30.10.2024
30.10.2024

Дні дызайну ў Беларусі. Чым уразіла наведвальнікаў ART-зона беларускіх мастакоў?

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

З 22 па 24 кастрычіка ў Мінску прайшоў канцэптуальны праект «Беларускія дні дызайну».

Гэта праект, які аб'ядноўвае ўсю сферу інтэр'ернага і прадметнага дызайну, архітэктуры, мэблі і дэкору.

Ён цікавы ўсім знатакам якаснага дызайну і архітэктуры: навасельцам, дызайнерам, дэкаратарам, архітэктарам, будаўніча-аздобным кампаніям, вытворцам і пастаўшчыкам. Кожны наведнік мог знойсці ўсё, што яму неабходна.

Мерапрыемства склалася з дзвюх падзей. Адбыўся форум дызайнераў і архітэктараў — тры дні поўнафарматных лекцый ад лепшых спікераў, экспертаў галіны, на самыя актуальныя тэмы, майстар-класы і дыскусійныя пляцоўкі. Таксма была арганізавана выстаўка навінак і трэндаў у дызайне і архітэктуры, на якой вядучыя пастаўшчыкі і вытворцы дызайн-арыентаваных аддзелачных матэрыялаў, мэблі і дэкору прадставілі свой актуальны асартымент.

Таксама ў межах праекта была прадстаўлены яркая і цікавая арт-зона, куратарам якой выступіла мастак па тэкстылю, выкладчык кафедры дэкаратыўна-прыкладных мастацтваў і касцюма БДАМ Хрысціна Высоцкая.

На Арт-зоне былі прадстаўлены работы аўтараў глыбока пагружаных у свой матэрыял. Графіка, скульптура, жывапіс, тэкстыль, шкло і кераміка — кожны напрамак аб тонкім пачуцці і адносінах да матэрыялу, віртуозным валоданні тэхнікай выканання, глыбокіх сэнсах, прыгажосці і эстэтыцы.

Удзельнікамі артзоны сталі мастакі Аляксандр Трускоўскі, Аляксандр Шаппо, Хрысціна Высоцкая, Уладзімір Шаппо, Маргарыта Шчамялёва, Фёдар Шурмялёў, Міла Землякова, Вольга Сямашка і Карына Папроцкая.

Вольга Сямашка, як заўсёды, проста ўразіла сваімі непаўторнымі, сэнсава насычанымі кампазіцыямі. Стыль мастачкі ўжо шмат гадоў пазнавальны для гледача Але ж варта адзначыць, што ў межах Дзён дызайну яе работы зайгралі новымі фарбамі і паказалі, як могуць быць выкарастаны у межах інтэр’ернага функцыяналу.

Мастак Аляксандр Шаппо на ART-зоне прэзентаваў жывапіс, які таксама з задавальненне можна аднесці да інтэр’ернага. Работы мастака з філасофскім падтэкстам і глыбакімі сэнсамі.

Тэкстыльныя работы Хрысціны Высоцкай — гэта ўвогуле казачнае апавяднне, кожны экспанат як казка з малюнкамі, у якіх акрамя вялікай тэхналагічнай працы укладзены вялікі складнік любові і дабрыні, а таксама цікавыя падтэксты традыцыйнасці і ў той жа час сучаснасці.

Увогуле, кожны аўтар падышоў адказна да падрыхтоўкі праекта. Розныя матэрыялы, тэмы і эмоцыі нібы моцны заклік альбо магчымасць разглядзець дызайн інтэр’ера і мастацтва як моцны сінтэз у стварэнні прыемнай для сябе прасторы.

Мастак, які разбурае стэрэятыпы. Выстаўку Уладзіміра Шаппо прэзентавалі ў галерэі «AРТ Фабрыка»

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Беларускі код"