Калі прыслухоўвацца да апошніх дадзеных амерыканскіх даследаванняў, дык цяпер 1 дзіця з 59 пакутуе ад тыповага аўтызму альбо іншых расстройстваў аўтыстычнага спектра (РАС). Таму, заўважыўшы пэўныя асаблівасці ў развіцці дзіцяці, новаспечаных бацькоў часта цікавіць толькі адно пытанне: ці не аўтызм гэта?
Складанасць атрымання дакладнага адказу на яго заключаецца ў тым, што аўтыстычныя расстройствы пазбаўленыя спецыфічных, выразна выяўленых прыкметаў. Стан ацэньваецца, як правіла, з дапамогай дынамічнага назірання за дзіцем і рэтраспектыўна, г.зн. на падзеях, якія мелі месца некаторы час таму. Між тым, ранняя дыягностыка мае калі не асноўнае значэнне, дык шмат у чым вызначае развіццё паталогіі, здольнасць дзіцяці да камунікацыі і сацыяльнага ўзаемадзеяння ў будучым.
Якая прырода аўтызму і РАС у дзяцей? Якія прыкметы паказваюць на неабходнасць праявіць насцярожанасць у дачыненні да аўтызму і падобных парушэнняў развіцця псіхічных функцый? Што абцяжарвае дыягностыку паталогіі на самым раннім этапе?
Журналіст Слушна і партала "Здоровые люди" папрасіла адказаць на гэтыя пытанні неўролага, асістэнта кафедры дзіцячай неўралогіі БелМАПА Алісу Кудлач.
Цалкам матэрыял можна прачытаць на парталы нашага партнера "Здоровые люди" Аутизм у детей. Когда появляются первые признаки
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by