўта-карычневага колеру пячэнне.
– Бабулька, ты ўсё яшчэ сама пячэш? У крамах жа такога дабра – на любы густ!
– Зробленае сваімі рукамі заўсёды смачнейшае за крамнае.
Як толькі малая пачала есці, бабуля далікатна спыталася:
– Як справы ў цябе, Лізаветка? Чула, што ў вас злая Чараўніца Непаслухмяна аб’явілася.
– Так, бабулька, яна мной кіруе. Як толькі я што-небудзь хачу добрае зрабіць – яна тут як тут. І ўсё падштурхоўвае мяне ліха рабіць. І цікаўнасць перамагае маю непаслухмянасць. Але я выпраўлюся. Абяцаю табе! Калі была ў космасе, дык усё прааналізавала. Больш ніколі шкоды рабіць не буду!
І толькі Лізаветка тое прамовіла, як яе пачалі мучыць згрызоты. Ёй зрабілася сорамна. Хацелася хутчэй выправіць сваё непаслушэнства добрымі справамі і ўчынкамі.
– Нашая гарэза ўсюды пралезе!
– Я абяцаю выправіцца! Не верыш?
– А бацькам як патлумачыш? Быць на ласкавым хлебе і…
Бабуля хацела даведацца, якое месца займаюць у думках унучкі бацькі. Ці не адсунула яна хоць на макулінку іх з-за сваіх гаджэтаў.
– Вельмі проста! Не парся, бабуля! – адказала быццам роўнай, нават не збянтэжылася.
– Э-э-х! Малыя дзеткі – галава баліць, вырастуць – сэрца.
Бабуля цяжка ўздыхнула, але ўрэшце саступіла настойлівым абяцанням унучкі. Толькі няголасна і прамовіла: «Слоў на мех, а спраў на смех».
Але вось дзіва дзіўнае! З тае размовы дзяўчынку як падмянілі. Словы бабулі надалі ёй рашучасці. Дома Лізаветка зрабілася ветлівай дзяўчынкай і першай памочніцай маці.
… Лізаветка прачнулася. Яшчэ пэўны час у яе вушах адгалоскам звінелі ціхія галасы бацькоў, а перад вачыма стаялі рознакаляровыя дыванкі кветак ды серабрысты касмічны карабель.
– Смачна есці! – упершыню ветліва пажадала.
Бацькі пераглянуліся. Усміхнуліся адно аднаму. Раптам маці як войкне!
– Што здарылася, мамка? – далікатна спыталася малая.
– Брацік да цябе спяшаецца! – заўсміхалася маці і паклала ручку дачкі на свой растучы жывоцік. – Чуеш, як ножкамі брыкаецца? Вось і будзе з кім табе забаўляцца!
– Ой, мамачка! І праўда, ён брыкаецца! – прыставіўшы вушка да жывата маці, лямантавала здзіўленая і ўражаная Лізаветка.
Вось бачыш: маме нельга хвалявацца. А хто ў нас сваволіць і не слухаецца?
У гэты момант Добрая Фея падляцела неўпрыкмет і шэпча ёй на вушка: «Ад сёння ты будзеш самай лепшай і паслухмянай дзяўчынкай!»
Лізаветка ўраз расквецілася. Набрала паветра і выпаліла:
– Прабачце, калі ласка! Мамка і татка, я больш н-н-іколі не буду сваволіць!
Назаўтра яна склікала ўсіх сваіх хатніх сяброў: ката Макрона, сабачку Трампа, канарэек Фіў-Фіў і Цёх-Цёх і папярэдзіла:
З гэтага дня нашымі сябрамі будуць цішыня і спакой у павазе і ветлівасці да кожнага.
Маці ласкава абняла сваю гарэзу, прылашчыла, штосьці пачала шаптаць на вушка.
У гэты момант фортка адчынілася і злая Чараўніца Непаслухмяна выляцела ў акно.
– Ах, мамка! Ах, татка! Даруйце, калі ласка! Гэтае выпрабаванне было вельмі павучальным для мяне. Нарэшце я назаўсёды вызваленая з-пад чужой улады.
У думках Лізаветка горка папракала сябе за ганебныя ўчынкі. Толькі цяпер яна зразумела, як дрэнна сябе паводзіла, якою аказалася няўдзячнаю. Ці даруюць ёй бацькі? Ці захочуць цяпер сябры ўбачыцца з ёю? Яна з радасцю пагадзілася б пачаць усё наноў, каб толькі гэта магло вярнуць давер і бацькоў, і сяброў. Яна згодная на любое выпрабаванне, каб толькі заслужыць гэтае шчасце.
– Дачушка мая! – наказвала маці. – Раскаянне акупае шмат якія грахі. Толькі не давай нудзе і маркоце завалодаць сабою.
Праз пэўны час нагадаў пра сябе і рэальны новы член сям’і: бацькі прывезлі белы камячок, перавязаны сіняй стужкай.
Лізаветка бегала вакол таго скрутачка, адкуль блішчэлі толькі васількова-блакітныя вочкі. Яна гладзіла рэдзенькія залаціста-пшанічныя валосікі браціка і па-сталаму вырашыла: нарэшце будзе з кім забаўляцца.
– Няхай у ялінку не спатрэбіцца ператварацца, а вось у космас мы з табой, брацік, абавязкова паляцім! Вось толькі зайчыка Шустрыка і вавёрачку Верачку паклічам, а тое яны заседзеліся ў маім шкапчыку. Калісьці яны былі маімі сябрамі і мы з імі размаўлялі. Няхай сабе плюшавыя цацкі не размаўляюць, але як яны слухаюць! – шчабятала дзяўчынка.
– Дзякуй, мамка! Дзякуй, татка! – зноўку пястушка ўзняла бацькам настрой. – Цяпер я буду клапаціцца пра Васілька.
– Вялікі расці! – паўтарала Лізаветка, займаючыся з брацікам цэлымі днямі.
І Васілёк штодня падрастаў і дужэў. У хуткім часе ён не толькі чытаў і пісаў на роднай мове, але і замежныя асвоіў. Ведаў герояў нацыянальнай гісторыі ад Скарыны да Максіма Багдановіча.
– Ёсць толькі адно дабро – веды, і толькі адно зло – невуцтва, – паўтарала Лізаветка.
І ў хуткім часе Васілёк стаў вядомым чалавекам. Многа дабра людзям рабіла і Лізавета, з якой атрымалася цудоўная настаўніца. І дапамаглі гэтаму своечасова вымаўленыя чароўныя словы.
Старайся і ты, мой дружа. Вучыся. Ад гэтага толькі карысць. І сабе. І людзям. І роднаму краю. А пакуль няхай у жыцці кожнага з вас, мае юныя чытачы, будзе Добрая Фея, якая б змагла прынесці шчасце ўсім дзецям у свеце! Іншага мне не трэба.
*Далькажык – тэлефон ( у вызначэнні «далёка казаць»).
Пачынаючы знаёміцца з творам Янкі Брыля, здавалася, што трэба быць гатовым, што будзе шмат болю, вайны і бяды. Болю і бяды сапраўды шмат, а вось вайны... Чым далей чытаеш, тым больш складваецца ўражанне, што аўтар наўмысна не распавядае пра ваенныя падзеі.
Пра палон, калі ласка. Пра дзяцінства і сталенне — на радасць. Пра ўцёкі і блуканне па Нямеччыне — можна. А непасрэдна нейкіх ваенных дзеянняў Янка Брыль пазбягае.
У яго няма мэты распавесці пра гэтую вайну. Да яго і пасля яго не адзін, і не два распавялі пра тое, хто як ваяваў, куды страляў, каго забіў. Брылю хацелася распавесці пра чалавека ў вайне. А застаецца ён на вайне нават калі не ідзе ў атаку ці сядзіць у акопе. Маючы пацыфісткія погляды на жыццё, пісьменнік мог зірнуць на ўсе падзеі, што разгортваліся перад ім, зусім інакш. Ён быў чужы на вайне, а пасля праз вайну стаў чужы і сам сабе.
Пісаць свой асноўны твор Янка Брыль пачаў яшчэ ў часы вайны. Першыя часткі, у асноўным пра дзяцінства, пісаліся ў 1942-1944 годзе. Але адразу пасля сканчэння вайны дапісаць раман не атрымалася. Прыйшлося чакаць ажно 20 гадоў, пакуль пісьменнік здолеў вярнуцца да твора. Яшчэ 2 гады Брыль ствараў адзін з лепшых антываенных твораў у беларускай літаратуры.
Падзеі Другой сусветнай вайны пакінулі глыбокі след у душы аўтара. Але не ганарлівы, а тужлівы. Не можа не ўразіць чытача апісанне ўцёкаў галоўнага героя з сябрамі. Тое, з якімі людскімі бедамі і долямі яны сутыкаюцца, кранае.
Няма ніякага дабра ад вайны, ні з тога, ні з другога боку. Нямецкія дзеці таксама губляюць бацькоў, нямецкія жанчыны так жа цягнуць гаспадарку самастойна. Увесь свет — адна сям'я. Яксарава прасочваецца, як змяняецца стаўленне галоўнага героя да немцаў ад напружанага і насцярожанага да паблажлівага і нават разгубленага.
Здзіўляе, што ў Янкі Брыля няма нібыта ніякай злосці за тое, што чыніцца з ім. Ну пасадзілі ў штрафны атрад, здароўе трохі сапсавалася, але добра, што жывы. І гэтыя кавалкі — адсутнасць апісання вайны, прыняццё лёса, паблажлівасць нават да ворагаў — складваюцца ў адну мазаіку, якая паўстае ў галаве чытача і дае адказ — гэта гісторыя пра беларусаў, што паўнавартасна ўваходзяць у свет іншых нацый.
Упершыню мы з гэтым сутыкаемся, калі Алесь Руневіч знаходзіцца ў лагеры для ваеннапалонных. Яны, беларусы, што служаць у польскім войску, апынуліся там першыя і ўжо ветеранамі сустракалі вайскоўцаў іншых нацый.
Рукапіс знайшоў салдат на папялішчы дома. Містычны лёс «Сярэбранай табакеркі» Змітрака Бядулі
З павагай ставіліся да англічан, з недаверам да французаў і цікаўнасцю да цемнаскурых алжырцаў. Розныя пачуцці выклікалі іншаземцы, але ў падсумку — беларусы іх не разумелі. У гэтым мінісвеце, які склаўся ў лагеры, у беларусаў асаблівае месца. Разадраная на два кавалкі краіна была незразумелым месцам. І калі беларусы іншых не разумелі, то іншыя не разумелі, хто такія беларусы.
Нават туга, якую апісвае аўтар, па роднаму краю нейкая… беларуская. Нібыта нават блізкія палякі не так перажываюць за сваю радзіму і жадаюць вярнуцца, як гэта робяць беларусы. Але нашыя людзі не проста сумуюць па Беларусі. Яны імкнуцца жыць у лагеры, нават ціск адміністрацыі не замінае ім.
Вядома, што Янка Брыль добра спяваў, ведаў шмат песень на розных мовах і не забыўся пра гэта напісаць. Падрабязна апісваецца як яны і самі спяваюць, і як слухаюць вайсковы аркестр, што ледзьве меў нейкія прыстойныя музычныя інструменты. Чытытаючы з якой пяшчотай аўтар апісвае гэтыя спевы немагчыма памыліцца — гэта паратунак для галоўнага героя.
Такой жа падтрымкай з’яўляюцца і малітвы. Няма ў лагеры магчымасць справіць імшу, але палякі і беларусы самі збіраюцца ды наўпрост у казармах моляцца.
Кніжная паліца. Што пачытаць дзеткам па-беларуску?
Такі чысты занятак пасярод бруднага месца, напоўненага болем.
Асобна ў творы стаяць дзіцячыя ўспаміны. Яны лёгкім ветрам урываюцца ў цёмную душную прастору лагера, альбо даждлівых прастораў Нямечччыны. Даюць магчымасць выдыхнуць, расслабіцца. Аўтар і сам разумее, у якім напружанні трымае чытача, апавядаючы толькі пра лагер.
Ступень шчырасці аўтара ўражвае. Янка Брыль не саромецца быць уразлівым, адкрыць перад чытачом сябе. Гэта тычыцца і аповедаў пра лагер, і пра дзяцінства. Успамінаючы сям’ю, распавядае, што доўга перад сном даваў бацькам «буські», цалаваў у шчаку, а брат смяяўся з яго.
Зрабіўшыся дарослым, пісьменнік дзеліцца больш інтымнымі рэчамі. Таемная закаханасць у жонку таварыша па лагеру мучыць яго. І ад таго, што жанчына недасяжная, і ад таго, што то нібыта здрада мужскому сяброўству.
Цікавыя факты з жыцця Янкі Брыля
Такія гісторыі можна знайсці па ўсім творы, з’яўляюцца яны так нечакана, што падрыхтавацца немагчыма.
Стыль, лёгкасць і пэўная аддаленасць надчалавечая, з якімі Янка Брыль піша, ствараюць уражанне, што нібыта гэта твой дзядуля, якога ў цябе магло ніколі не быць, распавядае гісторыі са свайго жыцця. І як ўважліва трэба слухаць, бо хочацца ўсё пра яго даведацца! Ну немагчыма адарвацца, бо па адчуванням гэта тычыцца цябе непасрэдна.
Сталая сэксуальнасць жанчыны больш не ставіцца пад сумнеў. У сучасным свеце цудоўныя дамы ў любым узросце застаюцца не толькі прывабнымі, але і сэксуальна актыўнымі.
Аднак, як ні круці, нават слава і багацце не могуць адмяніць натуральныя ўзроставыя змены арганізма. А значыць, менапаўза чакае нават галівудскіх зорак. Гэты перыяд жыцця выклікае ў жанчын мноства страхаў і пытанняў. Ці азначае спыненне менструацый адсутнасць палавога жыцця? Ці праўда, што палавы акт больш не прыносіць задавальнення, а звязаны толькі з хваравітымі адчуваннямі? Ці можна забыцца пра засцярогу ад цяжарнасці?
Пра гэта журналіст партала Слушна паразмаўляла са Святланай Жукоўскай, асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Белдзяржмедуніверсітэта.
Менапаўза азначае канец рэпрадуктыўнага перыяду, але не нармальнага жыцця, у тым ліку і сэксуальнага. У сучасным свеце стаўленне да сэксуальнасці ў сталым узросце змяняецца.
Рэгулярнае інтымнае жыццё ў перыяд менапаўзы можа палепшыць здароўе жанчыны. У першую чаргу, псіхалагічнае. Сэксуальная актыўнасць перашкаджае і пагаршэнню такіх найважнейшых функцый галаўнога мозгу, як памяць, увага і здольнасць успрымаць новую інфармацыю.
Здольнасць да задавальнення ад блізкасці нікуды не знікае, а адчуваць аргазм прадстаўніцы слабага полу могуць нават ва ўзросце за 80 гадоў. Насуперак усім гэтым фактам, самі жанчыны схільныя вельмі негатыўна ацэньваць гэты перыяд у сваім жыцці. Нярэдка даводзіцца чуць пра тое, што яны лічаць сябе непрывабнымі, «нябачнымі» для мужчын з-за падзення ўзроўню эстрагенаў.
Падчас менапаўзы ў жанчыны зніжаецца не толькі ўзровень жаночых палавых гармонаў (эстрагенаў), але і мужчынскіх (тэстастэрону). А менавіта апошнія адказваюць за сэксуальную цягу і актыўнасць. Аднак, як правіла, жаданне не сыходзіць зусім, а толькі робіцца больш выбіральным. У постменапаўзальны перыяд сітуацыя зноў наладжваецца.
Тут таксама ўсё завязана на ўзроўні эстрагенаў. Паколькі іх становіцца меней, дык і змазкі ў похве часцей за ўсё недастаткова. Сэкс у гэты перыяд сапраўды робіцца мастацтвам, якое патрабуе няспешнасці і часу. Яшчэ вялікую ролю адыгрываюць папярэднія ласкі.
Гэта не зусім так. З надыходам менапаўзы верагоднасць апладнення значна зніжаецца, але поўнай гарантыі не зацяжарыць няма. Прымяненне кантрацэптываў рэкамендуецца яшчэ як мінімум два гады пасля спынення цыклу, паколькі ў гэты час усё яшчэ захоўваецца магчымасць непажаданай цяжарнасці.
Час менапаўзальнага пераходу – не падстава ставіць на сабе крыж і жыць у палоне маркотных стэрэатыпаў. Падчас перабудовы арганізма як ніколі важна прыслухоўвацца да патрэбаў свайго цела і рабіць акцэнт на тых рэчах, якія прыносяць задавальненне. Інтымная блізкасць у гэты момант не толькі не шкодзіць, але і дапамагае прайсці гэты перыяд лягчэй. Аднак працэс гэты патрабуе падрыхтоўкі і асабліва беражлівага стаўлення да сябе.
Сёння кабачок вырошчваюць практычна ва ўсіх хатніх гаспадарках. Кабачок пякуць, параць, марынуюць і кансервуюць на зіму. У народзе ўжо даўно ацанілі мачэгонныя ўласцівасці гэтага прадукта, здольнасць аднаўляць солевы абмен, выводзіць таксіны і «дрэнны» халестэрын.
Кабачок багаты вітамінамі В1, В2, РР (ніацын альбо нікацінавая кіслата), але асабліва шмат у ім вітаміна С. Акрамя гэтага, у кабачках змяшчаецца фоліевая, пантатэнавая кіслоты. З мінеральных соляў па сваёй высокай канцэнтрацыі выдзяляецца калій.
У кабачках, у адрозненне, напрыклад, ад баклажанаў, вельмі мала грубых харчовых валокнаў (4% супраць баклажанных 14%), што робіць іх выдатным дыетычным прадуктам, які можна і трэба ўключаць у рацыён людзей з захворваннямі ЖКТ і пацыентаў, якія перанеслі аперацыю на органах стрававання. Па той жа прычыне гэту гародніну могуць ёсць і сталыя людзі, і немаўляты (прыкорм у выглядзе пюрэ ўводзіцца звычайна з 6 месяцаў, а пасля года спрабуюць даваць адварны кабачок).
Мачагонныя ўласцівасці гэтага прадукта дазваляюць уключаць яго ў тэрапеўтычныя праграмы падчас лячэння нырак, падагры. Калій у складзе прадукта забяспечвае нармальны солевы абмен і вывядзенне з арганізма лішкаў вадкасці.
У нашага пастаяннага аўтара — кулінарнага блогера Настассі Мясаедавай (@family_miss) у скарбонцы рэцэптаў мноства нестандартных рэцэптаў з кабачка, якімі дзяўчына падзялілася з чытачамі Слушна
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Крок 1. Кабачок нацерці на буйнай тарцы, дадаць дробку солі і пачакаць 10 хвілін. Затым добра адціснуць усю вадкасць.
Крок 2. Змяшаць усе інгрэдыенты да аднастайнага цеста. Калі форма сіліконавая, то змазваць нічым не трэба. Калі іншая, то змазаць алеем і прысыпаць маннай. Або заслаць пергаментнай паперай.
Крок 3. Выпякаць пры 180 С 35-40 хвілін. Дастаць і даць цалкам астыць.
Пірог атрымліваецца злёгку вільготны, з хрумсткай скарыначкай
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Крок 1. Кабачок нацерці на буйнай тарцы, дадаць дробку солі і пачакаць 10 хвілін. Затым добра адціснуць усю вадкасць.
Крок 2. Вяндліну нарэзаць кубікамі, сыр нацерці на буйнай тарцы.
Крок 3. Змяшаць усе інгрэдыенты, сфарміраваць на пергаменце аладкі вышынёй 1 см. З гэтай колькасці цеста выйдзе 9 штук піц.
Крок 4. Запякаць пры 200 С 20 хвілін да лёгкай залацістай скарыначкі.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Крок 1. Кабачок і бульбу нацерці на буйнай тарцы і адціснуць лішнюю вадкасць.
Крок 2. Змяшаць усе інгрэдыенты.
Крок 3. Бляху заслаць пергаментам і раскласці галінкі пятрушкі. Зверху раўнамерна размеркаваць цеста. Выпякаць у духоўцы пры 180 С 20 хвілін затым дастаць і даць астыць.
Крок 4. Начынне: 200 гр тварожнага сыра змяшаць з пятрушкай або кропам і выціснуць праз прэс 2 зубчыка часныку. Усё змяшаць да аднастайнасці.
Крок 5. Раўнамерна змазаць начыннем аснову. Да аднаго краю раскласці дзелькі памідор. Замест іх з такой асновай будзе выдатна спалучацца чырвоная маласалёная рыба ( фарэль, сёмга).
Крок 6. Скруціць шчыльны рулет, атуліць пергаментам і прыбраць у халадзільнік на 30 хвілін.
Прыемнага апетыту!
Шакаладныя дэсерты і піца з кабачка. Простыя рэцэпты ад кулінарнага блогера
Як пазбегнуць развіцця жоўцевакаменнай хваробы? У чым яе прычына? Якія першыя прыкметы?
Аб гэтым журналісту інфармацыйнага партала Слушна расказала загадчыца гастраэнтэралагічнага аддзялення Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Наталля Шульга.
Жоўцевы пузыр — орган дэпанавання жоўці. У працэсе стрававання яму адведзена адна з галоўных роляў: дапамагае расшчапляць тлушчы. Працэс стрававання не адбываецца няспынна, таму жоўць паступае ў тонкі кішачнік строга дазавана. Працэс яе вызвалення з жоўцевага пузыра рэгулюе адмысловая цягліцавая засланка — сфінктар Одзі.
Жоўць змяшчае рэчывы, якія могуць выпадаць у асадак, запасіцца і фарміраваць ушчыльненні. Калі жоўць застойваецца ў жоўцевым пузыры, што адбываецца ў большасці выпадкаў з-за парушэнняў ліпіднага абмену, пачынаецца працэс фарміравання камянёў. Яны ўтвараюцца як у жоўцевым пузыры, так і агульным жоўцевым, пячоначна жоўцевых пратоках.
Па статыстыцы, адным з найболей часта выкананых хірургічных умяшанняў з'яўляецца аперацыя па выдаленні жоўцевага пузыра. Прычына — жоўцевакаменная хвароба.
Пры застоі жоўці, а таксама падвышэнні канцэнтрацыі ў ёй соляў пры парушэннях абмену рэчываў, у жоўцевым пузыры могуць утварацца камяні. Пры гэтым парушаецца адток жоўці, магчыма развіццё запалення і інфікаванне абалонак органа, а таксама запаленчых працэсаў у іншых органах страўнікава-кішачнага тракту.
Спецыялісты вылучаюць некалькі прычын або фактараў, якія могуць правакаваць утварэнне камянёў у жоўцевым пузыры. У прыватнасці:
Вельмі часта выявіць наяўнасць камянёў у жоўцевым пузыры і яго пратоках можна пры правядзенні ўльтрагукавой дыягностыкі (УГД) органаў брушной поласці. Разам з тым, існуе шэраг прыкмет, якія дапамогуць западозрыць развіццё жоўцевакаменнай хваробы.
Клінічныя прыкметы:
Пачатковая стадыя або, як яе яшчэ называюць, прэдкаменная, часцей за ўсё дыягнастуецца пасля правядзення УГД органаў брушнай поласці. Пры гэтай стадыі камяні (канкрэменты) маюць невялікі памер (інакш жоўцевы сладж), могуць мець выгляд так званай замазкаабразнай жоўці. У такіх выпадках клінічных праяў можа не быць.
Калі камяні вырастаюць да вялікіх памераў, як правіла, сімптомы могуць быць некалькі змазаныя: болі няма, але трымаецца тэмпература без бачных на гэта чыннікаў (пры з'яўленні запаленчага працэсу ў жоўцевай бурбалцы).
1. Кожнаму чалавеку варта раз у год праходзіць УГД органаў брушнай поласці. Калі ёсць спадчынная схільнасць, можна і часцей (напрыклад, два разы на год).
2. Не галадаць.
3. Не захапляцца рознымі сістэмамі чыстак арганізма, цюбажамі, не піць жоўцегонныя лекавыя прэпараты без прызначэння доктара і без поўнай упэўненасці ў сваім здароўі.
4. Кожны дзень надаваць час фізічным практыкаванням. Гэта дапаможа не застойвацца жоўці ў жоўцевым пузыры.
5. Сачыць за ўзроўнем халестэрыну ў крыві. Для гэтага неабходна рэгулярна здаваць біяхімічны аналіз крыві і не захапляцца тлустай ежай.
https://bel.24health.by/chtoby-prazdnik-ne-zakonchilsya-v-bolnice-pankreatit-2/
Соусы любяць у кожнай краіне свету. Яны робяць ежу духмянай і паляпшаюць смак. Дзякуючы соусу, страва выглядае больш апетытнай і прывабнай.
Соус – гэта заўсёды разнастайнасць харчовых адчуванняў. І раскрываецца смак соусу ў кожнай страве па-рознаму. Соусы да таго ж вельмі карысныя, бо яны добра ўплываюць на аддзяленне страўнікавага соку.
А іх водар, колер і, вядома, смак абуджаюць апетыт. Таму як абысціся без соусаў? Мы таксама не ведаем. І не хочам, каб вы заставаліся без улюбёнай стравы ўзімку. Мяркуем, што і не застанецеся. Бо мы ўжо подрыхтавалі для вас некалькі рэцэптаў нарыхтовак. І, безумоўна, мы памятаем, што зараз час садавіны і ягад, таму і соусы абралі з прадуктаў, якія можна знайсці ў сваім садзе.
Соусы ў сучаснай рэстараннай кухні сталі абавязковым складнікам не толькі другіх страў, але і закусак, дэсертаў. І ўсё часцей стравы падаюць не з адзін соусам, а адразу з некалькімі. Гэта нядзіўна, бо відаў соусаў мноства.
Пры велізарным жаданні нават аўтарскія соусы шэф-кухараў можна згатаваць самастойна. Трэба толькі дазнацца пра некаторыя складанасці.
Па-першае, соусы рэкамендуюць падаваць свежапрыгатаванымі.
Таму што не ўсе соусы доўга захоўваюць свае смакавыя ўласцівасці і слушную кансістэнцыю. Асабліва гэта тычыцца гарачых соусаў.
Па-другое, вялікая частка соусаў непрыдатная для працяглага захоўвання.
Гарачыя соусы на рыбным, мясным ці грыбным булёне варта захоўваць не даўжэй 4 гадзін пры тэмпературы не вышэй за 85 °C. Соусы на яечнай аснове ці з вяршковага масла прынята захоўваць 1,5 гадзіны пры тэмпературы да 65 °C.
Тыя ж умовы захоўвання патрабуюцца ўсім самаробным вадкім соусам. Хатні маянэз захоўвацца 2—3 дні. Для падаўжэння тэрміну захоўванні дадаюць натуральныя кансерванты – соль, перац, лімон, гарчыцу.
Па-трэцяе, соусы патрабуюць адмысловых умоў захоўвання.
Найлепш для захоўвання соусу скарыстаць шкляны слоік ці ёмістасць з нержавелай харчовай сталі. Калі соус гарачы, то яго патрэбна астудзіць да пакаёвай тэмпературы, а потым пераліць у чыстую ёмістасць.
Каб соус не сапсаваўся, зачыняць ёмістасць трэба накрыўкай з натуральных матэрыялаў. У крайнім выпадку, слоік можна пакрыць звычайнай паперай, а горлачка завязаць гумкай.
Соусы хатняга гатавання заўсёды захоўваюцца ў халадзільніку.
Таксама існе спосаб захоўвання соусаў надоўга – кансерваванне. Безумоўна, ён падыходзіць не для ўсіх соусаў, нават хутчэй для меншасці. Але для соусаў з ягад і садавіны гэта ідэальны варыянт. Тым больш надышоў час рыхтаваць сезонныя рэцэпты.
Ягадныя соусы і соусы з садавіны могуць быць не только салодкімі, але і кісла-салодкімі, і вострымі. Пасуюць такія соусы да мяса і морапрадуктаў. Дадаюць іх да гародніны і несалодкіх дэсертаў.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Прамыць і прасушыць парэчку. Падрыхтаваць рондаль з тоўстым дном, падыдзе аб'ёмам 3 літры. Высыпаць усю парэчку ў рондаль.
Дадаць ваду. Паставіць рондаль на сярэдні агонь, нагрэць. Перыядычна парэчку патрэбна перамешваць. Як толькі парэчка закіпіць, зрабіць маленькі агонь, каб яна павольна варылася. Працягваць варыць 5 хвілін. Выключыць агонь.
Зрабіць з парэчкі пюрэ з дапамогай блэндэра ці іншым зручным спосабам. Калі хочацца атрымаць аднародны соус без костачак, то пасля спатрэбіцца працадзіць парэчку праз дробнае сіта.
Гушчыню соусу можна рэгуляваць. Калі трэба зрабіць соус гусцейшым, то трэба яго больш паварыць. Калі трэба зрабіць соус больш вадкім, то трэба даліць яшчэ вады і трохі пагатаваць, каб вада злучылася з соусам.
Дадаць спецыі: цукар, часнок, хмелі-сунэлі, карыцу, чырвоны молаты востры перац. Перамяшаць соус. Уключыць агонь. Давесці соус да кіпення. Пасля закіпання, зменшыць агонь.
Варыць соус яшчэ 5 хвілін. Літаральна за 30 секундаў да завяршэння дадаць воцат. Перамяшаць і дагатаваць соус. Гатовы соус раскласці па банках і закрыць. Папярэдне банкі патрэбна прастэрылізаваць, а накрыўкі пракіпяціць.
Пераварочваць і моцна ахінаць банкі непатрэбна, досыць шчыльна накрыць і пакінуць да поўнага астывання.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Памыць і пачысціць ад костачак вішню. Падрыхтаваць рондаль для варэння, перакласці туды вішню. Ачысціць 2 галоўкі часнаку, дадаць да вішні.
Пакласці чырвоны востры перац. Калі не хочацца, каб соус быў моцна востры, то дадаць 1 струк. Калі трэба больш вастрыні, то перцу пакласці больш.
Добра прамыць курагу, пакласці ў рондаль. Перабіць усе інгрэдыенты паглыбным блэндарам. Калі блэндара няма, то можна скарыстацца мясасечкай.
Дадаць цукар, соль, молатую папрыку, кары, лімонавую кіслату. Усё перамяшаць. Паставіць рондаль на разагрэтую пліту. Давесці соус да кіпення.
Як толькі соус закіпеў, паставіць мінімальную тэмпературу. Варыць соус 35 хвілін, часта мяшаць. Накрываць рондаль накрыўкай не трэба.
Сабраць плеўку з соусу. На гэтым этапе можна скаштаваць соус і давесці яго да смаку, калі патрэбна. Важна ўлічваць, што пасля астывання смак соусу зменіцца.
Гатовы соус раскласці па банках і закрыць. Папярэдне банкі патрэбна прастэрылізаваць, а накрыўкі пракіпяціць. Банкі добра ахінуць і пакінуць да поўнага астывання.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Памыць і ачысціць ад костачак абрыкосы. Памыць і ачысціць ад насення перац балгарскі і востры. Ачысціць часнок. Падрыхтаваць мясасечку з дробнай рашоткай. Прапусціць праз мясасечку востры і балгарскі перац, абрыкосы.
Падрыхтаваць рондаль з тоўстым дном, пераліць у яго атрыманую масу. Дадаць соль, цукар, хмелі-сунэлі, мускатны арэх. Колькасць спецый можна змяняць на свой смак. Усе інгрэдыенты перамяшаць.
Паставіць рондаль на разагрэтую пліту. Давесці абрыкосавую масу да кіпення. Увесь гэты час патрэбна перамешваць масу, каб яна не падгарвала.
Зменшыць нагрэў і варыць 25 хвілін. Калі ўтварылася плеўка, то яе патрэбна зняць. Выдушыць праз часночніцу часнок у рондаль, дадаць лімонавую кіслату. Усё перамяшаць. Пагатаваць яшчэ 1 хвіліну. Выключыць пліту.
Перабіць масу з дапамогай блэндара. Уключыць пліту, варыць соус яшчэ 5 хвілін. Увесь час мяшаць.
Гатовы соус раскласці па банках і закрыць. Заадзя банкі патрэбна прастэрылізаваць, а накрыўкі пракіпяціць.
Банкі добра ахінуць і пакінуць да поўнага астывання.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Памыць і пачысціць ад костачак слівы. Памыць і пачысціць балгарскі перац. Памыць і пачысціць востры перац. Праз мясасечку з дробнай рашоткай прапусціць балгарскі і востры перцы і слівы. Падрыхтаваць рондаль, перакласці ў яго памолатую масу. Дадаць соль, цукар.
Колькасць цукру патрэбна рэгуляваць у залежнасці ад слодычы сліў. Калі слівы салодкія, то будзе досыць 100 г цукру. Калі слівы кіслыя, то можна павялічыць колькасць цукру да 200 г. Далей высыпаць кары. Усё перамяшаць.
Разагрэць пліту, паставіць рондаль. Варыць слівавую масу да закіпання. Калі слівавая маса раўнамерна закіпела, зменшыць агонь і працягваць варыць 30 хвілін. Увесь час мяшаць. Выдушыць увесь часнок праз часночніцу ў рондаль. Дадаць лімонавую кіслату.
Перабіць слівавую масу блэндарам да аднароднасці. Варыць соус яшчэ 5 хвілін. Гатовы соус раскласці па банках і зачыніць. Папярэдне банкі патрэбна прастэрылізаваць, а накрыўкі пракіпяціць.
Добра ахінуць банкі, пакінуць да поўнага астывання.
Інгрэдыенты
Спосаб гатавання
Чырвоную парэчку ачысціць ад галінак і памыць. Спатрэбіцца прыкладна 1,5 кг. Але колькасць можа быць іншай, залежыць яна ад сакавітасці ягады і спосабу нарыхтоўкі соку.
Ягады ў рондалі прагрэць на пліце, практычна давесці да кіпення. Пакуль ягады варацца, пакамячыць іх таўкачыкам. Выключыць пліту.
Гарачую ягадную масу працерці праз сіта. Атрымаецца густы сок.
Пераліць сок у рондаль. Дадаць цукар. Паставіць рондаль на разагрэтую пліту. Варыць сок да кіпення, абавязкова мяшаць. Дадаць карыцу, перац чорны і чылі молаты, соль, гваздзік.
Усё добра перамяшаць. Варыць соус на моцным агні 15—20 хвілін. Мяшаць. Выдушыць часнок праз прэс у соус. Уліць яблычны воцат.
Гатовы соус разліць па банках і закрыць. Папярэдне банкі патрэбна прастэрылізаваць, а накрыўкі пракіпяціць. Добра ахінуць банкі, пакінуць да поўнага астывання.