Разнастайнасць відаў яблычных пірагоў уражвае сваёй колькасцю. Напэўна, няма ніводнай гаспадыні, якая б не мела ў сваёй кулінарнай скарбонцы хоць адзін рэцэпт яблычнай выпечкі. Тым больш, такія дэсерты з’яўляюцца карыснымі для здароўя чалавека.
Частае ўжыванне печаных яблыкаў (нават у складзе пірага) спрыяе даўгалеццю і амаладжэнню чалавечага арганізма. Навукоўцы адзначаюць, што ў складзе яблык змяшчаецца рэчыва кверцэцін, якое амалоджвае арганізм і паляпшае працэс цыркулявання крыві, перашкаджае развіццю хваробы Альцгеймера і абараняе клеткі ад ракавых захворванняў. У плодзе змяшчаецца калій, гэты мінерал важны для здароўя чалавека і яго нервовай сістэмы. Пры недахопе калія значна парушаецца нармальны абмен вадкасцяў у арганізме чалавека.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе свой смачны і карысны рэцэпт яблычнай выпечкі амаль без цеста.
Інгрэдыенты
- Яблыкі — 1 кг
- Яйкі — 3 шт
- Цукар — 50 гр
- Малако — 150 гр
- Мука — 120 гр
- Масла вяршковае растопленае — 50 гр
- Разрыхляльнік — 1 г л
- Сок ½ лімона, ваніль
Спосаб прыгатавання
Яблыкі ачысціць ад лупіны, выразаць сярэдзіну, парэзаць на тонкія кавалачкі.
Яйкі і цукар узбіць да пявелічэння масы у тры разы.
Дадаць усе астатнія інгрэдыенты.
Пакласці ў цеста парэзаныя яблыкі і акуратна перамяшаць рукой, каб яблычныя кавалачкі заставаліся цэлымі.
Перакласці ў форму дыяметрам 20 см.
Змазаць яйкам, выпякаць пры 170 градусах прыкладна адну гадзіну.
Гатовы пірог астудзіць. Можна падаваць з марожаным.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/pirog-z-vishnyaj-ad-blogera-pakrokavy-recept/