19.11.2019
19.11.2019

Антытытунёвы Дэкрэт паказаў курцам на іх месца

logo
Здаровы лад жыцця
0 51
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Курылка хутчэй жывы, чым мёртвы, але фінал блізкі. 27 ліпеня ўступіў у сілу Дэкрэт №2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» ад 24 студзеня 2019 года, які тычыцца пытанняў тытунёвага рэгулявання. З гэтага часу аматарам падыміць давядзецца ведаць сваё месца.

У дакуменце дакладна расстаўлены ўсе кропкі над «i» ў пытаннях, якія рэгулярна служылі падставай для гарачых дыскусій і неабыякіх слоўных баталій. Так, ніякіх залаў для тых, хто паліць у рэстаранах і кавярнях, болей не будзе. Нядрэнная спроба рэстаратараў захаваць парытэт у дачыненні да сваіх кліентаў у рэальнасці толькі стварала бачнасць абмежаванняў, якія пры бліжэйшым разглядзе рассейваліся, нібы цыгарэтны дым.

Зараз, каб зрабіць зацяжку, курцу давядзецца шукаць спецыяльна абсталяванае для курэння месца. Прычым усюды: на вакзалах і рынках, у рэстаранах і гандлёвых цэнтрах, на тэрыторыі арганізацый і нават на пляжах... Калі такога месца няма, значыць, курэнне тут па змаўчанні забароненае.

Катэгарычная забарона на курэнне ўведзеная:

  • на працоўных месцах;
  • на станцыях метро, прыпынках грамадскага транспарту і ў самім грамадскім транспарце;
  • у ліфтах і дапаможных памяшканнях жылых аб'ектаў;
  • на дзіцячых пляцоўках і ў падземных пераходах;
  • у спартыўна-аздараўленчых і іншых лагерах;
  • на тэрыторыях устаноў адукацыі;
  • у асабістых аўто ў прысутнасці дзяцей да 14 гадоў;
  • а таксама ў любых іншых месцах, дзе размешчаны адпаведны знак, зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя.

Адзіным момантам, не адлюстраваным у новым антытытунёвым дакуменце, застаецца курэнне на балконах і лоджыях жылых дамоў. Паколькі яны адносяцца да тэрыторыі асабістай уласнасці, забараніць дыміць на іх юрыдычна нельга.

Затое пастаўлена кропка ў спрэчках пра вейпы і іншыя электронныя прылады для спажывання тытуню. Яны прыроўненыя да звычайных цыгарэт, адпаведна – на іх распаўсюджваюцца ўсе абмежаванні, якія датычацца рэалізацыі і ўжывання тытунёвых вырабаў.

У выпадку парушэння антытытунёвага заканадаўства заўзятага курца спачатку папярэдзяць пра меры адміністрацыйнага спагнання. Пры паўторным парушэнні прыцягнуць да адказнасці. Ён атрымае штраф да 4 базавых велічынь.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 51

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».