21.06.2023
21.06.2023

Дэсерт з жэлаціну і ягад. Топ-3 простых рэцэпта

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Такія дэсерты гатуюца хутка і проста. Асноўным інгрэдыентам дэсерту з'яўляецца жэлацін. Ён вырабляецца з жывёльнага калагена – бялку.

Жалацін можа быць карысным для вашага здароўя. Ён можа станоўча ўплываць на здароўе костак. можа дапамагчы паменшыць боль у суставах, дапамагчы паменшыць наступствы старэння скуры.

Галоўнае растварыць жэлацін у патрэбнай прапорцыі.

Жэлацін можна купіць, як у звычайнай ўпакоўцы, так можна набыць і гатовае жэле са смакам і проста заліць у патрэбнай прапорцыі вадой. Нам спатрэбіцца смятана альбо творожная маса, ягады ці садавіна, какао.

Блогер Святлана Карніцкая прапануе некалькі спосабаў.

Варыянт 1. Мяккі тварог, апельсінавае жэле, бружмель (можна замарожаныя чарніцы, клубніцы, вішні).

Рэцэпт з бружмеллю

Інгрэдыенты

  • Жэле апельсінавае
  • Тварог мяккі — 150 г.
  • Смятана — 2 ст.л.
  • Цукар — 1-2 ст.л. па смаку
  • Жэлацін — 20 г
  • Ягады — жменя

Спосаб прыгатавання

Заліваем апельсінавае жэле (320 гр.) кіпенем  Гэтага дастаткова будзе на 2-4 порцыі, у залежнасці ад формы.

Добра размешваем, каб растварыўся жэлацін. Затым разліваем па формах і даем пастаяць хвілін 10 пры пакаёвай тэмпературы.

ЖЭлацін

Ставім у лядоўню на 20-25 хвілін, не больш. І гатуем другі пласт. Калі паставіць у халадзільнік будзе застываць доўга.

Самае важнае прыгатаваць жэлацін! Не разбаўляем яго кіпенем. Трэба заліць жэлацін цёплай вадой прыкладна палову кружкі на 20 г. і затым паставіць у мікрахвалёўку па крыху разаграваць і памешваць, тады ён хутка растварыцца і не страціць свае ўласцівасці. Пакідаем на 5-10 хвілін.

Жэле

Гатуем другі пласт дэсерта. Дадаем у чару міксера тварог мяккі, смятану пару лыжак, цукар па смаку. Узбіваем міксерам пару хвілін і затым дадаем наш жэлацін і зноў узбіваем. Другі пласт гатовы.

Тварожны слой

Дастаём з маразілкі нашы дэсерты з 1-ым пластом і заліваем тварожны пласт. Ставім у халадзільнік на 20-30 хвілін. Тварожны пласт застыне хутка.

Дастаём і дадаем ягады. Ставім у халадзільнік да поўнага застывання. Пасля атрымліваем асалоду ад дэсерту!

Варыянт 2. Мяккі тварог з какавай, малінай, ягадамі бружмелі з сокам

ЖЭлацін з какавай

Інгрэдыенты

  • Тварог мяккі — 150 - 200 г.
  • Смятана — 2 ст.л.
  • Цукар — 1-2 ст.л. па смаку
  • Какава  — 1-1,5 ст.л. па смаку
  • Жэлацін — 20 г. для тварожнай масы, 10-20 г. для ягаднай масы
  • Ягады — палову шклянкі
  • Сок або проста вада — 1/3 кружкі
  • Маліна — 10-15 ягад

 Спосаб прыгатавання

1-шы пласт. Падрыхтоўваем жэлацін. Узбіваем міксерам тварог, смятану і какава.

Дэсерт з какавай

Дадаем жэлацін і добра ўзбіваем.

Дадаём ж лацін і добра ўзбіваем

Разліваем першы пласт з какавы па формах і ставім у халадзільнік на хвілін 20-30.

Дэсерт з малінай

Дастаем з халадзільніка і кладзём туды замарожаную маліну. Ставім назад на хвілін 10.

Дэсерт з малінай

2-гі пласт. Узбіваем блэндарам паўшклянкі ягад бружмелі з цукрам, сокам або вадой. Дадаем разведзены жэлацін.

Маліна

Заліваем наш дэсерт зверху першага пласта і ягад маліны.

Жэлацін 13

Ставім у халадзільнік да застывання.

Варыянт 3. Смятана, цукар, жэлацін, клубніцы свежыя

Дэсерт з клубніцамі

інгрэдыенты:

  • Смятана — 300 г.
  • Жэлацін —20 г.
  • Цукар — 1-2 ст.л. па смаку
  • Клубніцы — па смаку

 Спосаб прыгатавання

Змяшаць добра на высокай хуткасці міксерам смятану, цукар (хвіліны 3-4). Чым лепш узаб'ецца смятана з цукрам, тым больш паветраная будзе кансістэнцыя.

Дэсерты

Дадаць разведзены цёплай вадой жэлацін 10-12 г. і ўзбіць блэндарам. Разліць па формах. Паставіць у халадзільнік на хвілін 15, каб крыху загусцеў наш дэсерт.

Дастаём з халадзільніка і дадаем зверху кавалачкі клубніц.

Клубніцы ў жэле

Пакідаем да застывання.

Клубніцы 4

Дэсерт са смятанай атрымліваецца па кансістэнцыі як пудынг,  па гусце — вельмі смачна, а таксама хутка і проста.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/smachny-yak-byccam-tort-recept-markounaga-keksa/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.