Усё большы размах у свеце набірае кампанія супраць сэксуальных дамаганняў да жанчын #MeToo. А пачалося ўсё ў кастрычніку 2017 года пасля апублікавання ў газеце The New York Times артыкула пра прадзюсара Харві Вайнштейна, якога некалькі вядомых актрыс абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях. Вынік для прадзюсара – звальненне, пазбаўленне ўзнагарод і выключэнне са складу кінаакадэмій Вялікабрытаніі і ЗША.
У францужанак свой погляд на рэчы, і яны адкрыта выступілі за флірт паміж мужчынамі і жанчынамі, які не будзе пераходзіць межы дазволенага па Крымінальным кодэксе.
100 знакамітых францужанак, на чале з Катрын Дэнёў (між іншым, ёй ужо споўнілася 74 гады) асудзілі кампанію і ў спецыяльнай калонцы папулярнага французскага выдання Le Monde апублікавалі адкрыты ліст, дзе выказаліся ў абарону мужчын.
У ім гаворыцца пра тое, што «Згвалтаванне - гэта злачынства. Але настойлівыя або няўклюдныя заляцанні – не». Францужанкі лічаць, што падобныя акцыі дыскрэдытуюць натуральнае жаданне мужчын заляцацца да жанчын, што з'яўляецца неад'емнай часткай сэксуальнай свабоды чалавека.
Вядомых мужчын вінавацяць у дамаганнях, у той час як яны ўсяго толькі маглі дакрануцца да калена жанчыны, спрабавалі ўпотай пацалаваць, казалі аб «інтымных» рэчах на дзелавой вячэры ці адпраўлялі паведамленні з сэксуальным падтэкстам.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by