Па сусветных дадзеных, трэць прычынаў бясплоднасці абумоўленыя імуналагічнымі праблемамі. Асноўная з іх – наяўнасць у арганізме жанчын і мужчын антыспермальных антыцелаў, якія перашкаджаюць развіццю, руху сперматазоідаў і апладненню яйцаклеткі.
Якія абследаванні трэба прайсці для выяўлення праблемы і што рабіць, калі ў вас імуналагічная бясплоднасць, журналісту «Слушна» распавяла Святлана Жукоўская, асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі БДМУ, супрацоўнік «Цэнтра рэпрадуктыўнай медыцыны».
Ведаць пра гэтую праблему важна таму, што імуналагічная бясплоднасць рэдка дыягнастуецца і часта праходзіць незаўважанай, хаця сучасныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі маглі б паспяхова дапамагчы нарадзіць дзіця, калі б яна была выяўленая своечасова, падкрэслівае эксперт. Для гэтага сёння існуюць надзейныя тэсты і абследаванні.
Прычыны паталогіі
Абследаванне на сумяшчальнасць і MAR-тэст
Для дыягностыкі імуналагічнай бясплоднасці рэпрадуктолагі прапануюць праходзіць MAR-тэст і абследаванне на сумяшчальнасць. Гэта дадатковыя метады даследавання, іх прызначэнне залежыць ад кваліфікацыі ўрача. Таму часта пары проста не даходзяць да гэтых тэстаў і доўга ды безвынікова лечаць бясплоднасць, тлумачыць эксперт.
Дадзенае абследаванне пажадана паўтараць у некалькіх цыклах, не варта абапірацца на адзін вынік, бо якасць цэрвікальнай слізі можа залежаць ад шэрагу прычынаў, удакладняе рэпрадуктолаг.
Абследаванне на сумяшчальнасць часам лепей падмацаваць спецыяльным аналізам крыві на антыспермальныя антыцелы.
Такім чынам, лагістыка пры здачы аналізаў для абследавання такая: для мужчыны – спермаграмы + MAR-тэст, для жанчыны – абследаванне на сумяшчальнасць (посткаітальны тэст) + аналіз крыві на антыспермальныя антыцелы.
Ці магчыма лячыць імуналагічную бясплоднасць?
Раней для лячэння актыўна прымянялася імунасупрэсіўная тэрапія: глюкакартыкоідныя прэпараты, якія падаўлялі імунітэт. Зараз гэты метад не рэкамендуецца з-за пабочных эфектаў. На змену яму прыйшлі іншыя, больш зберагальныя спосабы лячэння.
Пры мужчынскай імуналагічнай бясплоднасці іншыя падыходы: трэба пралячыць усе запаленчыя працэсы, пасля чаго паказана ІКСІ. Пры гэтай працэдуры сперма апрацоўваецца такім чынам, каб з яе можна было выдзеліць хаця б адзін нармальны рухомы сперматазоід, які затым пад кантролем мікраскопа ўводзіцца ўнутр яйцаклеткі. Такім чынам адбываецца апладненне і надыходзіць цяжарнасць. «У нашым Цэнтры дзякуючы ІКСІ нарадзіліся больш за 5 тысяч дзяцей», – удакладняе Святлана Жукоўская.
Каму паказанае абследаванне?
MAR-тэст і абследаванне на сумяшчальнасць рэкамендуецца парам:
- з бясплоднасцю неўдакладненай этыялогіі;
- са шматразовым невыношваннем цяжарнасці;
- з аднаразовым невыношваннем у другім трыместры;
- пры падрыхтоўцы да ЭКА, бо ад вынікаў будзе залежаць метад экстракарпаральнага апладнення;
- жанчынам з рознымі аўтаімуннымі захворваннямі (чырвоная сістэмная ваўчанка, рэўматоідны артрыт і інш.).
Сёння некаторыя пары хочуць прайсці абследаванне на сумяшчальнасць да ўступлення ў шлюб. Ці ёсць у гэтым сэнс?
Даведка
Кошт абследаванняў у Цэнтры рэпрадуктыўнай медыцыны:
- MAR-тэст – 70 р.
- Абследаванне на сумяшчальнасць – 19 р.
- Аналіз крыві на антыспермальныя антыцелы – 13,8 р.
Кошт можа змяніцца.
Важна ведаць
- Рэдка, але бывае, што цяжарнасць не прымалася арганізмам жанчыны з-за HLA-супадзенняў у партнёраў. HLA (human leucocyte antigens) – антыгены тканкавай сумяшчальнасці. Чым больш супадзенняў, тым вышэйшая рызыка бясплоднасці і невыношвання. Такое можа быць у блізкароднасных сувязях. Гэтая паталогія малавывучаная, і пакуль эфектыўных метадаў лячэння няма. Для выяўлення HLA-супадзенняў можна прайсці спецыяльнае генетычнае абследаванне.
- Рэпрадуктолагі часам рэкамендуюць здаць аналіз на наяўнасць антыцелаў да тырэапераксідазы (фермент шчытападобнай залозы). Раней лічылася, што гэты паказчык ніяк не ўплывае на цяжарнасць, калі ў пацыентак у норме гармоны шчытападобнай залозы. Але сёння ўжо даказана: павышанае ўтрыманне антыцелаў да тырэапераксідазы – рызыка невыношвання цяжарнасці.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by