26.03.2024
26.03.2024

Эфектная пластыка. Чым работы Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай здольныя зачапіць гледача?

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Вольга Сямашка і Ганна Амбросава — мастачкі, якія захапляюць ідэямі і канцэпцыямі жывапісных твораў. Іх работы заўжды прыцягваюць дэталямі і тонкім майстэрствам. У сакавіку ў галерэі «Мастацтва» прайшла выстаўка аўтараў «ЧБ», на якой можна было пазнаёміцца з разнастайнасцю тэм творцаў.

Вольга Сямашка

Чорна-белая тэма ў работах майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў тэхналогіі керамікі  зацікавіла псіхалагізмам і філасофскай сімвалічнасцю. Стыльныя творы мастачак вяртаюць нас у беларускую восень і ў той жа час нагадваюць аб вясне. Камерныя, нягучныя работы «Рух», «Жахi», «Сонца ў чоўне» напоўнены глыбокім чалавечым сэнсам.

Малая пластыка ў кераміцы нячаста песціць людзей і мінскія выставачныя прасторы. Гэта робіць праект аўтараў яшчэ больш каштоўным. Увогуле, мастачкі праз выстаўку прадэманстравалі свой патэнцыял, ідэйнасць і арыгінальнасць. Іх творчасць нібы экперымент  дэманструе, што глядач можа знайсці аднасчасова цікавага ў чорным, і белым кантэксце.

Выстаўка

Работы Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай зроблены ў розных тэхніках, але аб'яднаны адным стылем, сярод іх можна пабачыць разнастайнасць матэрыялаў і тэхнік. Мастацкасць і густ іх работ, безумоўна, надае экспазіцыі нотку экспрэсіі.

Выстаўка

Праз шмат стагоддзяў пасля свайго з'яўлення кераміка не страціла актуальнасці. Наадварот, яна стала яшчэ больш запатрабаванай. Матэрыял каштоўны не толькі сваёй прыгажосцю і функцыянальнасцю, але і высокай экалагічнасцю. Наватарскія па сваёй задуме і выкананні звычайныя гліняныя збаны, кашпо вырастаюць у сапраўдныя арт-аб'екты і скульптурныя кампазіцыі.

Выстаўка "ЧБ"

У зале прадстаўлена каля двух дзясяткаў работ, выкананых у стылі старажытных беларускіх тэхналогій — дрывянога абпалу, абвару і дымлення. Без дапамогі ганчарнага круга, вырабы ствараліся выключна ручной фармоўкай. Яшчэ адна навамодная тэхналогія, якая дазваляе стварыць дадатковыя эфекты, не кантраляваныя самім аўтарам, атрымала назву — пітфайрынг. Спецыфіка метаду складаецца ў тым, што пасля абпалу ў майстра ёсць толькі адна хвіліна, каб паэксперыментаваць з работай і зрабіць яе ўнікальнай. Літаральна захаваць імгненне, напрыклад, адбітак падаючага пяра.

Выстаўка

Спецыфіка стварэння керамічных вырабаў — час. Праца над адным творам можа заняць ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Падрыхтоўка гліны, лепка, сушка, абпал і толькі затым фінальная справа — дэкор.

У наш час кераміка выйшла за рамкі прымітыўных уяўленняў і ўспрымаецца як самастойны аб'ект.

Кераміка

У адрозненне ад манументальных скульптурных работ, работы аўтараў камерныя, бліжэйшыя да гледача: іх можна дэталёва разгледзець паблізу, вывучыць пластычныя і тэхналагічныя знаходкі , адчуць, як аб'ект арганізоўвае вакол сябе прастору, і ўстанавіць прамы кантакт з стваральнікамі.

Выстаўка

На выстаўцы прадстаўлены эфектныя работы, выкананыя з фантазіяй. Работы невялікія, іх можна ўпісаць у інтэр'ер - і захапляцца імі за кубачкам ранішняй кавы, І яшчэ адна ўласцівасць керамікі — якую б думку ці выяву яна не выяўляла, якімі б колерамі не была аздоблена, яна вылучае цеплыню. І гэта зразумела: гліна абпальваецца ў печы. Але ёсць нешта найбольш істотнае: яна апрацавана цеплынёй чалавечых рук.

Наталля Шаранговіч

Прафесійная графіка ад легендарнага жывапісца. Леанід Шчамялёў, якога мы не ведалі

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адметнасць беларусаў"