Погляд на свет, дзе зямны і нябесны аспекты быцця ўспрымаюцца як цэласная філасофская субстанцыя. Такую канцэпцыю выбрала творчае аб’яднанне ў сваёй дзейнасці арт-студыі «АКВАВІР».
Асноўную частку сяброў аб’яднання «АКВАВІР» складаюць былыя выпускнікі і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Сярод якіх такія знакамітыя творцы, як Наталля Шапавалава, Ала Кушнер, Наталля Шабуневіч і іншыя. Кіраўнік арт-студыі — прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Уладзімір Рынкевіч, які з задавальненнем працуе з мастакамі і дапамагае ім рухацца ў творчасці.
— Я пішу карціны і атрымліваю ад гэтага задавальненне, — расказвае Уладзімір Рынкевіч. — Мастакі, якія вучацца ў мяне, бачаць маё стаўленне да працэсу, таксама атрымліваюць ад гэтага станоўчыя эмоцыі. Я праводжу свайго роду майстар-класы. І ўпэўнены, што гэта найскладанейшы від дзейнасці. Дзякуючы ўрокам, многія мае навучэнцы дасягнулі поспеху. На нашай выстаўцы «Зямное і нябеснае» прадстаўлены аўтары, якія неаднаразова выігрывалі міжнародныя конкурсы. Іх творчы патэнцыял вельмі высокі. І гэта дзякуючы руплівасці і жаданню атрымліваць вынік.
Сябры творчага аб’яднання «АКВАВІР» працуюць у тэхніцы вадзянога жывапісу. Здаецца, што палотны мастакоў аб’яднаныя не толькі тэматычна, але ж і колеравым эфектам. Напаўпразрыстыя тоны быццам бы прыадчыняюць глыбіню твораў, яны акцэнтуюць увагу на духоўнасц і гармоніі.
— Наша аб'яднанне без перабольшання стварае разумнае мастацтва, — падкрэслівае Уладзімір Рынкевіч. — У маім разуменні разумнае — гэта творчасць, у якой сумешчаныя розум і ўнутранае пачуццё. Усе выдатна разумеюць, што мастацтва для масавага гледача існуе, але ж мы павінны змагацца за інтэлектуальнае. Мы абсалютна абстрагуемся ад масавага. Мне здаецца цяпер той самы час, калі мы можам вярнуць мастацтву паўнавартаснасць, каб розум і пачуцці не разыходзіліся, а былі заўсёды побач. Такі жывапіс чапляе, развівае ўяўленне, фантазію і фармуе густ.
Штогод сябры аб’яднання ладзяць выстаўкі, каб прадэманстраваць свае вынікі публіцы. Мастацтвазнаўцы адзначаюць, што «АКВАВІР» становіцца ў краіне брэндам, абсалютна самастойнай творчай структурай, якая дазваляе моладзі, нават без спецыяльнай адукацыі, атрымліваць прафесійныя навыкі. Сёння аб’яднанне налічвае амаль два дзясяткі акварэлістаў, кожны з якіх паспяхова працуе ў творчым кірунку.
— Удзельнікі аб'яднання «АКВАВІР» выдатна разумеюць, што такое мастацкі вобраз, яны ведаюць, чым мастацкі вобраз адрозніваецца ад адлюстравання прамога сэнса, — адзначае Уладзімір Рынкевіч. — І актыўна выкарыстоўваюць веды ў працэсе працы. Перад тым, як узяць у рукі пэндзаль, мы выбудоўваем канцэпцыю, а потым малюем. Я адчуваю, што маладым мастакам дапамагае гэтая падсілкоўванне. Ім цікава вучыцца і бачыць вынік працы.
Выстаўкі аб'яднання звычайна аб’ядноўваюць творы розных жанраў, сюжэтаў і тэматычных напрамкаў. Але галоўнае, што кожны з удзельнікаў выстаўкі, падыходзіць да сваёй справы з душой. Працуючы над творамі, яны з’яўляюцца не толькі мастакамі, але і філосафамі. Абуджаюць асацыятыўнае мысленне і даюць гледачу волю фантазіі.
Імя гэтага навукоўца было добра вядома ў канцы ХІХ стагоддзя, як у Беларусі, так і за яе межамі – у Пецярбурзе, Берліне, Вене, Парыжы, Рыме. Яго навуковыя інтарэсы ахоплівалі галіны фізікі, медыцыны, прыродазнаўства.
Пры жыцці гэтаму чалавеку былі нададзены высокія званні, тытулы і ўзнагароды. Гэта ён адзін з першых «пачуў» электрычны разрад у атмасферы, чым далучыўся да вынаходніцтва радыё. Ягоныя працы навуковая еўрапейская супольнасць у тыя часы ставіла ў адзін шэраг з працамі Луі Пастэра і Вільяма Рэнтгена. Імя гэтага чалавека – Якуб Наркевіч-Ёдка.
Якуб Наркевiч-Ёдка паходзiў з багатага шляхецкага роду. Дзед навукоўца, Ануфрый Наркевiч-Ёдка, па некаторых звестках, быў архiварыусам князёў Радзiвiлаў і ў 1823 годзе набыў у іх маёнтак Малыскаўшчына, вядомы з ХVI стагоддзя.
Пасля паўстання 1830–1831 гадоў Ануфрый быў асуджаны да пажыццёвага зняволення ў сваім маёнтку і стаў перабудоўваць былую радзівілаўскую вінакурню пад сядзібны дом. Ён запрасіў архітэктара Францішка Яшольда, які праектаваў Косаўскі палац. Будаўніцтва вялося ў стылі барока і неаготыкі і было завершана да 1840 года. З-за таго, што палац знаходзіўся на правым, узвышаным беразе ракі Нёман, сын Ануфрыя Атон змяніў назву Малыскаўшчына на назву Наднёман. Уладальнікам сядзібы належала 4 тысячы гектараў зямлі, даход прыносілі раслінаводства, жывёлагадоўля і гандаль лесам.
Наднёман праславіўся ў часы, калі ён належаў Якубу, сыну Атона і ўнуку Ануфрыя. Якуб Наркевіч-Ёдка ўвайшоў у гісторыю як знакаміты прыродазнаўца, вынаходнік электраграфіі і медык, заснавальнік сістэматычных метэаралагічных і феналагічных назіранняў у Мінскай губерні, прыхільнік маштабнага выкарыстання атмасфернай электрычнай энергіі ў сельскай гаспадарцы.
Наркевіч-Ёдка нарадзіўся ў 1847 годзе ў маёнтку Турын Ігуменскага павета. Яго ў пасаг атрымала маці Якуба Анэля Якаўлеўна, у дявоцтве Эстка. Немаўляці далі імёны Сармант-Якуб-Жыгімонт. Маці Якуба мела ўзвышаны і нават вытанчаны артыстычны характар, паходзіла са слаўнага роду Касцюшкаў, чым вельмі ганарылася і ўсяляк старалася гэта падкрэсліць. Выдатна адукаваная, яна ўгаварыла мужа даць сыну самую лепшую адукацыю. На думку Анэлі Якаўлеўны, ён павінен быў не толькі цудоўна ведаць арыфметыку, валодаць чыстапісаннем, разбірацца ў літаратуры, свабодна размаўляць па-французску, але і старанна развіваць свае таленты. Геній Якуба маці бачыла ў музыцы. І спецыяльна для сына запрасіла ў радавы маёнтак настаўніка ігры на фартэпіяна.
У трынаццаць гадоў юнак паступіў у Мінскую губернскую гімназію. Трэба адзначыць, што з гэтай установы выйшла шмат выдатных дзеячаў беларускай, рускай і польскай культуры. Сярод іх Яўхім Карскі – энцыклапедыст, беларусазнаўца, акадэмік, пісьменнікі Антон Лявіцкі, Янка Лучына, кампазітар Станіслаў Манюшка.
Музыка настолькі захапіла маладога Якуба, што ў нейкі момант ён вырашыў прысвяціць ёй усё жыццё. У 1865 годзе, пасля заканчэння гімназіі са ступенню бакалаўра навук, ён выправіўся ў сапраўднае музычнае турнэ па лепшых дамах Старога Свету, дзе ягоную гру з захапленнем сустракалі і давалі пахвальныя водгукі нават некаторыя еўрапейскія каралеўскія асобы. Стаўшы пазней уладальнікам маёнтка, ён на сядзібнай вежы ўсталяваў «музычную машыну» – своеасаблівую «эолаву арфу». Ад ветру арфа выдавала розныя гарманічныя гукі – ад вельмі ціхіх таямніча-трывожных да вельмі гучных.
Аднак яшчэ ў гімназічныя гады Наркевіч-Ёдка адчуваў глыбокую цікавасць не толькі да музыкі, але і да прыродазнаўчых навук – фізікі, біялогіі, медыцыны. Дзеля здзяйснення сваёй мары ён з’ехаў за мяжу – атрымліваць дадатковую адукацыю ў вышэйшых навучальных установах, дзе ён спецыялізаваўся ў галіне фізікі, прыродазнаўства і медыцыны. Апошнюю, дарэчы, ён вывучаў у Вене, Парыжы і Фларэнцыі.
У другой палове 1871 года Наркевіч-Ёдка вяртаецца на радзіму і пачынае актыўна займацца даследаваннямі ў галіне фізікі, метэаралогіі, медыцыны, псіхалогіі, сельскай гаспадаркі. У сядзібе Наднёман у 1889 годзе Якуб Антонавіч арганізаваў адну з першых ва Усходняй Еўропе метэаралагічную станцыю, дзе праводзіў доследы па бяздротавай перадачы электрамагнітных сігналаў.
Ён вынайшаў практычнае выкарыстанне ў медыцыне метада электрамагнітнага выпраменьвання газаразраднай плазмы. У 1891 годзе перад навуковай публікай паўстала новая распрацоўка Наркевіча-Ёдкі – электрафатаграфаванне «без аб’ектыва. Прынцып засноўваўся на тым, што аб’ект, які дакранаўся да фотапласцінкі пад электрычнай напругай, пакідаў на ёй выяву свайго «эфірнага цела».
За гады даследаванняў вучоны сабраў каля 1500 такіх фатаграфій. На адных былі захаваны сарваныя расліны, свячэнне якіх паступова згасала па меры завядання. На іншых роўным і мяккім святлом вымалёўваліся рукі паддоследных асоб. Яму ўдалося адзначыць розніцу адбіткаў электрычных токаў у хворых і здаровых, стомленых і ўзбуджаных, уцямных і сонных. Сваю вынаходку Наркевіч-Ёдка назваў электраграфіяй. Гэты метад і сёння вядомы ў свеце як “Сістэма Ёдкі”.
Дарэчы, менавіта на аснове адкрыцця Наркевіча-Ёдкі пасля быў створаны дэтэктар хлусні. Хаця сам аўтар выкарыстоўваў уласнае вынаходства выключна для складання электраграм, якія дапамагаюць доктару паставіць дыягназ і прызначыць лячэнне. Сістэмай, названай у гонар вучонага, па сёння карыстаюцца ў розных клініках свету.
Якуб Наркевіч-Ёдка быў сябрам шэрагу навуковых таварыстваў, у тым ліку Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу, Таварыства італьянскай медыцыны і псіхалогіі, ганаровым доктарам Венскага медыцынскага таварыства. У 1900 годзе на міжнародным кангрэсе ў Францыі вучонаму прысудзілі званне прафесара электраграфіі і магнетызму. У Францыі яго называлі «электрычным чалавекам», а сяляне з навакольных вёсак – «ведзьмаком».
У канцы ХІХ стагоддзя шмат людзей памірала ад сухотаў. У Якуба хвароба забрала бацьку і сястру. Таму лячэнне сухотаў стала адным з кірункаў яго дзейнасці. У маёнтку ён адкрыў санаторый і наладзіў вытворчасць… кумысу, які лічыўся гаючым напоем ад такой хваробы. Былі закуплены спецыяльнай пароды коні, запрошаны спецыялісты з Башкірыі. І ўсё гэта для таго, каб госці санаторыя маглі піць гаючы кумыс. За лета ў сядзібе прафесара выраблялі звыш 5000 бутэлек кумысу, прычым 2000 з іх гаспадар санаторыя загадаў задарма раздаваць мясцовым сялянам. Ён таксама штогод бясплатна браў у санаторый пяцьдзесят пацыентаў з навакольных вёсак.
У хваёвым лесе былі пабудаваны камфартабельныя катэджы, створаны аранжарэі са шклянымі сценамі і кабінамі, каб пацыенты ізалявана маглі дыхаць гаючым паветрам. У санаторыі таксама лячылі хрыбетнік, заіканне, нервовыя і псіхічныя хваробы. Для дыягностыкі выкарыстоўвалася электратэрапія, для гэтага быў абсталяваны спецыяльны кабінет. У абавязковы рэабілітацыйны курс уваходзіў электрамасаж нервовых вузлоў індукцыйным токам. Дзякуючы гэтай працэдуры Наркевіч-Ёдка паспяхова лячыў востры раматус і нават падымаў з ложка паралізаваных. Лячэбны комплекс абавязкова складаўся з гімнастыкі, музыкі і святлатэрапіі, прыняцця паветраных, водных і сонечных ваннаў. Існавала і аддзяленне прышчэпак ад дыфтэрыі. Вакцыну атрымлівалі з пецярбургскага Інстытута эксперыментальнай медыцыны і бясплатна забяспечвалі ўсё насельніцтва Магілянскай воласці.
У санаторыі быў цэлы штат супрацоўнікаў, і медыцынскую дапамогу мог атрымаць любы чалавек незалежна ад маёмаснага і сацыяльнага стану. Сюды ехалі лячыцца не толькі з бліжэйшых мясцін, але і з усёй Еўропы. Якуб Атонавіч таксама адкрыў аптэкі ў мястэчку Пясочнае і ў Слуцку. Недалёка ад маёнтка прафесар загадаў зрабіць свідравіну, дзе здабываў для санаторыя мінеральную ваду.
У чэрвені 1903 года каля берага Нёмана рабілі басейн для дзікіх качанят і выявілі крыніцу, якая біла ключом. З Мінска выклікалі спецыяліста, і ён правёў даследаванне вады. Аказалася, што яна ўтрымлівае вялікі працэнт жалеза. На наступны год крыніцу добраўпарадкавалі, ваду сталі выкарыстоўваць для лячэння хвароб. Крыніцу назвалі «Якубаўка». Цяпер побач з ёй санаторый Пад’ельнік.
Апроч гэтага Наркевіч-Ёдка яшчэ ў 1890 годзе прымяніў для рэгістрацыі навальнічных разрадаў сканструяваны ім прыбор, асноўнай часткай якога служыла тэлефонная трубка. Прыбор дазваляў рэгістраваць электрычныя разрады ў атмасферы на адлегласці да 100 км. Гэта азначае, што за некалькі гадоў да Тэслы і Марконі беларускі вучоны стварыў радыёпрыёмнік. Значнасць работ Наркевіча-Ёдкі абмяркоўвалі ў 1898 годзе на пасяджэнні Французскага фізічнага таварыства. Аднак атрымліваць патэнт на радыё Наркевіч-Ёдка не палічыў патрэбным: куды больш карысным сваім вынаходствам ён лічыў электраграфію.
Якуб Атановіч пайшоў з жыцця 6 лютага 1905 года і пахаваны на фамільных радавых могілках у вёсцы Наднёман Уздзенскага раёна. Улетку 2002 года была праведзена рэстаўрацыя гэтых могілак і ўсталяваны памятны камень ў гонар навукоўца.
Пасля рэвалюцыі 1917 года сын Якуба Атонавіча Конрад з’ехаў у Польшчу. У будынках маёнтка была школа механізатараў, потым дзіцячы санаторый. У час вайны партызаны ўзарвалі сядзібны дом, каб яго не выкарысталі ворагі. Засталіся падмуркі і рэшткі сцен.У 2000-м дзяржава ўзяла яго пад ахову, з 2015-га ў ім вядуцца рэстаўрацыйныя работы.
У сядзібе, якой, дарэчы, нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, плануецца стварыць музей-лабараторыю Наркевіча-Ёдкі. Мяркуецца, што Наднёман стане месцам для семінараў і сустрэч, сюды будуць запрашаць таленавітую моладзь, апантаную фізікай і матэматыкай, для ўдзелу ў міжнародных адукацыйных праграмах. Апроч таго, у Наднёмана ёсць выдатны патэнцыял для таго, каб стаць прывабным турыстычным брэндам, часткай папулярных маршрутаў.
https://bel.24health.by/malavyadomyya-fakty-z-zhyccya-adama-mickevicha/
Бабёр стаў зваць на дапамогу Лася Рагача, які хадзіў у яго ў даўжніках, пасля выратавання апошняга, са шматлікіх нор-лабірынтаў і глыбокіх тунэляў.
Не спяшаючыся, стары Бабёр вылез з вады і як стаў свістаць, ажно лісце з прылеглага асінніку пасыпалася долу. І зляцеў той шызакрылы перапуджаны качар. А праз колькі хвілін зямля ва ўсёй ваколіцы загудзела - імчаўся Лось Рагач.
– Слухаю цябе, мой выратавальнік! – стаў перад старым Бабром сахаты.
– Прывітанне, дружа! – Тут такая справа: занямог я, браце. Нават плыць і тое духу не хапае. А раней за ноч мог як не дваццаць кіламетраў пераадолець, і пад вадою паўгадзіны прасядзець. І хоць бы хны. А тут клопату багата. Хатку асобную надумаў паставіць. Дзяцей упарадкаваў. Хочацца аднаму пажыць. Суседкам адным не ўправіцца да маразоў. Вось я і ўспомніў цябе.
– Знайшоў праблему. Кажы што і куды цягаць.
– Вунь з тае вербалозіны і асінніку, што я здужаў спілаваць ўсё галле патрэбна на маю будучую хату перанесці.
– За мной! - скамандаваў Лось. – І ўсе дружна кінуліся ў ваду.
Вада ўспенілася, берагі хадуном захадзілі. На ўсё наваколле разносіўся трэск. І ўжо праз колькі хвілін магутная постаць Рагача несла на сваіх магутных плячах як не цэлую гару вялікага і дробнага галля.
Услед за ім – Выдра з Хахуляй на спінах валаклі галінкі асіны. Фарсухі Чаплі, да іх гонару, без капрызаў працавалі. Нават пра манікюр не ўспаміналі.
Нечакана для ўсіх з вязанкаю галінак Андатра з’явілася. Яе сямейства, як і Хахуліна, часцяком разам з Бабрамі ў іх хатках жылі. Больш за тое: яны нават яго абаронай карыстаюцца.
Работа кіпела. Стары Бабёр радаваўся нечаканай талацэ. Радаваўся таму, што ёсць у яго сябры
– Кар-р-рр! – праляцела злая Варона. – Шкоднік Бабёр талаку сабраў!
– Чаму гэта шкоднік? – зароў на шэрую Лось. – З’яўленне Бабра ў рэках і асабліва пабудова імі запруд станоўча ўздзейнічае на экалогію.
– Эй, Варона! Ляці, куды ляцела! А хочаш – паслухай! – пачуліся галасы белых Чапляў, падобныя на сварлівыя інтанацыі той жа вароны, але не такія раскацістыя, з меншай колькасцю адценяў і мадуляцый. – У такіх разлівах пасяляюцца шматлікія малюскі і вадзяныя насякомыя, якія ў сваю чаргу прывабліваюць не толькі вунь такіх увішных з каштоўным футрам звяркоў як Хахуля, але і вадаплаўных птушак. – Птушкі у сваю чаргу прыносяць на лапках ікру рыб. Рыба, якая аказалася ў спрыяльных умовах, пачынае размнажацца. Гэта звычайны прыродны кругазварот, пустая твая галава.
Варона толькі раскрыла сваю дзюбу і слухала, што было вялікай рэдкасцю.
– Эй, Варона! Ты выпадкам не прыдрамала, чуеш? – азвалася Выдра. – І, не дачакаўшы адказу, працягвала прасвятляць нахабную птушку. – Паваленыя Бабрамі дрэвы служаць сталоўкай для зайцоў і многіх капытных, якія абгладваюць кару са ствалоў і сукоў.
– Ці не так, Рагач?
– Усё дакладна. А калі дадаць, што ён разумнейшы за ўсіх нас, і працалюбівы, і прадпрымальны, і, што галоўнае – ахайны. – Варона, ты чуеш? Так што ён табе не роўня!
За лесам павольна садзілася сонейка, а Бабёр ужо праверыў сваё новае жытло і шчыра дзякаваў усім за сяброўскую дапамогу.
– Мы заўсёды рады кампаніі такой, – адказвалі звяры.
Варона ж ўласным вокам пазірала на зробленае дружнай кампаніяй і выношвала свае вывады.
Тым часам яна ўпершыню пачула, што ў гонар Бабра выпускаюцца ў свеце памятныя грошы, прычым нават з каштоўных металаў. Як і на гербах многіх гарадоў свету, і на паштовых марках. Адліваюцца скульптуры з яго выявай. Во як!
– Мы не скончылі табе, няверка Варона, распавесці, пра тое, што сок, які выцякае з падточаных Бабром дрэў вельмі любяць матылькі і мурашы, услед за якімі з’яўляюцца птушкі, – Чаплі настойліва працягвалі даводзіць шэрай Вароне пра карысць сябра.
– Што яшчэ не пачула? – здзекліва пыталася Варона.
– Яшчэ пра адну карысць ад яго дзейнасці нагадаю, - прабасіў Лось. – Ты павінна іншым расказаць. – Дык вось, запруды садзейнічаюць ачыстцы вады, змяньшаючы яе мутнасць. У такіх запрудах затрымліваецца іл. Калі і зрабіў каму нязручнасць Бабёр, дык хай яму выбачаюць. У кожнага сваё жыццё, дадзенае матухнай Прыродай.
– А ці чула ты, Варона, што Бабёр ці не адзін з самых дзіўных дзікіх грызуноў нашай планеты?
– Кар-р-рр! Глядзі ты, сябра апраўдалі. – Узнялася, праляцела колькі і села на вялізную кучу галля, – новую хатку старога Бабра. – Глядзіце, які хітры гэты напаўсляпы з чатырма зубамі цяльпук! Сабраў талаку і ўміг хатку сабе прыдбаў, - зайздросліва выказалася, і зляцела.
Пасля яе візіту па наваколлі паляцела пагалоска, што гуртам заўжды лягчэй любую справу распачынаць.
Знакаміты беларускі мастак Уладзімір Тоўсцік адзін з тых аўтараў, які ўмее здзіўляць сваёй творчасцю. Сюжэты яго карцін заўсёды шматгранныя, яны напоўненыя ўспамінамі, гістарычнымі дэталямі і асабістым успрыманнем навакольнага свету.
На яго палотнах можна часта ўбачыць беларускія гарады, людзей, знаёмыя вуліцы, пазнавальныя абрысы будынкаў, плошчаў. Творчасць аўтара — яркая з'ява ў сучасным беларускім мастацтве.
— Уладімір Антонавіч, як вы вырашылі стаць мастаком?
— Мой тата вельмі любіў мастацтва, займаўся ім. Аднойчы нават спрабаваў паступаць у мастацкі інстытут у Харкаве. Не атрымалася. А я ажыццявіў яго мару. Зараз я лічу, што, напэўна, гэта была і мая мара. Мяне захоплівала маляванне, жывапіс. Вядома, я не мог да канца ведаць, што абавязкова буду мастаком, але лёс падвёў да гэтага. Як і многія дзеці з Мінска, я спачатку трапіў да Сяргея Пятровіча Каткова, які літаральна захапіў мяне творчасцю. Бацька мой быў ваенны, і нам нечакана прыйшлося з'ехаць на тры гады з Мінска. Гэтыя тры гады я маляваў сам, а калі вярнуліся назад, трапіў да Анатоля Васільевіча Бараноўскага, які прыняў вялікі ўдзел у маім творчым фарміраванні.
У тэатральна-мастацкі я не спачатку паступіў на жывапіс. Пайшоў вучыцца на дызайн. Адвучыўся ўвесь першы курс, але мне вельмі падабалася маляваць. І праз год я вырашыў паказаць сваю работу на аддзяленні жывапісу. Педагогі вырашылі, што маляваць магу. І мяне перавялі на аддзяленне жывапісу. Пасля тры гады былі ў Акадэміі мастацтваў у СССР ў Баку.
Дарэчы, мая любоў да мастацтва таксама звязаная з музеямі. У дзяцінстве я часта бываў у Нацыянальным мастацкім. З тых часоў для мяне музей стаў містычнай прасторай, у якім па начах ходзяць Кацярына Другая і Іосіф Вісарыёнавіч Сталін, нашы несмяротныя класікі і князі Радзівілы. Мяне гэта заўсёды заварожвала. Музей дапамог мне яшчэ больш захапіцца таямніцай мастацтва.
— Якія педагогі аказалі на вас моцны ўплыў падчас вучобы?
— Я ўдзячны ўсім сваім настаўнікам. Вельмі прыемна ўзгадваць урокі Натана Воранава ці свайго бакінскага настаўніка Міхаіла Абдулаева. Гэта тыя людзі, якія сваёй творчасцю фарміваралі ў ва мне разуменне мастацтва. Я і сваім вучням ўдзячны і калегам, ва ўзаемаадносінах з якімі я адкрываю для сябе шмат чаго новага, узбагачаюся Многія людзі неяк жорстка рэагуюць на крытыку, я ж лічу, калі крытыка шчырая, то трэба яе чуць.
Калі я вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у Міхаіла Абдулаева ў Баку, у мяне было шмат пацешных гісторый. Такі добры чалавек ён быў. Мне падабалася яго слухаць. Але ў яго быў акцэнт, і мне не заўсёды лёгка яго было разумець. Падыходзіць да мяне адзін раз і кажа: «Валодзя, паглядзі які сулет». Я стаю і зразумець не магу, што гэта такое. І тут я праз некаторы час разумею, што гэта сілуэт. З тых часоў гэта слова толькі з ім і асацыюю.
Я наогул з задавальненнем успамінаю той час, калі вучыўся ў Баку. Беларусь усё ж такі паўночная краіна, а ў Азербайджане ментальнасць у людзей зусім іншая і тэмперамент іншы. Мне вельмі падабалася мець зносіны з бакінцамі, бачыць іх ветлівасць. Многія мастакі ездзілі туды вучыцца. І хоць у Менску былі выдатныя майстры-мастакі: за тры гады жыцця ў Баку ад гэтай школы нічога не заставалася. Ментальнасць Усходу перамагала.
— З якімі цяжкасцямі вы сутыкаліся на сваім прафесійным шляху? Напэўна, ўзнікала часам непрыняцце вашай творчасці?
— Сказаць, што ўсё было бясхмарна я, напэўна, не змагу. У мяне не было такіх громкіх скандалаў ці выпадкаў, калі мяне не прымалі. Але досыць часта крытыкавалі. Міхаіл Андрэевіч Савіцкі ніколі не прапускаў магчымасмь сказаць, што мае работы яго не прыцягваюць. Гэта, вядома, не проста перанесці. Тым больш, калі мэтр кажа. Але я за сваё жыццё навучыўся адчуваць сябе шчаслівым. Для мяне шчасце — гэта любімая справа. Гэта калі атрымліваецца стварыць новую і цікавую работу. Цяпер у той крытыкі я не бачу нічога дрэннага. У нейкі момант я стаў вельмі талерантна ставіцца да любых крытычных меркаванняў.
— У апошні час мастацтва вельмі трансфармавалася і стала вельмі шматжанравым. Калі раней у аснове ўсяго быў малюнак, то сёння гэта не заўседы так. Як вы ставіцеся да гэтых тэндэнцый у сучасным мастацтве?
— Мастацтва — гэта такая шырокая галіна як, напрыклад, навука. Гэта сфера спасціжэння сэнсу праз інтуіцыю, праз унутранае ўспрыманне крыніц святла. Мастацтва не можа развівацца без трансфармацыі, яно развіваецца па спіралі. Яно бывае на нейкім моманце актуалізуецца, на нейкім вяртаецца да традыцыі. Сёння яно пашыраецца. Усё дваццатае стагоддзе ламала звычайнае прадстаўленне, сыходзіла ў спецыфічныя глыбокія паняцці формы. У дваццаць першым стагоддзі нарадзіліся іншыя адгалінаванні ў мастацтве. Але пры гэтым усім існуе ўсё, што было раней.
Я лічу няправільным разуменне, што калі прыйшло дваццаць першае стагоддзе, то ўсё традыцыйнае адышло ў нябыт. Існуе ж класічная музыка, існуе фальклорная музыка, якая не сціраецца ні пры якіх новых існаваннях ў часе. Гэта проста пашырэнне спектру. Не дай бог дапусціць таго, каб адзін напрамак неяк змагаўся з другім. Гэта спекуляцыя.
Для мяне мастацтва — гэта свабода. Ўнутры, безумоўна, ёсць свой цэнзар. Калі мне нешта не падабаецца, я не буду рабіць. Зараз вельмі часта гучыць меркаванне, што заказ ў мастацтве — гэта дрэнна. Але мне дзіўна такое чуць. Усё мастацтва перыяду эпохі Адраджэння зроблена на заказ. Зноў жа ўсё фарміруе стандарт мыслення. Мне здаецца, што гэта шчасце, калі ты знаходзіш разумнага заказчыка і можаш з ім дыскутаваць. Ён ўзбагачае цябе, а ты яго.
— Вас дастаткова часта называюць постмадэрністам. Вы з гэтым згодны?
— Хутчэй, мне да гэтага няма ніякай справы. Галоўнае, каб мае работы адгукаліся ў сэрцах людзей. І наогул постмадэрніст я ці не — гэта ўсё зноў жа стэрэатыпнасць мыслення, якая прывязвае чалавека да чагосьці. Мастак можа адкрыць свой свет, як гэта зрабілі ты я ж Пікаса, Мадзільяні, Шышкін і гэтак далей. Не трэба прывыкаць да стэрэатыпаў, а трэба разглядаць той свет, які мастак можа стварыць.
Развагі над тым, што я постмадэрніст альбо народны мастак і маю шмат рэгалій мне абсалютна нецікавыя. Я хачу, каб усе разумелі: я проста мастак, які любіць і паважае сваю справу.
— На ваш погляд. Ці ёсць у мастацтве сяброўства і як яно праяўляецца?
— Я ўпэўнены, што сяброўства ёсць і розныя мастакі даюць імпульс адзін аднаму, каб стаць лепш, цікавей. Але ў жыцці ў цэлым (не толькі ў мастацтве) кожны чалавек адстойвае сваю харызму. Вось гэта адстойванне стварае невялікае адчуванне спаборніцтва. Кожны імкнецца абараніць свой свет. Калі чалавек творчы спрабуе прадставіць сябе больш, чым ён ёсць, ён становіцца смешным. Калі ён тоне ў сваёй сціпласці, ён становіцца нецікавым. Таму, калі ў мастацтве, пачынаецца сяброўства, ты павінен клапаціцца пра яго, кантраляваць сябе і цікавіццпа тым, чым займаецца твой сябар. Для мяне адным з важных сяброў па жыцці з’яўляецца жонка. Як раз яна мне ніколі не дазволіла злавіць як кажуць «зорную хваробу», якая, бывае, проста накрывае людзей цалкам.
З універсітэцкай пары ў мяне засталося шмат сяброў. І колькі б не прасілі мяне расказаць цікавых гісторый, я не магу, таму што трэба расказываць пра ўсіх. А на гэтага жыцця не хопіць. Толькі падзялюся тым, што наша пакаленне мастакоў аказалася вельмі цікавым і ветлівым. Мы дапамагалі адзін аднаму ў выбары правільных творчых рашэнняў.
— Да вас прыходзяць студэнты за дапамогай, просяць пасадзейнічаць знайсці сябе ў мастацтве?
— Напэўна, сёння такога ў прынцыпе не бывае. Студэнты змяніліся, яны проста так не прыйдуць і не будуць прасіць: «Уладзімір Антонавіч, дапамажыце». Усе ў большасці залежыць ад мяне. Мая задача — убачыць самому схільнасць вучня і дапамагчы яе развіць. Тут жа важна яшчэ і тое, каб ён мне паверыў. Выкладчык не заўсёды аўтарытэт. Тым больш сфарміраваць іншага чалавека немагчыма. Магчыма яго навучыць, дапамагчы адшліфаваць нейкія навыкі, але не сфарміраваць.
Я павінен навучыць студэнтаў грамаце, якая існуе ў выяўленчым мастацтве і дапамагчы ім зразумець шлях, па якім ісці далей. Я наогул такі чалавек, што калі бачу, што малюе чалавек выдатна, я адразу ж у вочы скажу. Чалавеку імпульс патрэбны. Крытыкаваць магу, але няма ў мяне жорсткай крытыкі. Стараюся падказаць, дапамагчы. Рэзкія словы адбіваюць жаданне ствараць.
— Вы шмат кажаце пра тое, што беларускія мастакі павінны расказваць пра сваю гісторыю ў работах, расказваць, як гісторыя з'явілася ў вашым жыцці ...
— Мне са школы вельмі падабаўся прадмет гісторыі. Я стараўся неяк больш глыбока пагрузіцца ў гэтыя веды, зразумець, як гісторыя адбілася на сённяшнім дні. Тым больш кожны чалавек заўсёды перажывае сучаснае паняцце гісторыі. Па рабоце заўсёды відаць, у які час яна напісана. Гэта вельмі адчуваецца. Адзін рускі мастак Віктар Іваноў казаў, што мастацтва нараджаецца знізу. Вось ён усё жыццё пісаў родную Разань, мясцовых жыхароў, апісваў іх побыт. Здавалася б, банальныя рэчы, але ён знаходзіў мастацкую форму, якая ўздымала гэтыя рэчы.
Асабліва ў мастацтве партрэта ёсць рознае стаўленне да гісторыі. Адзін мастак хоча дагадзіць партрэтам, другі хоча глыбока зразумець чалавека і раскрыць. За кожным партрэтам стаіць цэлы лёс. Гэта ж ужо таксама адсылка да гісторыі, яе разбор на дэталі. У мяне былі вельмі розныя ідэі з напісаннем партрэта. Напрыклад, партрэт Уладзіміра Вішнеўскага. Я як мастак мыслю вачыма, бачу выразнасць вобраза. І вобраз натхняе на развагі. Чаму я яго апрануў ў мантыю Радзівіла? Таму што ўспрымаю яго як шляхціца. Ён жа ўбачыў партрэт і кажа: «Ніколі не думаў, што мяне можна ўявіць такім. Але на партрэце гэта я». А мы ж з ім жывем побач. Выкладаем на суседніх кафедрах і сябруем шмат гадоў.
А вось, напрыклад, Уладзімір Савіч для мяне заўсёды чалавек з птушкай шчасця. Ёсць штосьці ў ім менавіта добрае, шчаслівае, што перадаецца іншым. Вось я яго такім і зрабіў. Ды і наогул ён жа рабіў такія цудоўныя кнігі, звязаныя з фальклорам. Птушка тут таксама і сімвалізуе яго дзейнасць, чалавечую натуру. Тут прадмет дае гледачу пазіцыю на разважанне.
Увогуле адной з маіх любіх тэм з’яўляецца Мінск. Я нарадзіўся ў Мінску, мінчанін у 3-ім пакаленні. Таму гэтаму гораду я многім абавязаны. І, вядома, гарадская тэма гісторыі і сучаснасці роднага горада прысутнічае ў маім жыцці.
— Чым натхняецеся ў творчасці?
— Я чытаю вельмі шмат літаратуры. Люблю гістарычную, прафесійную, мастацкую ніколі не адкладаю ў бок. Мой любімы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Яго «Ладдзя роспачы» вельмі паўплывала на мяне. Менавіта гэтым творам ён раскрыў цікавасць да сваёй зямлі. Што можа быць лепш у літаратуры? Я ў сваім творы, прысвечанай гэтай легендзе, вырашыў адлюстраваць усё, што звязана з Беларуссю. Там ёсць неба, вада і Мірскі замак як знак зямлі. Дык вось каб прыйсці да гэтага знаку мне спатрэбілася шмат часу.
Вельмі мяне натхняюць і работы розных беларускіх майстроў. Я ўжо пералічваў імёны сваіх настаўнікаў. А як жа прыемна зірнуць на творы Аляксандра Кішчанкі, Гаўрыіла Вашчанка. Ганаруся работамі маіх вучняў — Андрэя Задорына, Уладзіміра Ганчарова, Сяргея Рымашэўскага, Аляксандра Дзямідава…
— Вы б хацелі, каб вашыя дзеці і ўнукі працягвалі ваш шлях?
— У цэлым, хто б з мастакоў гэтага не хацеў. Але я заўсёды задаюся пытаннем, ці жадаюць гэтага яны. Так, я бачу, што ўнучка цягнецца да творчасці і радуюся гэтаму. Але гэта праўда вельмі складанае пытанне. Бо дынастийным мастакам заўсёды складаней і адстаяць і знайсці сябе. Мне здаецца, што дзіцяці заўсёды лепш ісці па закліку душы, а не капіраваць асабісты досвед — бацькі ці маці. Калі атрымліваецца, бяры і рабі, а калі, каб не страціць цікавасць да сям'і, напэўна, усё ж такі падыход мяне б не парадаваў. Я вельмі рады, што мае дзеці пайшлі па тым шляху, які ім цікавы.
https://bel.24health.by/balans-u-tvorchasci-adnosinax-natallya-rygor-ivanovy-raskazali-pra-dyplamatyyu-u-syami/
Гарбуз змяшчае важныя вітаміны, мінералы і антыаксіданты. Багаты склад вызначае карысць гарбуза для чалавечага арганізма і яго шырокае ўжыванне ў доказнай і народнай медыцыне.
Па меркаванні навукоўцаў, пры рэгулярным ужыванні гародніна ўмацоўвае здароўе сардэчна-сасудзістай, нервовай, эндакрыннай і палавой сістэм, паляпшае стан скурных пакроваў, зніжае рызыку развіцця злаякасных новаўтварэнняў.
Гарбуз рэкамендуецца ўжываць цяжарным з мэтай зніжэння выяўленасці сімптомаў таксікозу і павышэння адаптацыйных магчымасцяў арганізма.
У складзе гарбуза маецца невялікая колькасць цынку, фосфару, магнію, вітамінаў групы B і фалійнай кіслаты. На 94% гародніна складаецца з вады, што робіць яго дыетычным прадуктам харчавання.
Гарбуз асабліва шануецца за кошт вялікага ўтрымання бэта-каратыну і кароціноіды, якія пераўтворацца ў арганізме чалавека ў вітамін А, неабходны для здароўя вачэй.
Паколькі прадукт адрозніваецца багатым складам карысных мікраэлементаў і вітамінаў, рэгулярнае ўжыванне аранжавай мякаці, спрыяе наладжванню метабалізму, паляпшэнню працы страўнікава-кішачнага тракту, умацаванню імунітэту.
Існуе маса спосабаў прыгатавання супаў на аснове гарбуза. Дзякуючы таму, што плод добра спалучаецца з іншай гароднінай, спецыямі, заправамі, можна складаць рэцэпты на любы густ.
https://bel.24health.by/tykvennye-semechki-polza-vred-i-pravila-xraneniya/
Смачная гарачая страва, валодаючы карыснымі для арганізма ўласцівасцямі, з'яўляецца нізкакаларыйнай. Есці прадукт можна нават на вячэру, не перажываючы за постаць.
Прапануем вам ідэальны гарбузовы суп — незвывчайную і смачную восеньскую страву. Паспрабаваць трэба кожнаму.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
1 Падаграваем у рондалі на невялікім агні сметанковы алей
2 Дадаем часнок дробна парэзаны і цыбулю квадрацікамі, падсмажваем злёгку
3 Бульбу рэжам на маленькія кавалачкі (так хутчэй зварыцца), далей бульбу і заправу дадаем у рондаль, падсмажваем без вечка хвілін 5 -6 на сярэднім агні, дадаўшы трохі алею сланечнікавага.
4 Заліваем вадой, каб акрывала гародніну і пад вечкам варым хвілін 20-25 (глядзець па гатоўнасці).
5. Адліваем ваду ў шклянку з рондаля не ўсю, для таго каб узбіць блэндэрам, на выпадак калі зробім вельмі густым суп, можна будзе дадаць гэтай вадзіцы з заправамі.
Так мы зможам заўжды кантраляваць кансістэнцыю. І блэндэрам узбіваем акуратна суп. І на смак будзе выразна адчувацца гарбуз салодкі, але калі мы яго блэндэрам змяшаем, то так ужо не будзе відавочна.
Павінна атрымаецца густая маса крэмавай тэкстуры.
Для падачы дадаем сухарыкі і сметанковы сыр. Вельмі сытная і арыгінальная атрымліваецца страва.
https://bel.24health.by/tykvennyj-xleb/
На кастрычніку адзначаюць свята анімацыі ў свеце. Мы вырашылі ўспомніць гісторыю беларускай анімацыі, яе памятныя моманты і стужкі, якія кранаюць душу.
Беларуская анімацыя можа ганарыцца сваёй 50-гадовай гісторыяй. 1971 год. На базе «Беларусьфільма» ствараецца першы беларускі мультфільм — «Нязнайка-паэт» паводле сцэнарыя Н. Носава. Але студыю вытворчасці не паказвалі, бо стужка адзіная — савецкая.
1972 год. «Беларусьфільм» не выдаткоўвае сродкі на стварэнне новых мультфільмаў, таму рэжысёру Уладзіміру Голікаву даводзіцца шукаць спонсараў самастойна. І яны знаходзяцца: першым спонсарам беларускай анімацыі стала ДАІ МУС БССР. І студыя выпускае мультфільм «Два погляды на адно і тое ж». Гісторыю пра вадзіцеля-навічка, які парушае правілы дарожнага руху яшчэ да з'яўлення ў яго аўтамабіля.
У гэтым жа годзе рэжысёр выпускае другі мультфільм «Няўдачнік». Гісторыя хлапчука, які марнуе ўвесь свой час на тое, каб трэніраваць звяроў. Але ў яго нічога не выходзіць, таму што ўсяму трэба вучыцца… Ты маеш права быць кім захочаш, але для гэтага ўсё роўна патрэбны веды. Нягледзячы на тое, што мультфільм быў створаны амаль 50 гадоў таму, а лялечныя персанажы не такія яркія, якіх сучасныя дзеці бачаць штодня на экранах манітораў і тэлевізараў, сюжэт актуальны да гэтага часу.
У 1973 годзе выйдзе «Вася Буслік і яго сябры» В. Голікава. Але знамянальным стане 1975-ы год: выйдзе «Квака-задавака» В. Голікава і «Цімка і Дзімка» яго жонкі — Марты Лубянікавай. Лялькі кацяняці і медзведзяня будуць спецыяльна адшывацца ў Маскве, а тое, што «сяброўства моцнае не зламаецца, не расклеіцца ад дажджоў і завірух…» запомняць дзеці на ўсёй постсавецкай прасторы на доўгія гады, яшчэ і данясуць гэта да сваіх дзяцей. Іх гісторыя працягнецца яшчэ на 7 казак.
Гэта быў час балансу забаўкі і фарміравання пэўных каштоўнасцяў. Не толькі сюжэту надавалася шмат увагі! Каб персанажы атрымліваліся рэалістычнымі, на студыі жылі вожыкі, хамякі і іншыя звяры, з якіх потым змалёўвалі матэрыял. Не забываліся і пра досвед замежных калегаў, напрыклад, уолтдыснэеўскія фільмы.
Кожны год выпускалася па 1-2 карціны. У 1978 годзе на экраны выходзіць першы мультфільм з беларускім нацыянальным каларытам «Дудка-весялушка» — праца па матывах беларускіх народных казак і песень.
Сёння нехта палічыць гэтыя мультфільмы занадта савецкімі, а таму нецікавымі. Мы ж прапануем зірнуць на карціны з пункту гледжання нацыянальнай самасвядомасці. Так, была ідэалогія і прапаганда. Але не была забытая самабытнасць народна-паэтычнай творчасці. Карціны беларускіх рэжысёраў-аніматараў тых гадоў выбіралі персанажамі звычайных людзей: сялян, майстравых, салдат.
Гэтыя і іншыя мультыплікацыйныя фільмы, знятыя па фальклорных матывах адрозніваюцца гумарам і жартамі, мільгаюць народнымі прыказкамі і прымаўкамі, характэрнымі толькі для беларускай нацыянальнай культуры.
Беларуская анімацыя таго часу — гэта не проста казкі і песні «пра мужыкоў у лапцях». Жанравы складнік мультфільмаў разнастайны: легенды, скетчы, навэлы, сатырычныя казкі, камедыі і інш.
V з'езд Саюза кінематаграфістаў СССР у 1986 годзе — намёк на творчую свабоду, адсутнасць цэнзуры, рамантычная вера ў светлую будучыню не зусім сябе апраўдала.
Недахоп кадраў і сродкаў адбіваўся і на ўзроўні анімацыі. У 1989 годзе было рашана адкрыць двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў пры Дзяржкіно СССР. А на спецыяльнасць «рэжысёр-мультыплікатар» прэтэндавала 74 чалавекі на месца.
Выпуск альманаха «Крокі» у 1988 годзе, які стаў смелай заявай аб сабе творчай моладзі (мастакоў і рэжысёраў). Складаўся ён з трох маляваных мультфільмаў: «Уцякач», «Заўжды», «Рыса». Звязаны гісторыі агульнай тэматыкай: узаемаадносіны чалавека і грамадства.
Мультфільм, створаны ў тэхніцы руху пяску, з'яўляецца дыпломнай працай Алены Пяткевіч. Выпускніца Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў перапрацавала аднайменную аповесць А.Пагарэльскага.
Прарыў 1986 года — праца беларускай Дастаеўскага анімацыі Ігара Волчака. Філасофская драма «Капрычыа» прымушае задумацца гледача аб сэнсе жыцця.
Па сюжэце немалады мужчына вырашае пераасэнсаваць пройдзены ім жыццёвы шлях і старанна прааналізаваць яго. У першую чаргу, у яго памяці ўсплываюць успаміны аб яго поспехах і выдатных імгненнях. Пасля ён пачынае ўспамінаць бесстароннія моманты расчаравання, якіх у яго было даволі-такі нямала. І на працягу ўсёй ночы ён будзе ўсюды бачыць мінулае.
Пераасэнсаванне ўспамінаў навядзе героя на пытанне: «Што будзе далей?».
Яшчэ адна работа, без якой немагчыма ўявіць тагачасную беларускую анімацыю — вынік Віктара Доўнара і Наталлі Лось, «зялёная» лялечная казка «Асцярожна! Карасі!» (1987 год).
У лялечных фільмах заўсёды ёсць складанасць — дэкарацыі! Ад іх залежыць атмасфера карціны: баланс канкрэтыкі і ўмоўнай вобразнасці.
«Сны позняй восені» 1988 года Таццяны Жыткоўскай — прыклад аўтарскай беларускай анімацыі найвышэйшага ўзроўню. Каб паспрабаваць раскрыць тэму пошуку сэнсу жыцця, аўтар звяртаецца да навукова-папулярнага кіно, спецыяльнай літаратуры, напрыклад, аб структуры маленькай клеткі і цэлага Сусвету. У выніку прыпавесць пра старое набыла характар даследавання ўзаемаадносін Прыроды і Чалавека. Пакуль казурка ў белай капсуле паступова ператвараецца ў матылька, выпроствае крылы і ўзлятае, чалавек пражывае сваё жыццё. Другая частка карціны (стары бачыць у акне жанчыну) сугучная з карцінай Волчака «Капрычыа».
«Ліхія» дзевяностыя для беларускай анімацыі сталі станоўча хвацкімі: гэта час эксперыментаў і творчага пошуку. Лялечныя мультфільмы змяняюцца мультфільмамі-калажамі і нават ... камп’ютарнай графікай! Усе гэтыя спробы і новаўвядзенні накіраваны на новы віток нацыянальнай ідэнтычнасці. Экранізуюцца народныя казкі, легенды, прытчы, байкі. Паступова аніматары мадэрнізуюць міфалогію, выкарыстоўваючы ў сваіх стужках сучасныя выявы. А мультфільмаў для дзяцей становіцца больш!
Да казачных матываў звяртаецца вядомы беларускі аніматар Яўген Ларчанка у 1990 годзе, майстар лялечнага жанру. Яго фальклорная анімацыя «Пакацігарошак» расказвае юным гледачам пра казачнага асілка з беларускай народнай казкі Пакацігарошка, які нарадзіўся з гарошыны. Ён адпраўляецца на пошукі сваёй сястры і перамагае Змея Шкурупея, які выкраў яе.
Асвоіўшы тэхнікі лялечнай, маляванай, перакладной анімацыі, Ленкін адным з першых беларускіх аўтараў звярнуўся да камп'ютарнай стылістыкі ў стужцы "Прыгоды Сіндбада-марахода", зробленай у 1997 годзе на маскоўскай студыі.
Нягледзячы на агульны дэпрэсіўны стан анімацыйнай галіны на ўсёй постсавецкай прасторы, сярэдзіна і другая палова 90-х аказаліся часам прачнуўшыхся надзей і развіцця беларускай анімацыі. Менавіта тым часам на «Беларусьфільме» выходзіць першая стоадсоткава камп’ютарная анімацыя рэжысёра Вячаслава Бакуновіча «Мілы, мілы дом» (1996).\
Першы беларускі фестываль анімацыйнага кіно «Анімаёўка» ў Магілёве адбыўся ў 1998 годзе. Ідэя адкрыцця фестывалю належыць рэжысёру-аніматару Ігару Волчаку і гендырэктару «Магілёўаблкінавідэапракат» Андрэю Бычкову. У 1998-м на фестывалі было прадстаўлена 12 карцін, і ўсе яны былі толькі ад беларускіх рэжысёраў. Сёння ж «Анімаёўка» — міжнародны фестываль! Удзельнікі з Расіі, Казахстана, Польшчы, Латвіі, Украіны, Турцыі і Кітая штогод прывозяць свае работы, каб іх майстэрства было ацэнена па заслугах.
Нягледзячы на тое, што беларуская анімацыя сёння перажывае часы не самыя вясёлыя, у Мінску працягвае працаваць цэлая плеяда вельмі цікавых рэжысёраў, якія прыйшлі ў прафесію, пачынаючы з сярэдзіны 80-х і вельмі актыўна здымаюць да гэтага часу, у прыватнасці па заказах расійскіх студый.
Несцерка, 1980 г.
Экранізацыя па матывах беларускай народнай казкі аб прыгодах народнага героя – весялуна і балакуна, абаронцы бяздольных ад самавольства і несправядлівасці «уладных людзей». З'яўленне гэтай стужкі вызначыла асаблівую цікавасць нашых аніматараў да беларускага фальклору.
Кацяня Філя і ... 1981 г.
Захапляльная гісторыя сяброўства кацяня па імені Філя з яго новым прыяцелем — смешным лагодным чараўніком, эксперыменты якога аказваюцца не заўсёды паспяховымі. І калі б не адважны Філя, у кватэры здарыўся б сапраўдны пагром…
У арыгінальным выяўленчым рашэнні стужкі прыцягвае першым чынам спосаб адушаўлення прадметаў хатняга ўжытку, які надае дзеянню незвычайную дынаміку. Нельга не адзначыць і музыку С.Картэса, якая стала рытмічнай асновай фільма і стварае атмасферу фантастычнай мітусні, імітуе агрэсіўны наступ ажывелых рэчаў, дапаўняе і адцяняе характары герояў.
Пра ката Васю і паляўнічую катавасію, 1981 г.
Удалы эксперымент у галіне новых жанравых форм, першая спроба стварыць лялечны мюзікл для самых маленькіх гледачоў. Кароткія песенькі з жывымі, зразумелымі дзецям словамі дапамагаюць «персаніфікаваць» характары персанажаў, «ачалавечыць» іх. У кідкай займальнай форме фільм ненадакучліва вучыць дзяцей беражліва ставіцца да навакольнага іх прыроды і жывым істотам. Відовішчнасці карціны спрыяе лёгкая, запамінальная музыка.
Песня пра зубра, 1982 г
Першая спроба раскрыць сродкамі анімацыі філасофскі змест знакамітай эпічнай паэмы выбітнага гуманіста эпохі Адраджэння беларускага паэта Міколы Гусоўскага. Фільм цікавы пошукамі новых форм стварэння экранных выяў, арыгінальным выяўленчым побач.
Так ілюзія руху персанажаў на экране ствараецца метадам пераплываў, а не традыцыйнай пафазнай здымкай асобных малюнкаў. Наблізіцца да паэтычных вобразаў і антываеннага пафасу літаратурнай асновы аўтарам у немалой ступені дапамагла музыка Л.Захлеўнага.
Куды знік месяц? 1982 г
Лірычная гісторыя з жыцця маленькага лісяняці, які аднойчы не ўбачыў на небе месяца, з якім ён так любіў гуляць. Ніхто ў лесе не мог растлумачыць, што ж адбылося з месяцам, пакуль не нарадзіўся малады месяц і казка ажыла зноў…
Уладзімір Караткевіч быў не толькі таленавітым, геніяльным аўтарам кніг, якімі ўсе зачытваюцца да гэтага часу, але і сценарыстам якасных і асэнсаваных фільмаў.
На Кінапоіске пад аўтарствам Уладзіміра Сымонавіча Караткевіча пазначаны 7 фільмаў і адзін мультфільм, якія былі зняты ў перыяд з 1961 па 1991. Нават пасля смерці аўтара.
Адразу варта падкрэсліць, што два фільмы не дадуць нам ніякіх ведаў пра крыніцу нацыяналізму ў Караткевіча – «Кражонак» і «Чырвоны агат». Таму што абодва яны для дзяцей і пазбаўлены пэўныз надзвычайных адметнасцяў. Аднак вельмі пяшчотныя і кранальныя, падыходзяць для сямейнага прагляду.
Першыя званочкі, якія ў будучых фільмах пераўтвараюцца ў аркестр, заўважны ўжо ў самай першай сур’езнай працы Уладзіміра Караткевіча – «Аповеды пра юнацтва».
Знятая ў 1961 годзе карціна, павінна была быць зборам кароткіх 20-30-хвілінных кінаапавяданняў пра жыццё савецкай краіны.
Гладкія і сухія гісторыі пра будаўнікоў, калгаснікаў, партызанаў і маладых сакратароў, якія вераць у светлую сацыялістычную будучыню. Яны мусілі быць па-за часам і дэманстраваць адзіны савецкі народ. Але ў першым жа эпізодзе, калі малады сакратар камсамола ідзе па сваёй вёсцы, то на фоне гучыць не гімн Інтренацыянала, а беларуская Купалінка.
Зараз, праз столькі год у нас застаецца дзве версіі такога эфекту. Альбо Караткевіч і іншыя стваральнікі ў той час атаясамлялі сваю радзіму з усёй яенай культурай, менавіта з дадзенымі падзеямі. Альбо яны наўмысна звярнуліся да беларушчыны, каб падкрэсліць адрозненне.
Наступны фільм аўтара выйшаў у 1967 годзе і пасля першага прагляду не верыцца, што на самой справе гэта работа аднаго чалавека.
«Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» была экранізацыяй рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», які быў напісаны ў 1966.
І калі ў першым фільме нашае сэрца радуюць толькі матывы знаёмай «Купалінкі», то разглядаючы другі фільм класіка можна зразумець толькі адно: «На Беларусі Бог жыве». Акцёр батлейкі (самага беларускага з мастацтваў на свеце) Юрась Братчык лёсам вымушаны выконваць ролю Хрыста.
Колькі разоў не глядзі фільм, а не зразумееш, калі на самой справе Братчык стаў Хрыстом. Падаецца, гэта адбылося недзе па-за фільмам і не можа быць намі заўважана.
У дзяцінстве мая бабуля распавядала мне казкі пра Хрыста, Марыю і святых так, быццам яны жылі на гэтай зямлі, а не невядома дзе. Я хадзіла па беларускай зямлі і ўспрымала, што ўсе адбылося тут. Кожны народ наноў прыдумляе свайго бога, а ў дадзеным выпадку Караткевіч дапамог нам перапрыдумаць свайго айца.
Тым цікавей час, у які быў зняты фільм. Ужо сышоў Хрушчоў, прыйшоў Брэжняў. Аднак ніхто не адмяняў дзяржаўнага атэізму, што панаваў і ў БССР. Таму не дзіва, што фільм быў пакладзены на палічку на доўгія гады. Хоць з эстэтычнага і мастацкага бакоў фільм бездаганны.
Пасля няўдачы з пракатам «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» доўгія 12 гадоў Караткевіч не вяртаецца да сур’езных сцэнараў. Толькі дзіцячыя, згаданыя вышэй.
Але ўсё ж такі ў 1979 годзе выходзіць сумесны з Валерыям Рубінчыкам фільм «Дзікае паляванне караля Стаха».
Краевугольны раман для беларускага народа ўбачыў свет у 1964 годзе. Калі ў папярэднім фільме аўтар павярнуў у Беларусь Бога, то ў гэтай карціне ён аддаў уладу за будучыню краю з рук шляхты, што ўжо заняпала настолькі, што і можа толькі пужаць свет старымі легендамі, у рукі моцнага і разумнага сялянства, як мінімум, у постаці Рыгора.
Крок за крокам у фільме ствараецца рэчаіснасць мінуўшчыны беларускага Палесся – глыбокага, дзікага, вар’яцкі-шэрага балота, што было знішчана за савецкім часам праз меліярацыю. Пісьменнік паказаў беларусам, якую Беларусь мы ўсе згубілі. Яшчэ раней, чым адбылася меліярацыя, калі здрабнела шляхта.
Тэма шляхецтва працягнута і ў наступным фільме «Чорны замак Альшанскі», зняты ў 1984 годзе сумесна са знакамітым рэжысёрам Міхаілам Пташуком. Кніга ж была напісана яшчэ ў 1979 годзе. Цяпер да папсаванай славы шляхты дадаецца яшчэ адна рысы – неверагодныя багацці.
Такія, што абавязкова існуюць і абавязкова ў Беларусі. Толькі разумны гісторык і археалагіня змогуць адшукаць іх, схапіць злога нашчадка Альшанскіх і зрабіць так, каб на Беларусі панавала толькі дабро.
Нажаль, гэта быў апошні фільм, які ўбачыў сам Караткевіч, таму што ў сярэдзіне 1984 года ён памёр.
Пасля ў 1987 годзе выйшаў мультфільм «Ладдзя роспачы» па аднайменнаму апавяданню. І калі ў «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» Уладзімір Сымонавіч павярнуў у Беларусь Бога, Іісуса і святых, то праз гэта апавяданне на нашую зямлю вяртаецца і смерць. Ды як!
Выбітны жыццялюб Гервасій Выліваха жыве ў слаўным горадзе Рагачове, бадзяецца па свеце, любіць жанчын і сварыцца з ксяндзамі. Карацей, паводзіць сябе, як сапраўдны беларус. Ды не доўга такому беларусу жывецца тут, прыходзіць за ім смерць.
Няма нават сэнсу казаць пра тое, колькі крылатых выразаў засталося ў беларускага народа, дзякуючы гэтаму твору. Таму і нельга пераацаніць вартасць і значнасць гэтай стужкі для нашай нацыі.
Апошні на сённяшні дзень фільм зняты па апавяданню Караткевіча гэта «Сівая легенда» у 1991 годзе. Быццам адчуваючы сваю правіну за руйнаванне шляхецкага міфа, што так доўга тут панаваў, у сусвеце Караткевіча з’яўляецца Раман Ракутовіч.
Ганарлівы і разумны шляхціч, у якога закохваюцца ўсе жанчыны, а славу ён сабе здабыў на поле сваім мячом. Ён адрозніваецца ад іншых сваіх супляменнікаў, а больш за ўсё ад Аляхно Кізгайлы, свайго сябра дзяцінства, які стане ягоным катам.
Раман не цураецца хамаў. І дзяўчына Ірына, яго абраніца, з простых. І армію потым для бунту ён сабе збірае з сялянскіх людзей, а не шляхты. Хай ягоную жанчыну аслепяць, а яму за паўстанне адрубяць рукі, але гонар і вартасць у яго не адніме нічога.
Не гледзячы на ўсё, ёсць два значных недахопа, што не дазваляюць поўнасцю адчуць усё, што скіроўвае на нас аўтар. Мова і акцёры. Ніводзін з іх не зняты на беларускай. З большага на рускай, а апошні на польскай. А акцёры альбо русскія, літоўскія ці польскія. Сюжэты знаёмыя, а мы сябе там не пазнаём.
Сядзіць Бабёр — поўныя шчокі зор пад старой вербалозінай і так сумуе, так сумуе, што ажно вялізныя зубы-разцы польку скачуць і гатовыя вываліцца, бо гаспадар у крыўднай роспачы то стогне, то за галаву бярэцца, і хістаецца з боку на бок, нібы ў шторм яго карабель трапіў. І толькі яго лускаты хвост-вясло ўтрымлівае на паверхні. Глядзіш як слёзы градам не паліюцца. І завошта так ужаліўся?
Не прыкмеціў ён, як лета праляцела. Пайшлі-паплылі нізкія кашлатыя хмары. З неба спачатку дробны дожджык церусіў, а затым зацяжныя, нудныя дажджы паліліся. Адляцелі ў вырай птушкі. Пахаваліся ў норах вужы ды гадаўё. Аднойчы, як толькі неба развіднелася, ачысцілася ад хмар і выслізнулася сонейка, пачаў Бабёр да зімы рыхтавацца.
Заплыў у затоку, адшукаў сабе прыдатнае месца для будаўніцтва хаткі і падаўся на другі бераг. Упадабаў старую, агромністую, як двум мужчынам абхапіць і высачэзную, ці не за паўсотню метраў у неба, вербалозіну. І вырашыў яе спілаваць. Так, сябры, сваімі вострымі, як лязо спраўнага майстра-шаўца, пяццю разцамі спілаваць, а разам і ўзровень вады ў затоцы падняць ад паваленага бервяна, а сукі-галінкі акурат на хатку перацягнуць.
Працаваў Бабёр увесь святлавы дзень. Працаваў так шчыра, што незадоўга да заходу сонца вербалозіна з дзікім енкам ў затоку легла, перакрыўшы цячэнне і ўсялякі доступ да процілеглага берага.
Адсопшыся, ён пачаў цягаць галлё. Цягаў і цягаў тое голлё, ажно пакуль не захрапеў, знямогшыся выпаўз на бераг. І сам таму здзівіўся, бо ніколі раней з ім тагога не адбывалася. Хаця чаму здзіўляцца: пятую хатку адзін будуе. Усіх дзетак сваіх упарадкаваў. Цяпер толькі чакае, калі ў госці запрашаць пачнуць. Малодшы сын адразу прапанаваў заставацца ў яго, але не рашыўся: навошта маладым займаць, калі вось-вось малыя бабраняткі з’явяцца.
У думках-марах стары Бабёр нават прыдрамаў.
Тым часам побач Выдра з Хахуляй праплывалі.—Што за самота, што за настрой такі, суседзе? – звярнулася да Бабра Выдра.
Пачуўшы знаёмы голас ён адразу зніякавеў, як быццам нейкі іншы звярок казаў тое. Ласкавую Хахулю ён пазнаў, ведаў, што менавіта ў яго хатцы гэты невялікі вадзяны звярок знойдзе не толькі прытулак, але і абарону. І тут раптам такі шапатлівы голас. І ўсё ж, калі стары Бабёр добра прыгледзеўся, заўважыў, што гэта была яна, Выдра. Адразу падумаў, што і яна пачне дразніцца, як учора Лісіца Хітрыца нервы яго казытала, кралася да затокі ды ўвесь час смяялася, выскаляючыся: дзе твая хата, дзе твая хата? Як і Сава Кудлатая галава, быццам самалёт знішчальнік пікіравала акурат на яго.
Але, здаецца, сёння такіх намераў не заўважыў. Каб хоць адзін падобны рух зроблены быў, адчуў бы захопніцкія варожыя намеры. Хаця Выдра не лепшая: чаго добрага можа і ў наступ пайсці. Але Бабёр суцішыўся і тактоўна, быццам старому і добраму сябру, адказаў:
— Ат, суседка мая, усё ладам. – Вось толькі… – Бабёр быццам не той звер, які іншым разам без дай прычыны не стаў бы такім меланхалічным. Зараз той самы выпадак, калі ён быў замаркочаны. – Ведаеш, толькі распачаў хатку для сябе будаваць, ды штосьці занядужаў. Аднаму мне не адолець, – напаўголасу працадзіў спахмурнелы Бабёр. Вось і сумую.
– Знайшоў бяду! Зараз толькі пару плотачак спаймаю і ўміг разгонем тваю маркоту, супакоіла суседа Выдра. – І звярок спрытна нырнуў пад другі бераг рэчкі, дзе асака ды чарот.
Вада ўспенілася спачатку ў адным, затым у другім месцы. І толькі пасля на паверхні паказалася галава выдры. У яе зубах білася вялікая рыбіна.
– Гэта табе, сусед, падсілкуйся! А тое ты ўсё кару ды траву розную спажываеш. – А рыбку як з’ясі, глядзіш і твой хвост больш спакусліва на патэльні гурманаў будзе глядзецца. І сама рассмяялася так моцна, што гарлачыкі па ўсёй рэчцы заскакалі, быццам ад ветру-урагану.
– Дзякуй, суседка! – І насамрэч, трэба падсілкавацца. А тое хвост мой ссохне і нікаму не захочацца ім паласавацца, хаця я рыбу не спажываю - павесялеў Бабёр.
Выдра нырнула і ўжо была ля вербалозіны, ускідвала на плечы, яшчэ не зусім згубіўшыя свой летні зеленаваты колер, галінкі.
Пакуль Бабёр адну ходку ледзь зробіць, Выдра ўжо са два разы ўправіцца.
Налучыліся тут дзве белыя Чаплі- фарсухі.
– Такі цудоўны дзянёк! А што тут у вас за суботнік? – спыталіся Чаплі і, не адразу пачуўшы адказ, рассмяяліся. – Мы шукаем салон прыгажосці, каб манікюр абнавіць. А яны вось чым займаюцца, лепей дно рачулкі пачысцілі б. А тое мы свае пазногці …
І не дагаварыўшы, малодшая, відаць, сястрыца негаваркой і больш разважлівай Хахлаткі, падняла адну сваю доўгую нагу, каб паказаць сапсаваны манікюр. Але ніхто не заўважыў тае праблемы, як і не адрэагаваў. Пільная ж Выдра ні ўслухоўвалася ў тую балбатню, ніякай іншай праблемы, акрамя Бабровай, не адчувала. Яна паглядзела ў бок затокі, ўздыхнула:
– Ды вось Бабёр вырашыў хатку сабе збудаваць. Аднаму ўжо цяжкавата з гэтым справіцца. Акурат і ваша, прыгажуні, дапамога лішняй не была б.
– Калі такая сур’ёзная справа і ёсць шчырае запрашэнне – дапаможам, - азвалася мудрэйшая Чапля. – З чаго пачынаць?
– Вунь з таго паваленага дрэва насіць вецце на хатку старога Бабра, каб зімою наш сусед не замёрз.
– Дзякуй вам! – расчуліўся Бабёр. – Раней я не баяўся ні якога клопату, ні зімы. Зараз нейкая боязь агортвае, – скрушна прамовіў стары звер і чухаў патыліцу, нібыта штосьці мудрае прапанаваць хацеў.
– Не бядуй, дзядуля! – у адзін голас падтрымалі Чаплі. – Не пакінем цябе!
Гуртам хутчэй атрымаецца. Нават хутчй, чым вось той шызакрылы качар даплыве да затокі.
І дружна ўзяліся за справу. Адразу цэлыя рэзгіны галінак на спіне Выдра цягне. Чаплі таксама прымудрылі адмысловы вазок, у які абедзьве ўчапіліся і цягнуць па вадзе.
Бабёр жа зусім занядужаў: па адной галінцы цягае.
– Калі я быў малады і дужы таксама завіхаўся будзь здароў. Цяпер толькі што паразітаў магу спраўна ганяць.
Ён няўклюдна выпаўз на бераг. Агледзеўся наўкола. Адсапнуўся. Узняў правую пяціпалую задняю нагу з развітымі плавальнымі перапонкамі. У гэты момант, быццам спрацавала якое рэле, рассоўваецца когаць і прыстасаванне ў выглядзе нажніц пачынае вычышчаць і вычэсваць поўсць, выдаляючы паразітаў.
Яго светла-буры мех на сонцы пачынае пералівацца.
– Ого! Вось гэта прыспасоба! - дзівіліся Чаплі.
– Э-э-э! Гэта што! Каб сіла і спрыт былі закладзены прыродаю на ўвесь век, а не толькі гэтыя прыспасобы, - уздыхаў Бабёр. – Я вось што мяркую, суседкі мае дарагія: трэба клікаць майго даўжніка Лася Рагача.
– Як гэта «даўжніка»?
– Вельмі проста, - тлумачыў Бабёр. – Адну лютаўскую ноч, калі яшчэ гуляла злая завіруха, ён згубіў арыенцір і забрыў на нашае бабрынае пасяленне. І патрапіў акурат у шматлікія норы-лабірынты і глыбокія тунэлі. І так улез, што адна рыжая хрыбеціна сярпом месячыка асветлена была. Дзікім ровам небарака сярод ночы роў. Я першым прыбег на той умольны роў, прывёўшы самых дужых Баброў. І мы выратавалі Рагача. Вось з таго часу ён у даўжніках ходзіць.
– Тады, канешне, трэба скарыстацца такой дапамогай..
А цяпер, мой дружа, лажыся адпачывай, а у наступны раз ты паслухаешь працяг казкі і даведаешься ці дапамог Рагач старому Бабру пабудаваць новую хатку.
Днямі ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д Шчамялёва адбылося адкрыццё беларуска-аўстрыйскай выстаўкі мастацкага тэкстылю «Вокны і масты».
Выстаўка — унікальны міжнародны праект, які аб'яднаў беларускае і аўстрыйскае сучаснае мастацтва тэкстылю маладога пакалення мастакоў. Аўтары ідэі і куратары праекта Мануэль Вандл (Аўстрыя) і Хрысціна Высоцкая (Беларусь) прапануюць гледачам пагрузіцца ў шырокае па багаццю канцэпцый, форм, матэрыялаў і тэхнік мастацкае пераасэнсаванне тэмы.
У выставачнай экспазіцыі – больш за 30 твораў 19-ці аўтараў, выкананых у самых разнастайных тэхніках тэкстылю і мікс-медыя. Арганізатары расказалі, што праца над выстаўкай пачалася яшчэ восенню 2021 года. Куратары паставілі перад сваімі студэнтамі няпростую творчую мэту: пераасэнсаваць фармальна-пластычныя, ідэйна-сэнсавыя, вобразныя і філасофскія значэнні вокнаў і мастоў з дапамогай мовы мастацкага тэкстылю і змешаных тэхнік. У выніку атрымаўся ўнікальны міжкультурны досвед.
Увогуле мастацтва ткацтва — адно з самых старажытных на зямлі. Кожная эпоха, кожная краіна ўносілі змены і ў вобразна-пластычнае, і ў функцыянальнае значэнне тканіны, а таксама істотна мянялася тэхналогія яе стварэння.
Пікселі для кроснаў, альбо Традыцыі ткацтва ў сучасным інтэр’еры
Чалавек спрадвеку выкарыстоўвае цяпло і ўтульнасць воўны для вырашэння функцыянальных задач. Тканіна суправаджае чалавека ўсюды, і ён часта не звяртае ўвагі на тое, што яна — частка яго жыцця, без якой ён не можа абыходзіцца. У нейкі момант тканіна, вытканая рукамі, урываецца ў яго жыццё ў выглядзе насценнага безворсавага дывана-карціны. Габелен – адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, насценны аднабаковы дыван з сюжэтнай ці арнаментальнай кампазіцыяй, вытканы ўручную перакрыжаваным перапляценнем нітак.
Масты — гэта канструкцыі, якія забяспечваюць праход праз перашкоды, злучаюць прасторы, паскараюць кантакты і дазваляюць абменьвацца таварамі, інфармацыяй. Яны з`яўляюцца зонамі сустрэчы культур. Вобраз маста таксама сімвалізуе абмен прафесійным досведам, ведамі, атрыманымі гістарычнай спадчынай і этыка-сацыяльнымі праектамі.
Выстаўка дазваляе гледачу сутыкнуцца з дзвюма культурамі, паглыбіцца ў цікавыя моманты стварэння аб’етаў. Кожны аўтар з душой падышоў да стварэння асабістай работы і запрашае гасцей праз свае масты і вокны адправіцца ў падарожжа.
Мастак тэкстылю, даследчык, магістр мастацтваў Мануэль Вандл з'яўляецца старшым выкладчыкам кафедры «Тэкстыль — свабодны, прыкладны і эксперыментальны дызайн» у Венскім універсітэце прыкладных мастацтваў — вядучай вышэйшай навучальнай установе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Аўстрыі.
На курсе ткацтва Мануэля Вандла студэнты даследуюць спосабы трансфармацыі пэўнай ідэі ці натхнення ў матэрыялістычную рэальнасць. У фокусе ўвагі — розныя метады, тэхнікі і матэрыялы. Тэмы вар'іруюцца ад класічнага дызайну тканін да габеленавага мастацтва і канцэптуальнага інтэлектуальнага тэкстылю.
Хрысціна Высоцкая — мастак тэкстылю, даследчык, магістр мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На курсе Хрысціны Высоцкай студэнты даследуюць фармальна-пластычныя магчымасці тэкстылю, эксперыментуюць з рознымі матэрыяламі і тэхнікамі (уключаючы нетрадыцыйныя) для стварэння ўнікальных канцэптуальных твораў мастацтва і дызайну тканіны.
Выстаўка — унікальная магчымасць, патрапіць у свет цікавых падзей і людзей. Яркія, цікавыя, інтэлектуальныя творы — добры прыклад зладжанай і плёнай працы куратараў над агульнай ідэяй фарміравання мастацкай выразнасці і камунікацыяй паміж дзвюма краінамі.
Я заўсёды раю: пабачылі добрую беларускую кнігу – абавязкова набывайце! Спецыфіка айчыннага кніжнага рынку такая, што пры досыць багатым асартыменце перавыданні здараюцца не так часта. Цешуся, калі сама выконваю свае парады – і пакрысе мая паліца багацее на цудоўныя выданні.
У свой час, напрыклад, не прапусціла цудоўную казку-размалёўку «Брык і Шуся шукаюць лета» Таццяны Сівец і мастачкі Аксаны Аракчэевай.
«Звычайна твор нараджаецца на паперы — у кнізе, часопісе, а пасля яго экранізуюць або ставяць спектакль. Тут атрымалася наадварот — спачатку была п’еса.» – расказвае пісьменніца.
Кніга ж была выдадзеная ў той час, калі ТЮГ ужо ставіў спектакль «Брык і Шуся шукаюць лета» і збіраў паўнюткія залы.
«Ты ведаеш, знайсці сапраўднага сябра не проста. Дзе з ім можна сустрэцца? Ды дзе заўгодна! У дзіцячым садку, каля дома, у парку, у Тэатры юнага гледача… І нават на старонках кніжкі! Галоўнае, каб разам вам было весела і цікава. Давай пазнаёмімся з двума дзіўнымі істотамі – Брыкам і Шусяй, пагуляем з імі, памалюем і дапаможам сябрам адшукаць Краіну вечнага лета!
Брык і Шуся жывуць у гарадскім парку, а пасля спектакля «перасяляюцца» у кнігу. Юныя гледачы мелі магчымасць прадоўжыць сяброўства з героямі, пабыць і чытачамі, і мастакамі. Выконваючы заданні з кнігі, яны разам з Брыкам і Шусяй нібы выпраўляліся ў падарожжа. Наўпрост ад іх уважлівасці, спрыту залежыла развіццё далейшых падзей.
Варона параіла ісці сябрам да Сонца. Ганарліўка Чорная котка і яе служка Пацук пачаў чыніць сябрам перашкоды. А Сабака дапамагаў, пераводзіў праз дарогу – а заадно расказваў правілы дарожнага руху і тлумачыў, як працуе святлафор! Пасля ў казцы з’яўляюцца Хлопчык і Дзяўчынка. «Ім так спадабаліся Брык і Шуся, што дзеці вырашылі забраць іх сабе. Але хіба можна гуляць з тымі, хто гэтага не хоча?»
Казка-размалёўка невялічкая, а колькі жыццёвых урокаў-падказак у ёй! Як і сам спектакль, кніга карысталася выключнай папулярнасцю. Вельмі цікавая супраца атрымалася ў аўтаркі і мастачкі, у тэатра і выдаўцоў!
Таццяну Сівец ведаюць як паэтку, журналіста, драматурга, перакладчыка, вядоўцу тэле- і радыёпраграм. З кнігі «Брык і Шуся шукаюць лета» пачалася шчаслівая гісторыя сяброўства пісьменніцы з дзецьмі.
«Куды прапала малпа Маня?» — другая выдадзеная дзіцячая кніжка Таццяны Сівец. Гэта дэтэктыўная гісторыя — працяг казкі пра Брыка і Шусю. Сябры ствараюць дэтэктыўнае агенцтва, і ім даводзіцца разгадваць, куды з Мінскага заапарка знікла малпа Маня. Але насамрэч справа не толькі ў гэтым. Паміж жыхарамі заапарка, ранейшымі сябрамі, зніклі давер і паразуменне… Гэтая кніга «для малодшага школьнага ўзросту», але ў пэўным сэнсе вельмі «дарослая». Найлепш бацькам чытаць яе з дзецьмі разам.
Яшчэ адна кніга Таццяны Сівец для дзяцей, вартая ўвагі — «Самы лепшы падарунак» – расказаная ад імя дзяўчынкі Танечкі.
«Калі Танечка была дарослай…
Не-не, я не памылілася, менавіта «была»! Танечка так і кажа ўсім, хто пагаджаецца яе слухаць: «Калі я была дарослай...» І распавядае чарговую гісторыю…
Вы б не здзіўляліся, калі б ведалі, як моцна Танечка марыць вырасці. Бо ўсім вядома, што дарослым можна ўсё! Амаль усё... Бо і ў іх знаходзяцца тыя, хто загадвае ўставаць ранкам, ісці на працу, набываць розныя рэчы... Шкада, што гэты Галоўны Дарослы не загадае бацькам Танечкі купіць ёй, да прыкладу, цукеркі ці марожанае.
А можа, ён і загадваў, але ж бацькі ў Танечкі такія занятыя, што заўжды пра ўсё забываюцца. Забыліся ж вось, што Танечка прасіла на дзень народзінаў Вялікую Ляльку, а не гэтую Энцы... цыкла... Эн-цы-кла-пе-дыю! Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту!» – вось так незвычайна, з расказаўшы пра сябе «дарослую», пачынаецца кніга пра маленькую дзяўчынку Танечку.
«Яна любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца (трэба толькі моцна-моцна верыць!)» – расказваецца ў анатацыі да кнігі.
Ад сябе застаецца дадаць, што кніга «Самы лепшы падарунак» — і сцежка ў Краіну Маленства для дарослых, і сябра дзецям, якія зараз па гэтай Краіне вандруюць.
«Пачала складаць казкі, гадуючы дачку». Разглядаем дзіцячыя кнігі Раісы Баравіковай
Наталля Абакумава з дзяцінства марыла стаць вучоным, але большую частку жыцця прапрацавала бухгалтарам. Але і за дзіцячай марай, і за рэальнай прафесіяй стаяла адна мэта – звесці да мінімуму жывыя стасункі з рэальнымі людзьмі. Усё таму, што Наталля заікалася. Любая неабходнасць жывых стасункаў выклікала страх і культывавала комплексы. Але ўсе гэтыя гады, прызнаецца Наталля, яна разумела, што ёй чагосьці не хапае. Аказалася, не хапае таго, чаго яна старанна спрабавала пазбягаць увесь гэты час, – стасункаў з людзьмі.
Сёння Наталля Абакумава кіруе цэнтрам «Актывацыя маўлення» для людзей, якія заікаюцца, і сама праводзіць трэнінгі. І – так, Наталля больш не пакутуе ад дэфекту маўлення.
– Я пачала заікацца ў 6 гадоў. Правільней сказаць, даведалася, што заікаюся. Я прыйшла ў краму, каб штосьці купіць, але калі падышла чарга, не змагла нічога вымавіць. І тады прадавец пачала на мяне крычаць. Я ўпала ў ступар. Вось менавіта ў той момант і ўсвядоміла, што ў мяне ёсць праблема і гэта штосьці вельмі страшнае, чаго ні ў якім разе нельга праяўляць на людзях.
Я была дзіцем, і дарослыя мелі для мяне значэнне, аўтарытэт. У сям'і на мяне ніхто ніколі не крычаў... Таму гэта быў нечаканы і непрыемны вопыт, які і ўсяліў у мяне страх: страх перад маўленнем, страх, што гэта можа здарыцца яшчэ раз...
Усё адбылося ўлетку, а ўвосень, калі я пайшла ў першы клас, маўлення ў мяне ўжо не было. Усе гады вучобы мяне практычна не выклікалі на ўроках, я ўсё роўна не магла нічога адказваць. Мне было складана заводзіць новыя знаёмствы. І – так, я больш не хадзіла ў краму па прадукты ажно да заканчэння школы...
Але ў стасунках з аднагодкамі асаблівых цяжкасцяў не было. Праблема «ўключалася» ў моманты так званага абавязковага маўлення, калі спыталіся – і адказаць трэба. Памятаю, калі ў пачатковых класах школы мяне выклікалі адказваць, я потым садзілася і пад сталом раздзірала рукі ў кроў, каб даць выхад эмацыянальнаму болю, які раз'ядаў мяне знутры.
Нават пасля таго, як маўленне палепшылася, непрыняцце сябе, свайго маўлення, страхі ўсё яшчэ заставаліся. Большую частку жыцця я пражыла, будучы чалавекам са схаваным заіканнем: фармулявала фразы, рабіла паўзы, замяняла слова, г.зн. прыкладала максімум намаганняў, каб маскіраваць сваё заіканне... Паміж думкай і тым, што вымавіць, ішла велічэзная ўнутраная праца. І я цалкам дапускаю, што многія людзі нават не здагадваліся, што я заікаюся.
– 8 гадоў таму (у 2014 годзе) я выпадкова ўбачыла ў інтэрнэце аб'яву, што адкрыўся клуб для тых, хто заікаецца, – «Я кажу вольна!». Яго заснаваў чалавек, які сам заікаўся, – Дзяніс Сотнікаў. На жаль, гэты клуб ужо не працуе. Але ён стаў для мяне першай прыступкай, каб вырасці з чалавека з нізкай самаацэнкай і кучай комплексаў у вольную, упэўненую асобу і ўжо самой дапамагаць людзям з праблемамі заікання.
Дапамога псіхолага заключаецца перш за ўсё ў тым, каб змяніць стаўленне да заікання – прыбраць велічэзны негатыў, яміну, у якую правальваецца чалавек, які заікаецца, калі яму трэба з кімсьці размаўляць. Пазбавіцца ад страху, сораму, агіды да сябе, якія ён можа нават не ўсведамляць, заціснутасці мышачнай і псіхалагічнай, бо ўсё гэта ўключаецца адначасова.
Мы працуем з тымі, хто можа вольна размаўляць пры пэўных умовах (напрыклад, калі знаходзяцца сам-насам з сабой). Ёсць дзіўная заканамернасць: гэтыя людзі, як правіла, амаль не заікаюцца яшчэ ў дзвюх сітуацыях: калі праходзяць медкамісію ў армію і на прыёме ў спецыяліста з нагоды заікання. Гэта значыць тады, калі заікацца і можна, і трэба. І няма ўнутранага страху перад заіканнем. Дык вось наша задача – прыбраць страх і ў іншых сітуацыях!
Праграма Цэнтра «Актывацыя маўлення» заснаваная на трох кітах: псіхалогіі, прамоўніцкім мастацтве і акцёрстве (альбо эмацыянальным інтэлекце, працы з эмоцыямі). Працуючы ў гэтых накірунках, чалавек пачынае мяняць сваё стаўленне да заікання, адпрацоўвае новыя мадэлі паводзінаў пры стасунках з іншымі людзьмі, вучыцца праяўляць і распазнаваць свае эмоцыі. Усё гэта прыводзіць да таго, што паступова маўленне робіцца больш вольным, а заіканне перастае ўплываць на жыццё і абмяжоўваць магчымасці.
Перад пачаткам нашых заняткаў мы робім размінку (падобную робяць на ўсялякіх прамоўніцкіх, акцёрскіх курсах). Гэта размінка і для цела, і для артыкуляцыйнага апарата... Яна рыхтуе чалавека да таго, што яму трэба будзе шмат гаварыць.
Мы працуем з перакананнямі. Складаем канкрэтныя спісы: што чалавек думае пра заіканне, як сябе адчувае, што, на яго думку, пра яго думаюць людзі, з якімі даводзіцца мець стасункі, і г.д. Канкрэтна прапісваем кожнае перакананне і перапісваем яго на іншае, пазітыўнае.
Мы трэніруемся мяняць свае паводзіны ў працэсе стасункаў. Бо механізм заікання настроены на пэўную мадэль паводзінаў. Калі чалавек штосьці мяняе ў ёй, дык і заіканне знікае, бо не ўпісваецца ў звыклы стэрэатып. Напрыклад, той, хто заікаецца, вучыцца размаўляць гучна, жэстыкуляваць, мяняць інтанацыі – гэта ўсё прамоўніцкія прыёмы, якія вельмі патрэбныя для чалавека, які заікаецца. Любы перастане заікацца, калі са звыклага ціхага маўлення пяройдзе на гучнае.
Ёсць яшчэ адзін важны момант: уменне бачыць суразмоўца. Той, хто заікаецца, часцей за ўсё увесь у сваіх думках, перажываннях, удасканаленні «небяспечных» слоў, на якіх ён можа пачаць заікацца...
– Ёсць такі спосаб, як наўмыснае заіканне, г.зн. пры стасунках вы пачынаеце заікацца спецыяльна (можна пачынаць са стасункаў са сваякамі), пры гэтым вы самі кантралюеце і вырашаеце, дзе вам заікацца, а дзе не. Самае цікавае, што гэты прыём найбольш эфектыўна працуе з людзьмі, якія заікаюцца вельмі моцна: знікаюць тыя страшныя ступары, калі яны доўга не могуць наогул нічога сказаць. Гэта спосаб для смелых, але паспрабаваць варта ўсім.
Мяняйце манеру маўлення. Паспрабуйце казаць вельмі гучна – гук робіць маўленне больш вольным. Гэта не значыць, што давядзецца цяпер пастаянна і ўсюды гаварыць на павышаных танах. Важна іншае: прывыкнуць гаварыць вольна. Можна браць верш у інтэрнэце, які выразна чытае акцёр, і, паўтараючы за ім, літаральна капіяваць інтанацыю, танальнасць, змены тэмбру, гучнасці... Гэта прыводзіць да зняцця заціскаў у целе, горле, псіхіцы. Вядома, перш чым убачыць вынікі, пройдзе час. Але ж вы ўсё жыццё практыкавалі іншую мадэль маўлення. Натуральна, што цяпер таксама патрэбны час, каб яе змяніць, стварыць новую. Гэта цікавы, займальны, творчы працэс.
Дазвольце сабе заікацца. Мы ўсе жывем у соцыуме, і нам даводзіцца ўвесь час з кімсьці кантактаваць, перыядычна ў новым асяроддзі. Пры новым знаёмстве лепей адразу прызнацца суразмоўцу, што заікаецеся. Няхай гэта будзе першая фраза. Гэта чамусьці складана зрабіць. Але прызнанне здымае велізарнае ўнутранае напружанне і тым самым дае магчымасць гаварыць вольна. Сёння перад інтэрв'ю я хвалявалася. Што ж я зрабіла? Я дазволіла сабе заікацца. Ужо толькі гэта гарантуе 80% свабоды ад заікання.
Выберыце стратэгію паводзінаў, калі пачняце заікацца: наўмыснае заіканне, павольнае ці гучнае маўленне, паўзы, плаўнае дыханне... Паспрабуйце гэта свядома выкарыстоўваць у канкрэтнай сітуацыі – і ўпэўненасць вернецца.
Выканайце некаторыя нескладаныя фізічныя практыкаванні, калі вам, напрыклад, трэба будзе публічнае выступленне або стасункі ў незнаёмай кампаніі. Гэта дапаможа пазбавіцца ад фізічнай скаванасці, расправіць плечы, зняць напружанне – з цела, з голасу. Практыкуйце дыхальныя тэхнікі, якімі карыстаюцца акцёры, прамоўцы, спевакі, так званае дыяфрагмальна-рэбернае дыханне.
Трымайце фокус-увагу на суразмоўцы, а не на тым, як вы кажаце, як прамаўляеце словы. Слухайце не сябе, а суразмоўцу. Калі гэта публічнае выступленне – падрыхтуйцеся і адрэпетуйце загадзя прамову, можна перад люстэркам.
Працуйце над самаацэнкай. Гэта важна, каб прыбраць унутраныя комплексы і адчуваць сябе ўпэўнена ў любой сітуацыі. Карысна практыкаваць тэхніку самапрэзентацыі. Яна заключаецца ў тым, каб штодня здымаць на тэлефон невялікія ролікі са сваім удзелам (чытаць на камеру вершы, прозу, імправізаваць і г.д.). Затым, пачынаючы з родных і блізкіх, паступова пашыраць аўдыторыю гледачоў. Погляд на сябе збоку, «падабайкі» і пазітыўныя каментары дапамогуць вам прыняць сябе такім, які вы ёсць.
Відэа – Андрэй Васкрасенскі.
Гэтую салодкую радасць ведае і любіць кожнае дзіця, яе з задавальненнем ядуць на сняданак людзі з розных краін свету, дадаюць у выпечку кандытары, з яе атрымліваюцца мноства смачных салодкіх шэдэўраў.
Так, менавіта гэты шакаладны цуд зводзіць з розуму многія пакаленні аматараў салодкага. І нядзіўна, бо з моманту яе з'яўлення прайшло шмат гадоў. У свеце існуе вялікая колькасць рэцэптаў шакаладнай пасты, бо за доўгую гісторыю яе існавання кандытары прыдумалі разнастайныя дабаўкі, паляпшаючы смак прысмакі.
Існуе, напрыклад, шакаладная паста з ляснымі арэхамі, карамельнай дробкай, дробкай з вафляў і нават кунжуту, любая з іх смачная і апетытная. Класічная шакаладная паста цёмна-карычневага колеру, аднастайнай кансістэнцыі, яна лёгка намазваецца на хрумсткі свежы хлеб, булачку, батон ці печыва.
Сучасная паста складаецца звычайна з сухога малака, пальмавага алею, парашка какавы, у якасці дабавак у пасце прысутнічаюць — лецыцін і ванілін. Але выдатнай альтэрнатывай ёй паслужыць паста, прыгатаваная ў хатніх умовах, са звыклых прадуктаў і без выкарыстання дабавак. Акрамя таго, хатняя шакаладная паста цалкам можа спалучаць у сабе ўсе нашы любімыя густы, мець любую кансістэнцыю, да таго ж яе ніколі не будзе мала, бо смачнае мы можам прыгатаваць хутка і лёгка.
Прапануем вам суперхуткі і смачны рэцэпт
Інгрэдыенты
У роўных прапорцыях узяць малако, цукар і алей без паху
Спосаб прыгатавання
Узбіць пагружным блэндэрам малако і цукар да яго растварэння Затым дадаць какава. Тонкім струменьчыкам уліць алей, працягваючы ўзбіваць блэндэрам. Прыкладна 3 хвіліны, і сумесь пачне гусцець. Атрымліваецца смачная і натуральная шакаладная паста.
Захоўваць у халадзільніку 3-4 тыдні. Можна дадаць арэхі (выдатна падыдзе смажаны фундук, кеш’ю, арахіс).
Арэхі асобна здрабніць у чары блэндара або здрабняльніка да стану пасты ці дробнай крошкі. Дадаць іх на апошнім этапе ў пасту і ўзбіць усё разам у аднастайную масу.
Проста і густоўна. Як прыгатаваць штрудзель са слівамі і арэхамі?
One fine body…